Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 238
Перейти на страницу:

— Паўлюк, ці не ты? — прыгледзеўся ў цемры дзядзька Ігнат, калі я вывеў яго на загуменне.

— Я, браце, як маешся?

— Што ж вы, — здзівіліся мы, — знаёмыя, за трыццаць вёрст?

— Мой Цюлік быў адгэтуль… Той, што качкі лавіў. Не забыўся?

…Лёня, Косця і Кныш засталіся ў засадзе. Дзядзька Ігнат, я і Паўлюк падаліся на справу ўтрох. Крокаў больш сотні ад рэек, дакуль быў высечан фашыстамі лес, за прыгоркамі між карчоў мы прыселі, параіліся. Дзядзьку Ігнату я даручыў канец шнура, строга наказаўшы не дакранацца да яго, а самі з Паўлюком папаўзлі. Паўзучы, я разматваў шнур. Час ад часу мы спыняліся, каб прыслухацца: ці не шаркаюць па жвіры, усцяж рэек, падкаваныя боты патруля… А потым паўзлі далей. Спачатку — быў грудок, і пад намі шуршала мокрая ад дажджу шорсткая лясная трава.

Пасля, у лагчынцы каля насыпу, намоклі калені і локці. Пасля мы выпаўзлі на насып. Паўлюк са сваёй «дзесятачкай» урачыста ўталопіўся ў цемру, у той бок, адкуль мы чакалі патруля…

Гэта быў мой шосты падрыў. Дагэтуль рукі прызвычаіліся амаль зусім не дрыжаць ад хвалявання, — я працаваў хутка і спраўна. Выграб ямку пад рэйкай, паміж шпаламі, уставіў тол, тады — найбольш адказная работа, — сабраўшы ўсю асцярожнасць, прывязаў да кручка шнурок і капсуль заправіў у зарад. Мы адпаўзлі, абмінаючы наш папярэдні шлях, каб не крануць як-колечы шнурок.

Чакаць прыйшлося не вельмі доўга.

— І раздабрыўся ж, трасца яму, як на злосць! Ушчэнт раскіснем, — нездаволена мармытаў Паўлюк на дождж. — А той не ідзе, не грукоча, каб ён галавой налажыў!

Я быў у творчым, шчаслівым настроі — трохі ўстрывожаным, трохі гуллівым.

— І наложыць, ты думаеш — не? — шапнуў я ў адказ.

Памаўчалі. А дожджык, і праўда, так і паўзе за каўнер. Крышку правей ад міны, адпаўзаючы, я прыкмеціў велікаваты кусцік. Гэта мой арыенцір. На фоне цёмна-шэрага неба над насыпам ледзь вызначаецца яго сілуэт. Я не зводжу з яго вачэй.

— Як паглядзіш на ўсё, што вырабляюць чэрці, — гудзе, пачакаўшы, Паўлюк, — дык хоць і сёння з вамі ў лес пайшоў бы… І прыйдзецца, мусіць…

— Не ўсім, брат, з намі быць, пачакай, — шапчу я. — Дзядзька Ігнат і ў хаце сядзіць, ля дзяцей, а мы без яго як без рук. А пра сябе — ты ведаеш сам…

Я ўспамінаю пра днёўкі ў Паўлюковым гумне і тое, як нядаўна наш Міхась-шаптун, ранены ў нагу, два месяцы адлежваў на гары Паўлюковай хаты, і пра іншыя «сувязныя» справы майго земляка… І да болю ў вачах пазіраю на куст… Пасля мне раптам робіцца чамусьці вельмі весела.

— Дзядзька, — шапчу я Ігнату, які нахохліўся ад дажджу, — а ці ведаеш ты, навошта тол патрэбен у мірны час?..

— На каросту, — за дзядзьку адказвае Паўлюк.

Зноў цішыня, чаканне. Паўлюк выкарыстоўвае іх на складанне новай казкі — пра тол.

— Пярэськава Тэкля жаліцца мне аднойчы, — пачынае ён, пачакаўшы, — «азадак, Паўлючок, хоць таркаю дзяры…».

— Стой, ідзе, — асякаю я казку.

Застыглі.

— І праўда, — шэпча Ігнат, — ідзе…

Сэрца маё грукаецца бадай што мацней, як цягнік, гэтак ціха ён сунуўся. Быццам на мушку вінтоўкі, я ўзяў яго на куст… Перад сабой паравоз папіхае пустую платформу. Фашыст прывык закрывацца другімі. А мы на гэтую «хітрасць» — вяровачку. Вось… платформа… закрыла… мой куст… вось… паравоз…

— Тузай! — ледзь не падскочыў я.

Так, тады было цёмна, усё разбілася ўмомант, — а ўсё ж і дагэтуль стаіць у вачах тая прагная страсць, з якой Паўлюк тузануў за вяровачку.

4

Не адной тысячай мокрых ножак па страсе адрыны тупаціць дождж. Соладка, парна пахне цёплая атава, на якой я ляжу, пазіраючы ўверх, на запыленае павуцінне пад лацінамі. Вакол, як хто паспеў паваліцца, спяць нашы хлопцы. Я ж толькі прыкідваюся, што сплю: я слухаю. На ўскраі тарпа сядзіць Паўлюк. Ён бае новую казку дзядзьку-хутараніну, у якога мы спыніліся перадняваць.

— Нарабілі, браце, мяса, — гудзе яго прыцішаны голас. — Падлажылі мы гэтую самую цацку пад рэйку і ляжым. А цёмна — хоць ты на ваўка ўссядзь. Чуем пасля — ідзе. Крадзецца, браце, на пальчыках, босы, баючыся ступіць на шкло. Навучылі паршыўца хадзіць! А тут жа яму пад чэрава як гапне!.. Перакуліўся на спіну, і толькі колы, як жывыя, як лапкамі перабірае, круцяцца… А вагоны цераз галаву, цераз галаву, поныр'ю!.. Падняўся вэрхал, піск — якраз, як гэта пацукоў недзе ў скрыні напрэш…

Ён змаўкае на момант, а потым канчае:

— Сотні дзве наглушылі!..

Я маўчу і думаю:

«Дык вось яна — казка і пра нас. Ды якая тут казка! Гэта — наша партызанская сапраўднасць, абагуленая мастаком. Яна ў нас — як казка, толькі добра расказвай. Нічога, калі заўтра ці пазаўтра ў сённяшні Паўлюкоў расказ паступіць папраўка: наш сувязны, магчыма, данясе ў атрад, што гэтым разам мы пусцілі пад адкос эшалон толькі, скажам, з вуголлем ці з нейкім ломам! Мінулы раз у мяне былі цыстэрны з гаручым — дванаццаць цыстэрн! — а ў Юзіка — „жывая сіла“. Чаго ж не было яшчэ ў мяне ці ў яго, тое напэўна будзе. У іншых жа бывае! А Паўлюк — ён па-свойму выказвае нашы жаданні, нашу нянавісць да захопніка, — чым больш набіта будзе „пацукоў“, тым лепш…».

1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)