Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 238
Перейти на страницу:

Гэты дробны выпадак яшчэ раз паказаў разведчыкам, пра што менш за ўсё задумваўся іх сціплы, маўклівы таварыш, якому толькі цяпер, на другім годзе прабывання ў атрадзе, пайшоў васемнаццаты год…

Як толькі Каштанка затупацела па дошках мастка, Шура ўмомант заўважыў, як у другой палавіне Загароддзя ад гумна да хлява мігнуўся, перабег, прыгнуўшыся, нехта чужы. Ззаду былі таварышы, і Шура даў ім знак, узмахнуўшы рукой, а сам ірвануўся туды, да гумна…

Пакуль юнак, прашыты чаргой кулямёта, паспеў асунуцца ў нейкую цёмную бездань, у лагчыне паміж дзвюма палавінамі вёскі з усіх бакоў затрашчаў перакрэсліш агонь. Разведка апынулася ў пастцы.

…Жэнька Саковіч падумаў спачатку, што ён апамятаўся першы і ад яго пачалося тое, што яны, чатырох з дзесяці, сабраліся на ўскраіне лесу. Таксама мог думаць і кожны: гэтак цяжка было зразумець, як яны змаглі вырвацца з кальца знішчальнага агню.

Каля рэчкі, на першай прагаліне лесу, яны зноў напароліся на кулямёты. Цяпер стралялі з танкаў, замаскіраваных у кустах. Тут застаўся яшчэ адзін таварыш, вясёлы Ляўко, тут пад раненым Жэнькам забілі каня, і тут ужо хлопцы дагадаліся, што справа — не так сабе, што гэта не звычайныя засады. Калі ж неўзабаве, як быццам па сігналу гэтых дзвюх засад, на поўначы, відаць, каля брыгаднай пераправы на Нёмане, разгарэлася кулямётная траскатня, узмоцненая выбухамі мін і грукатам гармат, — усё нарэшце зрабілася ясна…

3

— Дык што ж гэта робіцца, Ліда?!

Пытанне прагучала недарэчна. Злосны — то зноў нарастаючы, то крышку радчэйшы — трэск кулямётнага агню ўсё больш ды больш набліжаўся. Выбухі мін і снарадаў лажыліся недзе зусім недалёка. Хто з партызан мог звярнуцца з такім запытаннем да жанчыны, якая і так была амаль непрытомнай ад жаху? Хто яго ведае, — кожны, здаецца, гатоў быў спытаць. Яны стаялі навокал Ліды. Яна ж была адна з таго боку, ад Нёмана, адкуль пачалося. Аднак і яна не магла ім нічога сказаць, дзе брыгада, дзе іхні атрад, як далучыцца да сваіх… Яшчэ горш: вось яна, зусім не званчэючы на іх прысутнасць, вызваліла з-за станіка поўную, маладую грудзь. Дзіцёнак прагна ўткнуўся ў яе, прытуліўся і змоўк. Тады Жэнька, як быццам успомніўшы нешта, дастаў з сумкі пакецік бінта і, працягнуўшы яго Івану, папрасіў:

— Вазьмі, брат, падвяжы ты мне руку па шыю: пошта цяжкая стала.

— Дык ты паранены, Жэня?.. — спалохана спытала Ліда.

— Нават і перавязаны ўжо, — усміхнуўся Жэнька, неяк сарамліва гледзячы на Ліду…

Яе маленькая, сагнаўшы першую смагу, пакінула ссаць, смачна цмокнула губкамі, паглядзела на траву і працягнула ўніз смешна маленькую ручку з ружовымі, расстаўленымі пальчыкамі.

— Ня, — сказала яна.

Маці, якая адна ведала мову дзяўчынкі, прызвычаеным рухам зашпіліла станік і машынальна, як быццам між іншым, нагнуўшыся да высокай лясной травы, скубанула рукой. Выскубла цэлую жменю, але маленькая ручка з ружовымі пальчыкамі знайшла ў гэтай жмені патрэбнае ёй. Гэта быў белы, пушысты, нібы дзіцячая шапачка з трусінага пуху, дзьмухавец. Як толькі пальчыкі малой згарнуліся на кветцы ў кулачок, ад кветкі засталося трошкі пуху. Ды і той быў зусім нясмачны. Засліненыя ружовыя губкі пачалі яго нездаволена і па-дзіцячаму няўдала сплёўваць. У іншы час толькі б смяяцца на гэтае цудоўнае нездавальненне!.. Нават і цяпер нешта цёплае заварушылася ў душы, але тут…

Тут з прарэзлівым ровам над вершняком шуганула вялізная цёмна-срэбраная птушка. Хлопцы раптоўна прыселі, Ліда нават упала, з ускрыкам затуліўшы сабой Верачку. Жэнька паспеў заўважыць, як з-пад крылаў жалезнай птушкі, здаецца, проста пад імі аддзяліліся два прадаўгаватыя прадметы.

— Бомбы!..

Яны распіралі паветра і доўга, бясконца доўга сіпелі, вылі, спяшаючыся ўрэзацца ў зямлю. Гэта толькі здалося, што яны адарваліся з-пад крылаў над самай галавой: два страшныя выбухі, адзін за другім, скаланулі паветра воддаль ад іх. Што там людзі і конь, — нават зямля захадзіла ад выбуху! А потым пайшлі асколкі. Адны з іх тонка, як пчолы, звінелі па ворсе, збіваючы галінкі і лісцё, другія гулі таўсцей, як чмялі, і злосна чокалі, уядаючыся ў галлё і камлі. Адзін — вялікі і зычны — дайшоў праз гушчар зусім блізка, да гэтай вось стромкай алешыны. Падсечаная, яна нездаволена крахнула, пастаяла нейкі, амаль няўлоўны, момант, а потым памалу паехала ўніз. Зачапіўшыся верхавінай за верхавіну другой, малодшай алешыны, неяк дзіўна выкруцілася ўбок і, цярэбячы голле сяброўкі, гупнула на траву. Тады ўжо, вырываючы з рук павады, шарахнуўся зусім спалоханы конь.

Да Жэнькі страх прыйшоў пазней, калі, пакрываючы зумканне апошніх асколкаў, заплакала, задыхаючыся ад жаху, маленькая дзяўчынка.

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)