Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 139
Перейти на страницу:

Салавей хацеў пажартаваць, спытаць, куды гэта яна так прыбралася, але сумеўся ад думкі, што кабета можа ўпершыню адчула сябе патрэбным людзям чалавекам, якому абрыдла хадзіць у зацёпкаыых рызманах. Ён прыхаваў усмешку, павітаўся і спакойна запытаў:

— Ну, як бедната варушыцца, Параска?

— А трохі варушыцца, хоць і на адных драніках сядзіць. Хадзілі мы гэта з Мікодымам ў Лаўстыкі і ў Рудню. Сабралі самую галечу, расказалі, як зямлю дзяліць думаем. Мікодым гаворыць, і я часам слоўца ўстаўлю. А людзям верыцца і не верыцца, што панская і шляхецкая зямля будзе іхняга. Баяцца тых легіёнаў. Кажуць, шомпаламі пісяжаць за панскае дабро. Каму ж ахвота падстаўляць сцегнякі?

— Трэба, каб нас легіянеры баяліся, а не мы іх. Прывязуць хлопцы з Мінска трохі стрэльбаў, мы тады ім пакажам, у які бок уцякаць.

13...

Рудабельскія «паслы» ў Асіповічы так-сяк дабраліся на змярканні і адразу кінуліся шукаць Каменшчыкава. Ён сам толькі што прыехаў сюды, і ніхто не ведаў, дзе яго можна знайсці. Старая стрэлачніца тыцнула замасленым флажком у цемень:

— Шукайце унь там у тупіку вагон. Прыехаў учора нейкі камандзір, а той ці не той, самі дапытаецеся.

Доўга хадзілі рудабельцы па пуцях, хлюпаючы па расталым снезе. На іх пакрыквалі вартавыя: «Правальвай, правальвай, няма чаго тут лазіць». І яны ішлі далей. Нарэшце ў акне адзінокага вагона ўбачылі — гарыць свечка. Пастукаліся ў замкнутыя дзверы. Асіплы голас запытаў, хто і чаго трэба.

— Таварышу Каменшчыкаву запіска з Мінска.

Дзверы адчыніліся, і высунулася галава ў папасе.

— Відаць, цяжкая запіска, што столькі вас яе валачэ,— змрочна пажартаваў асіплы голас.— Хто з вас старшы, залазь сюды, Анупрэй намацаў прыступку, ухапіўся за парэнчы і знік у вагоне.

У купэ было накурана і людна. Пры мітуслівым святле свечкі Анупрэй разгледзеў чалавек восем вайсковых. Яны сядзелі вакол стала, пра нешта спрачаліся і гаварылі ўсе разам. Пасярэдзіне стаяў невысокі чалавек у расшпіленым фрэнчы. Калі ён загаварыў, усе замоўклі.

— Корпус Доўбар-Мусніцкага Чырвоная гвардыя адціснула з-пад Рагачова. Цяпер з Бабруйска легіянеры рушылі на Мінск. Многія салдаты корпуса пад выглядам сялян пераходзяць нашы пазіцыі...— І тут ён заўважыў Анупрэя, перарваў сваю гаворку і звярнуўся да яго: — Што скажаце?

— Мне таварыша Каменшчыкава.

— Слухаю вас.

Анупрэй моўчкі падаў канверт ад Мяснікова. Той прабег запіску вачыма, прыкусіў губу, задумаўся. Па яго постаці, па тым, як трымаецца і гаворыць, Драпеза адразу пазнаў нядаўняга афіцэра. На плячах фрэнча яшчэ не злінялі сляды ад пагонаў. «Ну, гэты знойдзе прычыну, каб не даць»,— падумаў Анупрэй і неспадзявана пачуў:

— Добра, чым можам, паможам. Заўтра раніцаю ў шостым пакгаузе вас будзе чакаць таварыш Васільеў. Я яму ўсё перадам. Паможам і транспартам. Абы толькі ціха прайшла гэтая ноч.

Каменшчыкаў падышоў да стала, выдраў з блакнота аркушок паперы і размашыста напісаў: «Тав. Васільеў! Задавольце рудабельскіх партызан згодна разнарадкі т. Мяснікова», распісаўся і падаў Анупрэю.

— А пакуль што з майго рэзерву атрымаеце асабістую зброю. Колькі вас?— Анупрэй сказаў, што іх шасцёра.— Значыць, шэсць вінтовак, па сотні патронаў і па тры гранаты выдасць вам дзяжурны. Начаваць прыйдзецца на вакзале. Больш няма дзе.

Драпеза шчоўкнуў стаптанымі абцасамі, прыклаў далонь да шапкі. Каменшчыкаў усміхнуўся і падаў яму руку:

— Пазнаю салдата. Жадаю поспеху вашым партызанам. Так і трэба. Само нічога не прыйдзе.

— Мы і не чакаем, таварыш камандзір. Абы было чым; дык мы любому дамо па загрыўку, а без струманту і гніду не заб'еш.

Камандзіры весела зарагаталі. Анупрэй па-вайсковаму крутнуўся, аж загойдаўся язычок свечкі.

У калідоры дзяжурны выдаваў рудабельцам асабістую зброю. Анупрэй падаваў вінтоўкі і гранаты таварышам, патроны хлопцы ссыпалі ў торбачкі.

— Хоць за вайну намуляла, плечы трохлінейка, а цяпер з ёю весялей і спакайней,— сказаў Званковіч.

Усе пайшлі следам за Анупрэем да вакзала. Там было людна і тлумна, як на кожным вакзале ваеннай пары.

Прымасціліся рудабельцы каля печы. Пад галовы паклалі мулкія торбачкі, захуталіся ў кажушкі, світкі і бравэркі. Змораныя за столькі мітуслівых і бяссонных начэй і дзён, яны адразу заснулі. Ні паравозных гудкоў, ні ляскату дзвярэй, ні гамонкі, ні лаянкі і крыкаў яны не чулі.

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)