Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
- Автор: Копыл Илья
- Год: 2014
- Язык: белорусский
- Год: Інстытут Беларускай гісторыі і культуры
- ISBN: 978-9984-897-11-0
- Жанр: Биографии и мемуары
Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:
Ілля Копыл
Дзейнасць Рады даверу заключалася ў актыўным удзеле яе членаў у нарадах і паседжаннях кіраўніцтва Генеральнага камісарыята Беларусі. Галоўнай мэтай Рады даверу было стварэнне больш-менш бяспечных умоў існавання насельніцтва ў часы акупацыі. Часам яны ўдзельнічалі ў распрацоўцы планаў і метадаў правядзення аперацый супраць прамаскоўскіх партызан і падпольшчыкаў, якія значна ўскладнялі жыццё людзей ва ўмовах акупацыі. Не выключаецца, што Рада даверу вяла антыбальшавіцкую прапаганду. Быў створаны шэраг газет і часопісаў як «Менская газета», «Беларуская газета», «Жыве Беларусь!» ды іншыя. Галоўнай мэтай Рады даверу было ўтварэнне беларускай дзяржавы, няхай гэта пакуль што пад пратэктаратам Германіі. Гэта быў бы значны падмурак на будучыню. Пры Радзе даверу было створана Навуковае таварыства на чале з Вацлавам Іваноўскім, мэтай якога было згуртаванне навукоўцаў дзеля адбудовы Бацькаўшчыны.
БЦР — Беларуская цэнтральная рада — створана на базе Рады даверу ў снежні 1943 года. Прэзідэнтам БЦР быў Радаслаў Астроўскі. 1-м віцэ-прэзідэнтам быў Мікалай Шкялёнак, 2-м віцэ-прэзідэнтам — Юры Сабалеўскі. У падпарадкаванне БЦР былі перададзены: школьныя справы, Беларускае навуковае таварыства, культура, сацыяльная апека, моладзевыя справы, ваенныя справы. Кіраўнікамі былі прызначаны: Францішак Кушаль — ваенныя справы, С. Кандыбовіч — фінансы, Аўген Калубовіч — культура, А. Сакрат — школа, Міхась Ганько і Надзея Абрамава — моладзевыя справы, Павел Свірыд — юрыдычныя і рэлігійныя справы.
Беларускія дзеячы і Рады даверу і БЦР у часы акупацыі адыгралі станоўчую роль. Яны спадзяваліся, што БЦР стане паўнавартасным урадам незалежнай Беларусі.
Была створана ў лютым-сакавіку 1944 года па загаду прэзідэнта БЦР Радаслава Астроўскага і выконваючага абавязкі генеральнага камісара Беларусі фон Готберга. Узначальвала БКА Галоўнае камандаванне. Камандзірам прызначаны Францішак Кушаль. Фарміраванне ішло за кошт добраахвотнікаў і мабілізацыі. Колькасць жаўнераў дасягнула 25 тысяч чалавек. Было сфарміравана 45 батальёнаў па 450–500 чалавек у кожным. Афіцэры рыхтаваліся на курсах у Мінску, жаўнеры — па месцы службы. Службовай мовай была беларуская. Астроўскі і Кушаль выставілі немцам умову, што батальёны БКА будуць змагацца толькі на тэрыторыі Беларусі і толькі з ворагамі беларускага народа. Таму галоўнай мэтай БКА было змаганне супраць прамаскоўскіх партызан. Пад уплывам наступлення Чырвонай Арміі частка жаўнераў БКА перайшла на бок партызан. Але на іх месца прыбывалі добраахвотнікі з так званых партызанскіх зон, папаўнялі шэрагі БКА. Яны адчулі на сабе, што такое савецкія партызаны, што часам яны горш за немцаў. Пасля 27 чэрвеня 1944 года немцы сталі пакідаць Мінск. Перад камандзірамі батальёнаў БКА стаяў выбар, ці адступаць разам з немцамі ці заставацца на радзіме. Кожны жаўнер прымаў рашэнне сам за сябе. Такі падзел адбыўся. Частка людзей засталася дома. Разам з немцамі на захад пайшло каля 10 тысяч жаўнераў. На пачатку 1945 года з застаўшыхся батальёнаў БКА была створана 1-я Беларуская грэнадзёрская брыгада «Беларусь». Пазней брыгада была перафарміравана ў 30-ю грэнадзёрскую дывізію СС «Беларусь». Яе камандзірам па-ранейшаму заставаўся Францішак Кушаль. У красавіку 1945 года камандаванне дывізіі прыняла рашэнне перайсці на бок амерыканцаў. Былі праведзены перамовы, вызначана месца пераходу. Для гэтага трэба было захапіць мост праз раку і прарваць нямецкую абарону. Дывізія задачу паспяхова выканала і строем пад бела-чырвона-белым сцягам прыбыла к амерыканцам. Гэта адбылося 30 красавіка 1945 года.
5. Страты Беларусі ў Другой сусветнай вайне
Пытанне даволі складанае, недаследаванае, таму што праўда хаваецца наўмысна, камусьці гэта выгадна. Доўгі час гаварылася, што ў Беларусі загінуў кожны чацвёрты чалавек. Гэта лічба ўспрымалася на веру. Як яна атрымалася, ніякіх тлумачэнняў ніхто не даваў.
У мяне з’явілася жаданне даведацца, у выніку якіх абставін загінула столькі людзей — на фронце, ва ўмовах акупацыі ці неяк інакш. З маёй сям’і вайна забрала 4 чалавек з 7, і ўсе яны загінулі пры розных абставінах. Бабулю Насту забілі паліцаі ў траўні 1943 года, бацька загадкава загінуў у вайне з Японіяй 19 жніўня 1945 года, старэйшы брат Мікалай загінуў у партызанах выпадкова па неасцярожнасці, сярэдні брат Сяргей памёр з голаду ў блакадным Ленінградзе. Маё жаданне даведацца больш дакладна, больш падрабязна пра агульныя ахвяры вайны было марным, бо мае магчымасці абмежаваныя.