Ад сяўбы да жніва
- Автор: Брыль Янка
- Год: 1987
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Советская классическая проза
Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:
І тады вось з'явіўся «ён».
«Так і трэба, — сказаў.— Цяпер, малец, аблізвайся. А мала будзе, — я папраўлю!..»
Гэта быў Міша Спорык, камандзір падрыўной групы.
Ён быў у атрадзе ўвесь час, дый так яна знала яго, да прыходу ў атрад. Аднак для Валі ён, здавалася, нібы наогул з'явіўся толькі ў той дзень.
На гэтым пачалося. Спачатку ў іх была проста дружба, а потым… потым адбыліся два выпадкі.
У першым выпадку, калі іхняя група наткнулася ноччу на засаду і з васьмі партызан толькі трое, разам з ёй, засталіся жывымі, Валя да болю спускалася смерці. Быццам толькі цяпер зразумела, што ёй дзевятнаццаты год…
Другім разам, на днёўцы, яна ўзяла на рукі сяброўчына дзіцянё і зусім нечакана, зусім небывала адчула, як хочацца яшць, і жыць — не адной…
З таго дня з'явіліся нават бяссонныя ночы, раздвоенасць: адна Валя, ранейшая, яшчэ ўсё не баялася заставацца з Мішам сам-насам; другая Валя, новая, улад і баялася іх адзіноты і марыла пра яе…
Яна законна чакала — то трывожна, то ўпэўнена, — што Міша нарэшце пачне: скажа ёй тое, што яна ўжо мо соты раз (ды дзе там соты!..) кажа яму ўсёй душой, так, як трэба дзяўчыне спачатку — без слоў. І ў гэтым чаканні бясконца мяняліся вобразы іх будучага шчасця.
А Міша як быццам не думаў пра гэта.
Вось і цяпер ён спакойна спіць, храпе сабе з хлопцамі на падлозе. А яна як лягла побач са старой, так і ляжыць на спіне, нават рукі злажыла, нібы трымаючы сэрца. Глядзіць у цемру і шэпча без слоў:
«Што ж, хіба мне самой падысці да цябе і сказаць: — Няўжо ты думаеш, што я і праўда „казачок“, што я і праўда „дзікая“? Ды гэта яе толькі для іншых такая, таму што я ўсё шукала цябе. Няўжо ты не ведаеш, Міша, чаму я сама перайшла ў тваю групу? Няўжо ты думаеш, толькі таму, што зайздросціла вам? Эх ты! Ты чакаеш, пакуль, можа, я…»
Але раптам спужалася гэтай думкі, у цемры заплюшчыла вочы і, павярнуўшыся да гаспадыні, уткнулася тварам у падушку.
— Ты што, ці не хворая, дзеўка, чаго ты? — шэптам азвалася Батрачыха. — Пакуль заснём з табою, дык людзі і ноч разбяруць.
«Свежанькая» хацела прамаўчаць, але, пачакаўшы, нібыта смехам, ціхенька папрасіла:
— А ты мяне, цётка, і праўда пусці пад сцяну…
Ізноў яны ідуць.
Па рыхлай адліжнай дарозе. Паміж нядошлага зарасніку. Палянамі ля шэрых хутарскіх будынкаў. У зацішку высокага лесу.
Спераду едзе фурманка. На ёй вінтоўкі, гранаты, тол. Дзядзька кленчыць у санях-развалах і нудна, як гэты хмарны, пануры дзень, маўчыць. Кабылка пляцецца абы-абы, а потым, калі яе сцёбаюць вераўчанымі лейцамі па сухім кантовым крыжы, трухціць і спатыкаецца, чапляючы падковай за падкову.
Міша расказвае нешта, а хлопцы смяюцца.
Ды Валя, бадай, не чуе яго. Яна і не слухае. Успамінаючы ноч з гэтым дзіўным сваім забыццём, яна нават рада, што ідзе ззаду і. Міша не бачыць яе. Да яе то зноў вяртаецца пастрой гэтых дзён — шчаслівае чаканне адзіноты, то сорам за тое, што ўчора раскісла.
«Няхай табе толькі не здасца, што буду сама набівацца», — думае Валя.
— Дзвіна, брат, не тое, што Нёман, — расказвае Міша. — Яна разліецца — мора! Ха-ха-ха! Успомнілася, хлопцы, ірундовіпа. Крыгі ідуць па Дзвіне — проста жах, а па крызе сядзіць, брат, чырвоны певень. Тут смерць на носе, а ён — ку-ка-рэ-ку!..
«Табе, голубе, бачыш, нічога, смяешся, а я…» — думае Валя.
— Пасмяяўся я з таго пеўня, а потым, хлопцы, аднойчы і сам…
Ды раптам ён спыняецца.
Перш чуваць збоку, зусім недалёка, ад дарогі, дзе хутар па ўзгорку, мяшаны вокліч: «гальт!» і «стой!»
Потым адтуль устаюць тры варожыя постаці: немец і два «бобікі»-паліцаі…
Дзядзька са зброяй ад'ехаў наперад пастолькі далёка, што ворагам значна бліжэй да яго. Зброя ў развалах, на шчасце, прыкрыла кажухом. Дзядзька, нібы азораны выратавальнаю думкай, бяжыць да немца і задыхана, часта гукае:
— Свой! Сво-ой!.. Мы з Лужы! З Лужы, паночку! Дальбог!..
Чорныя «бобікі» спакойна, упэўнена брыдуць па снезе амаль па калені і нават вінтовак сваіх не трымаюць напагатове.
Шэры немец — тропікі збоку і ззаду — цяжка набліжаецца да дзядзькі.
Насустрач паліцаям стаіць адзін Міша. Першы ішоў, а цяпер яшчэ выйшаў паперад. Рука ў кішэні кажушка, збялеў, толькі ноздрамі паварушвае, быццам гатовы да скоку.
Адзін паліцай адлучаецца, ідзе на яго. Другі — на Валодзьку. «Бобік» нешта крычыць, ужо гатовы заехаць прахожаму поўху. Калі ж ён падыходзіць зусім, Міша пытаецца, проста ў вочы:
— А ты, можа, і ўдарыць хочаш, сукін сын?
Паліцай перш бармоча, збялеўшы:
— Ды што вы, таварыш, завошта…
Потым адскоквае ўбок і хапаецца за рукаятку затвора. Міша выхоплівае з кішэні наган. Страляе. Паліцай, узняўшы рукі, валіцца назад.