Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
- Автор: Копыл Илья
- Год: 2014
- Язык: белорусский
- Год: Інстытут Беларускай гісторыі і культуры
- ISBN: 978-9984-897-11-0
- Жанр: Биографии и мемуары
Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:
Ілля Копыл
Праўда, у маёй вёсцы Нябышына змены адбыліся: падзялілі калгас на дробныя гаспадаркі. Але шмат якія крыніцы сведчаць, што немцы ў некаторых мясцовасцях калгасы збераглі.
Ідэя стварэння БСА належала кіраўніку БНС Івану Ермачэнку. Ён уваходзіў у бліжэйшае атачэнне Гаўляйтэра Беларусі, таму і Вільгельм Кубэ захапіўся гэтай ідэяй. Не пярэчыў гэтаму і Карл Цэнер — кіраўнік СС і паліцыі ў Беларусі. 29 чэрвеня 1942 года на паседжанні рады БНС Вільгельм Кубэ абвясціў аб стварэнні «Беларускага корпуса самааховы». Ён падкрэсліў, што задача БСА — барацьба з партызанамі. З гэтай нагоды быў падрыхтаваны «Зварот да беларускага народа», пад якім паставілі свае подпісы Іван Ермачэнка, Вінцэнт Гадлеўскі, Вацлаў Іваноўскі ды іншыя. Кіраўніком БСА быў прызначаны Ермачэнка, які меў ваенную падрыхтоўку, удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войн, а начальнікам штаба — падпалкоўнік Я. Гулько. Для непасрэднай арганізацыі БСА была створана спецыяльная камісія. У яе склад увайшлі Іван Ермачэнка, Юліян Саковіч, Іван Касяк, Франц Кушаль ды іншыя. Праект арганізацыі БСА распрацаваў дэталёва і прафесійна беларускі ваенны дзеяч Франц Кушаль. Па яго плану першапачаткова самаахова павінна была складацца з З дывізій з іх дыслакацыяй у Мінску, Баранавічах і Вілейцы. Фактычна Іван Ермачэнка, кіраўніцтва БНС пры падтрымцы Вільгельма Кубэ падрыхтавалі ўмовы для стварэння Беларускай арміі. Але нямецкія спецслужбы напалохаліся канцэнтрацыі беларускіх узброеных фарміраванняў у адным месцы і кардынальна змянілі праект Франц Кушаля. Было дазволена трымаць у кожным павеце ўзброеныя падраздзяленні БСА ад роты да батальёна. Пачаўся набор добраахвотнікаў. За кароткі тэрмін было сфарміравана 20 батальёнаў, у якіх налічвалася ад 15 тысяч да 20 тысяч чалавек. У Мінску былі адчынены афіцэрскія курсы, у якіх прайшлі навучанне 270 афіцэраў. Усе яны — беларусы. Таксама было падрыхтавана некалькі тысяч унтэр-афіцэраў з беларусаў.
Кіраўнікі БНС, БСА Іван Ермачэнка, Вацлаў Іваноўскі, Франц Кушаль, Барыс Рагуля і іншыя імкнуліся стварыць сапраўдную, моцную, нацыянальную армію, якая была б патрэбна для будучай незалежнай Беларусі. Асабіста ў мяне не павернецца язык, каб называць гэтых людзей здраднікамі, нямецкімі прыслужнікамі, калабарантамі. На маю думку, гэта патрыёты. Яны як маглі ў тых складаных умовах змагаліся за Беларусь, за беларускае насельніцтва. І калі ў сакавіку 1943 года на з’ездзе БНС было прынята патрабаванне аб самастойнасці Беларусі, немцы ўбачылі ў гэтым пагрозу сваім інтарэсам. А праз месяц ад нямецкіх улад паступіў загад аб расфарміраванні БСА. Усе падраздзяленні Беларускай самааховы былі перападпарадкаваны іншым ведамствам.
У маёй вёсцы Нябышына такой арганізацыі не існавала, хоць моладзі было шмат. Кожная сям’я, за выключэннем нямногіх, мела па трое-чацвёра дзяцей. Да нас нават не дайшлі чуткі пра СБМ. Таму ўласнага досведу пра гэты Саюз не маю, прышлося шукаць звесткі ў даступных крыніцах. Чытаць савецкія прапагандысцкія дакументы бессэнсоўна, там мала праўды, там больш злосці і абразы. Вось цытата з кнігі «Саўдзельнікі ў злачынствах», аўтар В. Раманоўскі, выдавецтва «Беларусь», Мінск, 1964 год:
«Акупанты і іх памагатыя спрабавалі стварыць антысавецкую нацыяналістычную маладзёжную арганізацыю, так званы „Саюз беларускай моладзі“ („СБМ“). Гэты „саюз“, па задуме гітлераўцаў, павенін быў аб’яднаць маладых людзей з тым, каб выхаваць іх у фашысцкім духу, а пасля прыцягнуць да ўзброенай барацьбы супраць Савецкай краіны. Захопнікі пры дапамозе гэтай арганізацыі спадзяваліся папоўніць свае воінскія і ахоўныя фармірванні…»
СБМ заснаваны ў чэрвені 1943 года. Дзейнічала арганізацыя легальна з дазволу і пры падтрымцы акупацыйных улад. Сябрамі СБМ была моладзь ва ўзросце ад 10 да 20 гадоў. Савецкая прапаганда залічыла ўсіх сяброў СБМ у здраднікі. Мне здаецца, што і зараз нічога не змянілася. Вельмі дзіўна, як гэта можна 10-гадовага падлетка і тым больш дзяўчынку лічыць здраднікам? Я перагартаў шмат крыніц пра гэту арганізацыю, але не знайшоў пацвярджэння, што моладзь выхоўвалася ў фашысцкім духу. Такая мэта перад СБМ не стаяла. Выхаванне ў антыбальшавіцкім духу — тут можна было б пагадзіцца. Але ж і гэта не нагаджалася. Магчыма, немцы глядзелі на моладзь СБМ, як на будучых сваіх прыхільнікаў і памочнікаў. Аднак трэба ўлічваць тое, што СБМ стваралі не немцы, а беларускія дзеячы, якія знаходзіліся як у Нямеччыне, так і ў Беларусі. Яны ставілі мэту, каб праца СБМ была накіравана на абуджэнне нацыянальнай свядомасці ў моладзі і патрыятычнага пачуцця адказнасці за сваю Айчыну. Моладзь СБМ вучылі любіць Беларусь, яе мову, культуру. Вось знайшоў у інтэрнэце дакумент СБМ, які называецца: «Дзесяць запаветаў юнака і юначкі». Прывяду некалькі вытрымак з гэтага дакумента: