Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
- Автор: Копыл Илья
- Год: 2014
- Язык: белорусский
- Год: Інстытут Беларускай гісторыі і культуры
- ISBN: 978-9984-897-11-0
- Жанр: Биографии и мемуары
Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:
Ілля Копыл
Аднойчы я прысутнічаў на мерапрыемстве, дзе паказалі фільм расійскага тэлежурналіста пра Хатынь. Фільм як фільм, нічога новага, спроба выклікаць у гледачоў спачуванне к гаротным беларусам, спроба разварушыць затухаючую нянавісць к нямецкае… Стоп! Пра немцаў у фільме нічога не сказана. Гледачам назойліва навязвалася думка, што Хатынь разам з жыхарамі спалена 118-м паліцэйскім украінскім батальёнам, што вінаватыя ў гэтым украінцы, праклятыя хахлы. У год паказу фільма прэзідэнтам Украіны быў Юшчанка, нелюбімы Масквой. К таму ж Віктар Юшчанка сябраваў з другім заклятым ворагам Масквы — прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі. У сваім змаганні з Кіевам маскоўскі Крэмль не грэбаваў нічым. Вось там і ўспомнілі пра Хатынь, каб з гэтага боку куснуць Украіну. У фільме нічога не сказана, што склад батальёна — гэта былыя салдаты і афіцэры Чырвонай Арміі, і гэта галоўнае. Але стваральнікі фільма падкрэслівалі тое, што камандзір батальёа і камандзір аднаго са ўзводаў — украінцы і што 118-ы паліцэйскі батальён сфарміраваны на Украіне. На гэта мерапрыемства сабраліся адукаваныя людзі і шмат хто стаў абурацца зместам фільма, назвалі яго бруднай расійскай правакацыяй, каб пасварыць паміж сабой беларусаў і ўкраінцаў.
На паказ фільма быў запрошаны нейкі чыноўнік, які мае дачыненне да мемарыяла «Хатынь». Я запытаўся ў яго, ці ёсць у музеі мемарыяла спіс спаленых вёсак з указаннем даты спалення і колькасці знічшаных людзей. У адказ я пачуў, што ў іх ёсць задумка скласці такі спіс, але гэта вельмі складаная праца, мала звестак, усё амаль забыта. Прыехалі… Падумаеш, сцёрлі з твару зямлі нейкіх 628 вёсак разам з людзьмі. Ці варта гэта памятаць? Для вас пабудавалі цацку — мемарыял «Хатынь», і будзьце задаволены.
Тады я задаў чыноўніку наступнае пытанне, ці ёсць на макетах спаленых вёсак, што ўсталёваны на мемарыяле, даты іх знішчэння і колькасць знішчаных людзей. Ён паглядзеў на мяне здзіўлена і прамовіў, што там няма ні дат ні колькасці забітых людзей, што гэты мемарыял чыста сімвалічны. Складаецца такое ўражанне, што савецкая ўлада рабіла ўсё магчымае, каб трагедыя Беларусі часоў акупацыі была як мага хутчэй забыта, а сучасная ўлада гэту справу працягвае. Пасля партызанскага бязмежжа, З ліпеня 1944 года ўсе кіруючыя пасады ў БССР ад верху да самага нізу назаймалі партызанскія кіраўнікі. А яны добра ведалі, што віна за спаленыя вёскі ляжыць як на немцах, так і на іх сумленні. Вось і патрабаваўся мемарыял, каб людзі ведалі толькі пра Хатынь, а ўсё астатняе забылі.
Цікава атрымліваецца, мы ведаем дату нараджэння і дату смерці Аляксандра Македонскага, які жыў 2360 гадоў таму назад, ведаем імёны яго жонак і дзяцей, а вось што адбывалася ўсяго 70 год таму назад ва ўласнай краіне, не памятаем. Памяць адбіла.
Мной заўважана яшчэ адна заканамернасць, якая сведчыць не на карысць партызан — гэта размеркаванне знішчэння беларускіх вёсак па гадах. Штогод, калі надыходзіць 9 мая, дзень Перамогі, чыноўнікі з высокіх трыбун у сваіх «дзяжурных» прамовах лямантуюць, што нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі 9200 беларускіх вёсак. У 4667 вёсках ад гэтай колькасці часткова знішчана насельніцтва. 628 вёсак знішчаны цалкам з насельніцтвам. А зараз паглядзім, як знішчаныя вёскі размеркаваны па гадам акупацыі:
— 1941 год — знішчана З %
— 1942 год — знішчана 16 %
— 1943 год — знішчана 63 %
— 1944 год — знішчана 18 %.
Усё гэта ад агульнай колькасці спаленых вёсак.
А зараз зірнём на гэтыя лібчы больш удумліва. 1941 год нам паказвае, што немцы не планавалі знішчаць беларускія вёскі і беларусаў. З % — гэта тыя вёскі, якія апынуліся ў зоне баёў. Арганізаваных партызанскіх атрадаў яшчэ не было. Нешматлікія групоўкі, накшталт Міная Шмырова, хоць і наносілі шкоду насельніцтву, але яе было яшчэ нешмат. Загад Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання № 0428: разбураць і паліць усё дашчэнту ў тыле нямецкіх войск, выйшаў толькі 17.11.1941 года.
1942 год стаў ужо больш трывожным. Менавіта ў гэтым годзе на тэрыторыю акупаванай Беларусі былі перакінуты дзесяткі тэрарыстычных груп НКВД, такіх, як група Ваўпшасава. Яны былі надзелены шырокімі паўнамоцтвамі — выносіць пакаранні па свайму вырашэнню. Дзякуючы ім, банды чырвонаармейцаў і партработнікаў, якія блыталіся па лясах, больш-менш былі арганізаваны ў атрады і падлічаны. К канцу 1942 года партызан налічвалася 12 тысяч. Гэта дало свой плён — за год ужо было знішчана 16 % ад агульнай колькасці знішчаных вёсак.
1943 год для Беларусі і беларусаў стаў найбольш трагічным. З восені 1942 года ў акупаваную Беларусь з савецкай тэрыторыі праз лінію фронта пачалі масава перапраўляць рэгулярныя вайсковыя часткі, падрыхтаваныя для правядзення дыверсій і вядзення партызанскай вайны. К канцу 1943 года колькасць такіх «партызан» дасягнула свайго піка — 153 тысячы чалавек. Якраз на гэты перыяд прыпадаюць самыя вялікія страты, якія панесла Беларусь. За 1943 год знішчана 63 % вёсак ад колькасці знішчаных. Савецкая прапаганда заяўляла, а сучасная прапаганда працягвае заяўляць, што на тэрыторыі акупаванай немцамі Беларусі былі створаны партызанскія зоны, дзе была адноўлена савецкая ўлада. Але якую карысць атрымала ад гэтага Беларусь? Падумалася, а што засталося б ад Беларусі, калі б тут было не 153 тысячы партызан, а тысяч 600? У Беларусі, магчыма, не засталося б ніводнай жывой душы.