Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Электронная книга - «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ». Краткое содержание книги:

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 179
Перейти на страницу:

У Пецярбурзе з нелегальнага беларускага студэнцкага гуртка ў 1906 г. паўстала выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца». Галоўным арганізатарам яе быў Вацлаў Іваноўскі. Суполка гэтая выдавала беларускія кніжкі з галіны прыгожае літаратуры, школьныя падручнікі і навукова-папулярныя брашуры, якія ня месца тут пералічаць.

Для ўзмацненьня беларускае выдавецкае працы пасьля ў Вільні паўстала выдавецтва «Нашая Хата», Беларускае Выдавецкае Таварыства, а таксама беларуская кнігарня. Беларускія кнігарні былі адчыненыя і ў Менску, дзе існавала беларуская выдавецкая суполка «Менчук». У 1907 г. дзякуючы стараньням беларускіх адраджэнцаў -культурнікаў адбыўся першы беларускі настаўніцкі зьезд. На зьезьдзе пастаноўлена стварыць «Беларускі Вучыцельскі Саюз» і імкнуцца да таго, каб беларускія дзеці навучаліся ў іхнай роднай беларускай мове. Вучыцельскі саюз існаваў нелегальна, і калі паліцыі ўдалося выкрыць яго, дык шмат каму з беларускіх дзеячоў давялося за яго пацярпець.

На пачатку XX стагодзьдзя, калі так моцна ажывіўся беларускі адраджэнскі рух, пачаўся і беларускі хрысьціянскі рух, асабліва сярод маладога беларускага каталіцкага духавенства. Беларуская нацыяльная думка пачала выяўляцца сярод клерыкаў Віленскае Каталіцкае Духоўнае Сэмінарыі і Духоўнае Каталіцкае Акадэміі ў Пецярбурзе, дзе паўсталі нават беларускія гурткі.

Быў яшчэ гурток беларускіх клерыкаў у Інсбруку і Мюнхене (Нямеччына), дзе група беларускіх клерыкаў у 1907—1909 гг. адбывала вышэйшыя студыі. З Віленскае Духоўнае Сэмінарыі і Каталіцкае Духоўнае Акадэміі выйшла шмат беларускіх духоўнікаў. Яны адыйгравалі і адыйграваюць у беларускім руху вельмі паважную ролю.

У 1913—1915 гг. у Вільні дзякуючы стараньням беларускіх каталіцкіх духоўнікаў выдаваліся беларускі каталіцкі часапіс пад назовам «Bielarus» i беларускія рэлігійныя кніжкі, беларускі малітаўнік «Boh z nami» і другія.

Беларускі адраджэнскі рух разьвіваўся нават сярод вучнёўскае беларускае моладзі сярэдніх школаў у Вільні, Горадні і іншых гарадоў. Так, прыкладам, у Горадні пры тамашняй гімназіі ў 1909—1914 гг. пад апекай кс. Фр. Грынкевіча існаваў беларускі гурток «Хатка». Згуртаваная ў ім моладзь ладзіла беларускія вечарынкі, гутаркі, а ў 1913 г. выдала і сваю газэтку «Kolas nasaj nivy» (Колас нашай нівы).

У Вільні існавалі беларускія вучнёўскія гурткі пры Віленскім «Крестьянском Институте» і пры Хэмічна-Тэхнічнай Школе.

Беларускія адраджэнцы, належна ацаняючы ролю і ўзгадаваньне моладзі, у 1914 г. у Менску пачалі выдаваць адмысловы месячны літаратурна-навуковы часапіс для моладзі «Лучынка» і часапіс для беларускіх дзяцей «Іскрачка». У гэтым самым годзе ў Пецярбурзе пачаў выходзіць беларускі студэнцкі часапіс «Раніца», які меў быць лучнікам між усімі студэнтамі і ўсімі беларускімі студэнцкімі гурткамі, што ўжо існавалі ня толькі ў такіх гарадох, як Пецярбург, дзе быў «Беларускі Навукова-Літаратурны кружок студэнтаў Пецярбурскага Унівэрсытэту», «Беларускі студэнцкі хаўрус» пры Сельскагаспадарскім Інстытуце, Беларускі Гурток пры Каталіцкай Духоўнай Сэмінарыі і Арганізацыя студэнтак Пецярбурскіх Жаноцкіх Курсаў, але нават у правінцыяльных гарадох, пры Глухаўскім Настаўніцкім Інстытуце ў Чарнігаўшчыне, пры унівэрсытэце ў Дорпаце, пры Феадосеўскім Настаўніцкім Інстытуце ў Крыме, пры Інстытуце Сельскае Гаспадаркі ў Пулавах, ды нават за межамі, у Чэхіі, у м. Табор. У 1912 г. у Пецярбурзе пачаў выходзіць літаратурны і навуковы часапіс «Маладая Беларусь».

Памятавалі тады ўжо беларусы і аб патрэбе разьвіцьця беларускае гаспадаркі, і таму ў 1912 г. у Менску пад рэдакцыяй А. Уласава пачаў выходзіць беларускі сельскагаспадарскі часапіс «Саха», а на правінцыі ў шмат якіх месцах дзякуючы стараньням беларусаў паўставалі каапэратывы (так, прыкладам, Ядвігін Ш. залажыў каапэратыў у Радашкавічах).

Пачынаючы ад 1910 г. пачаў разьвівацца і беларускі тэатр. Праўда, і раней адбываліся беларускія паказы, ужо ў 1846 г. у Менску была паказаная першая беларуская опэра «Сялянка» з музыкай Ст. Манюшкі і пазьней у розных мясцовасьцях адбываліся розныя беларускія спэктаклі, але яны ня мелі арганізаванага грамадзкага характару. Тымчасам у 1910 г. у Вільні быў наладжаны першы беларускі спэктакль, спэцыяльна зарганізаваны беларускім драматычным гуртком пад кіраўніцтвам Фр. Аляхновіча. Гэты гурток далей існаваў і ладзіў беларускія паказы. У гэным самым годзе адбываліся ўжо вечарыны ў Пецярбурзе, Горадні, Слуцку, Полацку, Дзісьне і іншых месцах у краі і ў Расеі, дзе былі на эміграцыі або на навуках беларусы. Да разьвіцьця беларускага тэатру багата, між іншым, прычыніўся Ігнат Буйніцкі, які зарганізаваў у Вільні беларускі хор і балет і з ім аб'яжджаў па розных месцах, здабываючы вялікія пахвалы і папулярнасьць.

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)