БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
- Автор: Найдзюк Язэп, Касяк Іван
- Год: 1993
- Язык: белорусский
- Год: Навука і тэхніка
- ISBN: 5343014585
- Жанр: История
Электронная книга - «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ». Краткое содержание книги:
Малады беларускі адраджэнскі рух апынуўся пад паважнаю пагрозаю з польскага боку, на якім стаялі ўсе абшарнікі, духавенства і бальшыня інтэлігенцыі і дзе сканцэнтраваліся вялікія матар'яльныя сродкі, а таксама і моцная свая традыцыя. Беларускі рух быў слабейшы і ня меў праўнага апорышча. Немцы, праўда, дазвалялі закладаць афіцыйна беларускія школы, аб чым пад расейскай уладаю няможна было і думаць, але над беларусамі вісеў яшчэ польскі і расейскі праклён ды паніжэньне беларускае мовы і культуры, якую звалі мужыцкаю, ды не дапушчалі ў грамадзкае, культурнае і палітычнае жыцьцё.
Аднак у гэтую пару, 16.1.1916 г., нямецкі фэльдмаршал Гіндэнбург выдаў загад аб тым, што беларуская мова мае аднолькавыя правы з іншымі краёвымі мовамі як у публічным, грамадзкім жыцьці, так і ў жыцьці культурным ды асьветным. Гэты гістарычны загад зьвярнуў беларускай мове ейныя правы і надзвычай моцна дапамог беларусам у змаганьні за беларускае школьніцтва. Лік пачаткавых беларускіх школаў хутка ўзрос да 200. У самой Вільні адчынена колькі беларускіх школаў. У Сьвіслачы Ваўкавыскага павету 15.X.1916 г. паўстала першая беларуская настаўніцкая сэмінарыя. У Вільні ўзнавіла сваю дзейнасьць Беларускае Выдавецкае Таварыства, пачаў выходзіць два разы на тыдзень новы беларускі часапіс «Гоман», зарганізаваўся Беларускі клюб (1916), таварыства помачы бедным дзецям «Золак». «Навуковае Беларускае Таварыства» (1918), «Беларускі Вучыцельскі Саюз», «Цэнтральны Саюз беларускіх нацыянальных грамадзкіх арганізацыяў», каторы адыйграваў ролю беларускага народнага прадстаўніцтва Беларускі Музэй ды іншыя беларускія арганізацыі і ўстановы Узнавіліся так сама беларускія тэатральныя паказы ў Вільні, здабываючы вельмі вялікую папулярнасьць.
Найвыдатнейшымі беларускімі дзеячамі ў гэную пару ў Вільні былі браты Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, др. Інж. Вацлаў Іваноўскі, кс. Ул. Талочка і Янка Станкевіч Яны дбалі аб беларускай працы ў Вільні і Заходняй Беларусі і выступалі за межамі Так, прыкладам бела руская дэлегацыя з Вільні брала ўдзел у красавіку месяцы 1916 г у канфэрэнцыі народаў Расеі ў Штокгольме дзе заявіла, што «беларускі народ жджэ на вызваленьне з пад расейскае няволі» У гэтым жа самым годзе на III канфэрэнцыі народаў у Лёзане палажэньне беларусаў было прадстаўленае ў мэмарыяле, у якім, між іншага, гаварылася, што «Цяпер, дзякуючы канфэрэнцыі народаў, мы маем магчымасьць першы раз за 120 гадоў заявіць цывілізаванаму сьвету аб поўным браку ў нас правоў, ад каторага мы цярпелі ў дзяржаве Расейскай Мы просім цывілізаваных народаў спагады нам і пад трыманьня, каб змусіць шанаваць нашы нацыянальныя і культурныя правы Мы можам мець нарэшце надзею, што які б сабе ня быў канец вайны эўрапэйскія народы памогуць нам запэўніць Беларусі ўсе палітычныя і культурныя правы, якія дадуць нашаму народу магчымасьць вольна разьвіваць свае інтэлектуальныя маральныя і эканамічныя сілы і што гэтыя правы дазволяць нам быць гаспадарамі на нашай уласнай зямельцы».
Тымчасам у Расеі насьпявалі падзеі. Выліліся яны ў 1917 г у вялікую рэвалюцыю і закалот. Пачаліся вялі кія зьмены. Беларусы адразу выкарысталі гэта Беларускі рух незвычайна ажывіўся. Ва ўсей Усходняй і Цэнтральнай Беларусі, ва ўсіх цэнтрах Расеі паўставалі беларускія арганізацыі а на фроньце арганізаваліся беларусы-вайскоўцы
Ужо 15.III.1917 г. у Пецярбурзе зьявілася дэклярацыя беларусаў, дзе гаварылася, што Расея павінна быць рэарганізаваная на асновах фэдэральнае рэспублікі, бо толькі на гэтай дарозе магчымае правільнае разьвязаньне грамадзка- дэмакратычных пытаньняў усіх народаў Расеі наагул і беларусаў у паасобку.
25.III.1917 г. у Менску адбыўся зьезд Беларускае Сацыялістычнае Грамады. Ён выказаўся за аўтаномію Беларусі ў фэдэральнай расейскай рэспубліцы.
25, 26 1 27.III.1917 г. у тым самым Менску адбываўся І зьезд прадстаўнікоў усіх беларускіх арганізацыяў, на якім таксама пастаноўлена імкнуцца да перабудовы Расейскай імпэрыі з тым, каб Беларусь была аўтаномнай рэспублікай. У канцы зьезд выбраў Беларускі Нацыянальны Камітэт. На чале камітэту сталі ведамы абшарнік, сябра «Дзяржаўнае Думы» Р. Скірмунт, аграном А. Смоліч, юрысты П. Аляксюк, юрысты Л. Заяц, каапэратар Будзька, урадавец В. Фальскі, кандыдат філелёгіі Б Тарашкевіч, кс. В. Гадлеўскі, Е. Канчар, П. Краскоўскі, А. Бурбіс, К. Кастравіцкі, Бабарыкін, адвакат Ф. Шантыр, інж. Л. Дубейкаўскі і З. Жылуновіч.