Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 238
Перейти на страницу:

— Будзі, братка, — шэпча гаспадар, — а то і гарох астыне…

Адпырхваючыся, праціраючы вочы, мы садзімся на атаве, вакол бяздоннага гаршка гарохавай кашы, лустаў хлеба, салёных гуркоў.

— За вашыя, хлопчыкі, і ручкі, і ножкі, і ўсё… Каб мы, Бог мілы даў, ды прычакалі… — пачынае дзядзька, дастаючы з-пад палы заткнутую лапінкай бутэльку.

У шклянку прыемна забулькаў пяршак.

* * *

— Дык што, Снапок, мабілізацыяй заняўся, га?..

Іван Кузьміч, з неразлучнай люлькай у зубах, глядзіць на мяне, мнагазначна прыплюшчыўшы вока. А мне — не прыдумаеш проста, як тут выкручвацца.

Ноччу, калі мы праходзілі паўз нашу, маю з Паўлюком, вёску, я сказаў:

— Ну што ж, ідзі ўжо хіба, Паўлюк.

А ён са шчырым здзіўленнем спытаўся:

— Куды?

— Як куды? — у сваю чаргу здзівіўся я. — Дахаты!

— Дахаты? А што яна, у поле збяжыць? Зойдзем за тыднік-другі…

І як тут давесці цяпер камандзіру, што я не хацеў самавольна пераводзіць Паўлюка з сувязнога ў падрыўнікі, што я хацеў толькі сплаціць яму наш доўг, што Паўлюк гэтым падрывам назаўсёды ўрос у маю групу, а з групай — прырос да атрада?

Аднак я тлумачу:

— Таварыш камандзір…

— Я ведаю, што я — «таварыш камандзір», — перабівае Іван Кузьміч, — вось ты дык, відаць, забыўся пра гэта. Самавольства, язві яго душу!..

Іван Кузьміч — з-за лініі фронту, партызан грамадзянскай вайны, сібірак, з неразлучным алтайскім нажом і «язві яго душу». Звыш усіх яго камандзірскіх і чалавечых якасцей, ён — аматар дысцыпліны і знаўца бадай што ўсіх гатункаў табаку.

Я не куру. Для мяне што мультан, што не мультан — адзін чорт. А дысцыпліну я люблю таксама. А потым у мяне адна такая звычка ёсць, што я люблю да сэрца лезці напрасткі. І заўсёды амаль удаецца. Дык вось і цяпер я таксама рвануў:

— Іван Кузыміч, дык вы б хоць зірнулі на яго спачатку. Дальбог, падзякуеце!..

Іван Кузьміч спачатку маўчыць, а потым ледзь прыкметна ўсміхаецца і кажа:

— Ну што ж, давай яго, тваё дзіва, сюды.

Па дарозе ад сталярні, дзе я знайшоў Паўлюка, да камандзірскай зямлянкі я тлумачыў яму, як трымацца, каб адразу прыйсці даспадобы майму начальству. І вось Паўлюк стаіць перад Іванам Кузьмічом «смірна». Ботам унізе прасторна, і яны, па старой артылерыйскай памяці, зусім прыстойна вытрымліваюць статут. Затое галава на шырокіх мажных плячах міжвольна прыгнулася наперад так, як служыць пакатая столь невысокай зямлянкі.

— Таварыш камандзір! — чаканю я, бадай што лепш, як заўсёды. Аднак Іван Кузьміч як быццам не чуе мяне.

— Так, нічога сабе, — кажа ён. — Ну і што, дзе гуляў?

— А я ў Міколы-сталяра сядзеў. Глядзеў, як гэта ён скрыначкі стружа. Спраўны хлапчына!

Сталяру Міколу — пад пяцьдзесят, і мы, маладыя — больш палавіны атрада, — завём гэтага «хлапчыну» — дзядзька Мікалай.

— Што, што ён робіць? — перапытвае, як недачуўшы, Іван Кузьміч.

— Ну, міны, скрыначкі для мін…

— А, вось яно што! Так, ён у нас майстар — няма што казаць. Абы толькі толу хапала.

— А каб гэта са снарадаў паспрабаваць, таварыш камандзір, — пачынае Паўлюк, як быццам ніколі не чуўшы аб тым, што мы выплаўляем шмат толу з валяшчых снарадаў і бомбаў. — Я ведаю адно месцечка…

А я чамусьці гляджу на яго здаравенныя боты. Калені ўжо самавольна прыгнуліся ў паўдарогі са «смірна» на «вольна», і адзін ступак адставіўся ўбок, выразна парушыўшы дысцыпліну.

— Слаўнае месцечка, — гудзе Паўлюк. — Вось вы мне толькі дайце заўтра хлопцаў са два, таварыш камандзір, дык мы падыдзем на Нёман. Там у мяне штук з дзесятак самалётных бомбачак ляжыць на дне. Трэба іх будзе падняць.

— А што, Снапок, — звярнуўся да мяне Іван Кузьміч, — пашлі з ім заўтра пару чалавек, а то і сам, калі хочаш, пайдзі.

Іван Кузьміч увачавідкі мякчэе. Ён бярэ са стала сваю вечную люльку і круглую баначку — прадмет нашай зайздрасці — з надпісам: «Нашым партызанам і партызанкам слава!» Баначку гэтую ён прынёс сюды з Вялікай зямлі разам з мноствам іншых каштоўнасцей. Пакуль ён прывычным рухам скручвае з баначкі вяршок, я зноў гляджу на Паўлюковы боты. Яны ўжо і зусім забыліся пра ўмоўленае «смірна».

1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)