Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 238
Перейти на страницу:

За гэтым стрэлам, як водгук, грыміць паўнагучны вінтовачны стрэл: другі паліцай б'е па Мішу. Міша, здалося, хіснуўся, а потым страляе зноў, яшчэ, яшчэ раз. Другі паліцай перш асядае на снег, а потым лажыцца.

Немец строчыць з аўтамата па доўгім, зашмальцаваным канаусе дзядзькі і паварочвае наўцёкі.

Міша першы бяжыць да кабылкі, якая рада, што больш не сцёбаюць лейцамі, спакойна стаіць на дарозе. Міша бяяшць неяк дзіўна: улукаткі, бокам, задыханы. Ён цяжка падае ў развалы і крычыць:

— Гані!

Валя падае ззаду, якраз па яго, і пошта крычыць таксама.

Ды толькі Кастусь і Валодзька, дабегшы, паднімаюць кабылку на нейкі нядошлы галоп.

А тут з узгорка, з хутара — немец спыніўся, гад! — па іх лапоча аўтамат.

Валя не чуе, як блізка спяваюць кулі. Яна толькі адчувае «яго» і шчасліва, нарэшце шчасліва шэпча:

— Я не дам цябе больш, затулю…

На гэтым для Валі канчаецца ўсё.

…Зноў у лясную дзіч па дарозе пляцецца худая кабылка.

Цяпер ужо не дзядзька, а Кастусь кленчыць спераду.

На саломе пад доўгім кажухом ляжаць дзве маўклівыя постаці: Міша і Валя.

Дзядзька-падводчык і чацвёрты таварыш, Валодзя, засталіся ля хутара — назаўсёды…

За нізка навіслыя лапы ялін раз-поразу чапляе крывая вішнёвая дужка, і снег казытліва цярушыць на бледны твар «казачка». Вочы з чорнымі, доўгімі вейкамі заплюшчаны. Ды пад павекамі… жыве адчуванне жыцця. Праз боль у правым баку, няўмольны, перарывісты, туга зацягнуты кужэльным ручніком, яна часамі — вельмі здалёк — чуе ў хвіліну палёгкі высокую, белую песню палазоў і адчувае снег, быццам нечы гуллівы, пяшчотны дотык… Пасля яна нават расплюшчвае вочы і патроху з цяжкасцю пазнае, што шэра-зялёная сетка над ёю — гэта ельнік і неба…

На Валю шугае туманам, а потым побач з ёю родны голас кажа:

— Лепш табе трохі? Ну, вось і добра… Пашанцавала нам з табой нішто… Разам, дзеўка, і пакукуем…

Яна хацела б нешта адказаць. Але не можа.

Заплюшчыўшы вочы, толькі ўсміхаецца.

1946

АДЗІН ДЗЕНЬ

1

Пакуль Ліда Свірыд не спаткала ў пушчы трох партызан, маладзіцы здавалася, што ўжо загінула ўсё.

Гэтае «ўсё» пачыналася з хаты на хутары, свайго гнязда. Беднае было яе гняздо, асірацелае пасля таго, як забілі Андрэя, аднак усё ж такі гняздо, бо ў ім жыло разам з Лідай іх птушанё — дзевяцімесячная Берачка. Недалёка ад хутара была вёска Ляды, дзе Ліда таксама была калісьці птушанём, а потым вольнай птушкай. Там жылі цяпер — мама, якая спачатку прыходзіла вучыць Ліду купаць Верачку, і тата, які пасля смерці Андрэя памагаў… не памагаў, а проста ўрабляў, як сваю, і яе, удовіну, гаспадарку. Там быў Мікола, старэйшы, сямейны брат, былі сяброўкі і сябры маладосці, сваякі і суседзі. За Лядамі — Ямнае, Градкі, Зарэчча, Грачанікі — бліжэйшыя вёскі, у адну з якіх выйшла замуж Марыля, сястра, у другую — Зіна, найлепшая сяброўка, у трэцяй — дажывала веку добрая цётка Настуля…

Адным словам, — быў свой невялікі круг, родная частка вялікага свету, з сярэдзінай, сэрцам — Верачкай.

Перасякаючы гэты круг, з поўдня на поўнач плыў Нёман. Таксама родны, свой, аптаваны ўлетку, абкоўзаны зімой.

У Лядах на Нёмане стаяў партызанскі дазор, а ў зрубе, сяк-так накрытым бульбянікам, — застава. У зрубе, а не ў хаце, таму што ад восені хат у Лядах не было: іх папалілі фашысцкія карнікі. Цяпер былі толькі зямлянкі, павеці, азяроды, пад колас крытыя пагрэбнікі, абгарэлыя платы і неяк асабліва аголеныя і самотныя ліпы, высокія грушы-дзічкі, бярозы і клёны. Паміж зямлянак, дрэў, платоў і чорных струп'яў котлішч заўсёды на вачах стаяў гэты незвычайны зруб. І, толькі паглядзеўшы на яго, на душы рабілася лягчэй і спакайней — і за дзіця, і за сябе, і за добрых людзей. Начамі з пушчы за Нёман выязджалі разведчыкі, выходзілі ўзводы, часам цэлы атрад ці брыгада. І толькі пачуўшы, як гаманілі вясёлыя хлопцы, як коні іх фыркалі і грукацелі па дошках парома або плюхацелі вадою ў бродзе, добра было ад думкі, што вось і сёння Верачка ціха засне і сама адпачнеш, а ўранні зноў устануць усе ды возьмуцца за працу, амаль што таксама спакойна, як да вайны.

Гэтак было датуль, пакуль не пайшла па людзях гаворка пра вялікую, нечуваную бяду, якая называецца зусім новым і вельмі страшным словам — блакада…

І вось яна, тая бяда, падкралася непрыкметна.

Гэта сталася перад самай касавіцай. На досвітку ўспыхнуў бой на Нёмане. У Дуброве за Градкамі, дзе быў мост насупраць лагера брыгады «Сокал», бой разгарэўся надоўга. А ў Лядах заставу — пятнаццаць хлопцаў — разграмілі аж надта раптоўна.

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)