Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 198
Перейти на страницу:

Упершыню летапісы паведамляюць пра «Пагоню» каля 1270 года: «Чалавек на конй з мечом, а то знаменуючы через той герб пана дорослого лет, хто бы мог боронйтй мечом Отчизны своее». У 1295-м вялікі князь Відень зрабіў «Пагоню» дзяржаўным сімвалам. Вось як гаворыцца пра гэта ў Густынскім летапісе: «Витен нача княжети над Литвою йзмыслй себе герб й всему княству Лйтовскому печать: рыцерь збройны на коне з мечем, еже ныне нарйчут, Погоня»».

Адзін з першых расійскіх гісторыкаў В. Тацішчаў які карыстаўся і страчаным пазней Полацкім летапісам, сцвярджаў, што гербам Белай Русі спрадвеку быў вершнік з мячом. Найбольш раннія такія выявы, вядомыя сёння навукоўцам, знаходзіліся на пячатках Аляксандра Яраславіча Неўскага, што княжыў у 1236–1251 гадах у Ноўгарадзе. Пячаткі былі двайныя: на адным іх баку коннік трымаў дзіду, на другім — меч. З’яўленне ў Неўскага дадатковага герба ў выглядзе добра знаёмага нам сімвала археолаг Міхась Чарняўскі тлумачыць тым, што, ажаніўшыся ў 1239 годзе з полацкаю князёўнаю (каб мець моцных хаўруснікаў у барацьбе з нямецкімі і шведскімі рыцарамі), Аляксандр Яраславіч у якасці своеасаблівага пасагу ўзяў і жончын герб — крывіцкую полацкую «Пагоню», што было цалкам у традыцыях сярэднявечча.

Пры Ягайлу на шчыце гербавага конніка з’явіўся шасціканцовы крыж. Сваімі абрысамі ён нагадваў полацкую святыню, зробленую Лазарам Богшам ддя Еўфрасінні.

Згодна з законамі дзяржавы, герб змяшчаўся на пячатках паветаў (Выразаную з пясчаніку пячатку з «Пагоняй» археолагі знайшлі і ў Полацку.) Збройны вершнік упрыгожваў гарадскія брамы, вежы магістратаў і сцягі ваяводстваў Полацкае ваяводства, як высвятліў доктар гістарычных навук Міхась Ткачоў, атрымала спачатку жоўты штандар з «Пагоняй» на белым полі. Рыцар з узнятым мячом скакаў і на сцязе Вялікага Княства. У XVI стагоддзі гэты штандар меў выгляд палотнішча з пурпуровага або чырвонага ядвабукітайкі (кітайскага шоўку) з вышытымі на ім «Пагоняй» і Багародзіцай з немаўляткам. 3 баявым воклічам «Багародзіца! Памагай!» войска ітттло ў бой, «Багародзіцу» спявалі ў самыя цяжкія хвіліны бітвы.

Канчаткова склаўшыся, герб дзяржавы выглядаў як пурпуровы шчыт з белым конным рыцарам. Пурпур лічыўся самым шляхетным колерам. Ён сімвалізаваўагонь, мужнасць, ваяўнічасць, ратнуюдоблесць. Белы колер, што ў геральдыцы адпавядае срэбру, азначаў у вачах нашыхпродкаўваду, чысціню, дабро, незалежнасць. Золаташасціканцовага крыжа на чырвоным шчыце было сімвалам жыцця, святла, надзеі і высакароднасці. Вось як пісаў у 1935 годзе пра «Пагоню» беларускі часопіс у Празе «Іскры Скарыны»: «Белы конь — гэта вобраз сілы, красы і здатнасці, гэта сымбаль адраджэньня і ўваскрэсеньня да новага жыцьця. Ваяка на белым кані — гэта сымбаль перамогі. Белая барва, якуяўленьне сьвятла, вельмі пашыраная на Беларусі, згэтуль, мабыць, паходзіць і яе назва — белая, чыстая, вольная, як сьвятло сонца».

Па ўсёй Еўропе ў XVI стагоддзі з’яўляюцца дзяржаўныя сцягі, колеравая гама якіх звычайна ўтваралася ад гербаў Прынцып быў такі: гербавая выява давала асноўную барву сцяга, а геральдычны шчыт — дадатковую. Срэбная «Пагоня» на чырвоным шчыце дала белчырвона-белы сцяг. Гаворка пра сэнс яго колераў будзе няпоўная, калі не сказаць пра іх сувязь з хрысціянскай сімволікай. Белчырвона-белыя стужкі вы маглі бачыць на адзенні маскоўскага патрыярха ды іншых праваслаўных іерархаў Белы колер сімвалізуе тут чыстую душу верніка, а чырвоны — слова праўды, пасеянае ў ёй праз пакуты і смерць Хрыста.

Ведаючы, якія сцягі натхнялі продкаў, пагаворым пра здабытыя пад імі перамогі.

Першае месца належыць тут, бясспрэчна, Грунвальдскай бітве.

Раніцою 15 ліпеня 1410 года на пагорках каля вёскі Грунвальд (у перакладзе — Зялёны Гай) сустрэліся дзве велізарныя сілы: найлепшае ў Еўропе, закутае з ног да галавы ў браню войска Тэўтонскага ордэна і злучаныя палкіхаругвы Вялікага Княства Літоўскага і Полыпчы.

Гаспадар Вітаўт прывёў сорак харугваў Трыццаць з іх, у тым ліку і полацкі полк на чале з ваяводам Іванам Нямірам, прыйшлі пад баявымі штандарамі з «Пагоняй». Харугвы мелі розную колькасць воінаў і налічвалі ад шасці дзесяткаў да maelii сотняў коп’яў. Кап’ём называлася баявая тройка: рыцар, збраяносецпарабак і лучнік. Полацк як найбуйнейшы горад Княства выставіў адну з самых вялікіх харугваў — не меней за паўтары тысячы ратнікаў.

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)