Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 139
Перейти на страницу:

Далёка за поўнач скаланулася падлога, нешта напялася і лопнула, як разадранае палатно, загрукатала, завухкала, затупалі сотні ног, зацокалі конскія капыты, затарахцелі кулямёты. Даляталі каманды, перасыпаныя густою лаянкай.

Свечка ў вакзале патухла. Людзі крычалі, хапалі свае клункі, душыліся каля дзвярэй, лямантавалі і енчылі, некуды беглі, прыгнуўшыся.

Анупрэй высадзіў прыкладам акно.

— Хлопцы, за мною!

Забразгалі вінтоўкі і патроны. Усе шасцёра выскачылі на перон і пабеглі ўслед за салдатамі.

— Трымацца разам! — крыкнуў Нічыпар Званковіч.

Яны выскачылі на чыгуначны насып, Па дарогах ляцелі кулямётныя тачанкі, а высока над галовамі нылі снарады і, вухкаючы, падалі недзе далёка за станцыяй. Успыхвалі ружаватыя водбліскі, і асядала пад нагамі зямля. Куды бягуць людзі, што адбылося за гэтыя некалькі гадзін, рудабельцы не ведалі. Яны прысталі да нейкае часці, яе вёў той самы вусаты камандзір, якога яны нядаўна бачылі ў вагоне Каменшчыкава. Анупрэй толькі паспеў сказаць:

— І мы з вамі.

— Станавіцеся на левы фланг.— І зычна скамандаваў: — Пастроіцца. Ніякай панікі!

Заляскалі прыклады вінтовак, зашаргацелі па снезе ногі.

— Таварышы! Легіянеры прарвалі нашу абарону ў раёне Татаркі, хочуць захапіць Асіповічы і Мінск. Наша пазіцыя — з правага боку чыгункі на подступах да станцыі. На абарону рэвалюцыі шагам марш!

Апошнія ў калоне ішлі шасцёра рудабельскіх партызан. Закалыхаліся ў змроку штыхі, па дарогах зацокалі падковы, загрукаталі колы, пачуліся каманды, крыкі і лаянка.

На ўсходзе вухкалі гарматы, бліскалі цьмяныя маланкі разрываў, стракаталі і захлыналіся кулямёты. Здавалася, ад недалёкага бою памацнеў і пацяплеў вецер, памякчэў размешаны сотнямі ног снег, пасвятлела ў полі.

Недзе недалёка неба асвяцілася барвовым зарывам. Яно расло і яснела, вырываліся клубы шызага дыму і языкі зыркага полымя. Відаць, паблізу гарэла вёска. Нарастаў гул страляніны, вухкалі разрывы снарадаў, даляталі прыглушаныя крыкі і лямант.

Развіднела. Рота вусатага камандзіра стрымлівала атакі легіянераў у хмызняку, непадалёк ад пераезда.

А па дарозе грукаталі фурманкі з параненымі, храплі спуджаныя коні, адыходзілі і адпаўзалі салдаты. Злева прарваліся конныя ўланы. Паблісквалі доўгія крывыя шаблі. Ужо было відно, што прарыў нічым не затуліш, што сілы няроўныя, а наперадзе яшчэ баі і баі. Трэба ратаваць кожнага чалавека, берагчы снарады і "патроны.

У гэтым баі быў паранены Каменшчыкаў. Яго на дрызіне адвезлі ў Мінск. На папружцы, пачэпленай на шыю, няньчыў прастрэленую руку Якаў Гошка. Адарваны ад рукава зрэбны матуз набрак крывёю, завязаная далонь прыліпала да вінтоўкі, калі ён разам з усімі залягаў у прыдарожныя канавы і страляў па зеленавата-шэрых постацях легіянераў.

А яны беглі і паўзлі, нібы з разварушанага мурашніка, залягалі і падымаліся зноў. Падалі чырвонагвардзейцы, падалі і легіянеры на шэры снег, а з пералеску ішлі і ішлі новыя ланцугі ў зеленаватых шынялях.

Вусаты камандзір загадаў адпаўзаць на другі бок станцыі, у хвойнік, што пачынаўся за Асіповічамі. Неслі параненых на звязаных вінтоўках. Адыходзілі кароткімі перабежкамі, а рэдзенькі ланцужок байцоў прыкрываў таварышаў.

К паўдню на станцыі і па вуліцах мястэчка на адкормленых панскім аўсом конях гарцавалі ўланы. Паблісквалі доўгія палашы, бляшаныя аблямоўкі на казырках рагатых канфедэратак і густа заплеценыя галуны на каўнярах шынялёў і вагончыках.

Асіповічы займаў корпус Доўбар-Мусніцкага.

Адзін за адным шлі на Мінск цягнікі, гружаныя ваенным дабром, паражнякі і цяплушкі, вывозячы параненых, салдацкія кухні і зброю. Машыністы і качагары пакідалі свае абжытыя куткі, жонак і дзяцей, каб толькі вывесці паравозы і саставы, якія належалі рэвалюцыйнаму народу.

Рота вусатага камандзіра спынілася на ўзлессі старога бору. Стагналі параненыя. Іх наспех перавязвалі анучамі, адарванымі ад сподніх кашуль і нагавіц.

Рудабельцы развіталіся з новымі баявымі сябрамі, знялі шапкі, настаялі над забітымі таварышамі, загналі па абойме ў вінтоўкі і рушылі лесам на поўдзень, у свой бок.

На душы было горка. Шкода рабілася чырвонагвардзейцаў, што загінулі ў гэтым баі, і крыўдна — спазніліся на адзін дзень і не паспелі атрымаць зброю. А яе так чакае Салавей і ўсе рудабельскія хлопцы.

З чым яны прыйдуць? Чым будуць бараніцца ад легіянераў і шляхты? А тут яшчэ дайшла чутка, што наступае дзесятая армія кайзера Вільгельма. Гэта, відаць, і праўда. От чаму так асмялелі легіянеры.

— Прынясём дадому невясёлыя навіны, а там чакаюць вінтовак і кулямётаў,— развалілі Нічыпар з Анупрэем.

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)