Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорны замак Альшанскі

Электронная книга - «Чорны замак Альшанскі». Краткое содержание книги:

«Чорны замак Альшанскі» — адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.
1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 147
Перейти на страницу:

— Я той рэбус ужо і без прадмета разгадаў. Мяркую, правільна.

— Схіляюся да тваёй думкі, Антось, што тут ёсць нешта, — сказаў Адам. — Наўрад ці чалавек не зашыфроўваў бы нешта не важлівае. Але… не лезь занадта ў справы Андрэя і унь… Росціка. Твая справа — гісторыя. Твая справа — вось гэта. А ты яму часам падай толькі тое, што палічыш як патрэбнае… І яны табе патрэбнае скажуць… Што цябе тычыцца. Дапамогуць. Але дапаможаш пасільна і ты.

І ён з націскам сказаў:

— Калі вырашаць за патрэбнае заняцца справай.

— Смерць майго Мар'яна — і не палічыць за патрэбнае?..

— Бо гаварыць пра свае справы з іншымі, — перабіў ён мяне, — яны не любяць. А часам проста не маюць права. І ты іх не вінаваць. Не лезь да іх, а яны — да цябе. Калі нешта сур'ёзнае здарыцца — разбяруцца самі.

Я быў ледзь не ў ярасці, хаця й халоднай. Не лічыць за сур'ёзнае — такое?

— Не лезь ты ў бутэльку, — сказаў Шчука. — Калі гэта было забойства — рана ці позна яго раскапаюць.

— Хто гэта раскапае?

— Мы.

— Што ж, памагай бог, — суха сказаў я.

Хілінскі выйшаў мяне праводзіць. Стоячы на гэтай занюханай пляцоўцы, размаўлялі.

— Слухай, што гэта абазначае, тваё В?

— Тры, — сказаў я.

— Гм. Ну добра. І вось што, паспытай, хто такі Боўбель. Банды якога ў вайну і пасля вайны каля Альшан хадзілі.

— Што, так важна?

— Шчука лічыць.

— Тады можна.

— Лухта нейкая атрымоўваецца з гэтай палосай, — сказаў ён. — Акрамя вось тут: «Слуцкай брамы» і слова «смага».

— Чаму так?

— Не ведаю… Ну а як, рыбка там у вас ловіцца?

— Не ведаю, — у тон яму адказаў я.

— Спытай, калі ловіцца, можа й, я да цябе пад'еду. А што яшчэ рабіць пенсіянеру?

— Ведаеш, пенсіянер, — сказаў я. — Каціся ты да такой матары…

— Качуся, — усміхнуўся ён і зачыніў дзверы.

Раздзел XІV

Пра вар'ятаў і дробязі, якія не вартыя і выедзенага яйка

І зноў калоціць машыну па дарозе Езна — Альшаны.

Калі гэта можна, вядома, назваць дарогай.

Але археолагі не скардзяцца. І Шаблыка са Змагіцелем. І Высоцкі з Ганчаронкам. Аднаму толькі мне здаецца, што на такой дарозе адно масла збіваць. І я нават не ведаю, пашанцавала мне ці не, што ў акно цягніка я ўбачыў усю кампанію на пероне (выгружалі нешта) і ў апошнюю хвіліну, ледзь не на хаду ўжо, скочыў.

Можа, мне было б лягчэй, каб не тое, што ў мяне за апошні час такі цяжкі сон і такая страшэнная смага.

Нешта са мною робіцца няладнае.

— Калі гэта, хлопцы, перастанем мы трэсціся па гэтых дарогах? Дарогі і дарогі, — не вытрымліваю я.

— Ляжаш пад хвойку — тады і не будзеш калаціцца, — змрочна кажа «каўбой» Змагіцель.

— Часам думаеш, можа, яно і лепей бы, — уздыхае Ганчаронак.

— Тыповы беларускі погляд на рэчы, — іранізуе Шаблыка. — Што за жыццё?.. Раніцай уставай, вечарам кладзіся, уставай — кладзіся, уставай — кладзіся. Во каб гэта лёг ды не ўстаў.

Усе рагочуць. Не дужа весела. Такі ласкавы і нейкі сумны майскі вечар, што хочацца верыць адначасова ў вечнасць і ў тленнасць жыцця.

— І сапраўды вось так, — кажа настроены на лірычны лад Ганчаронак. — Адтрубіў нейкія год шэсцьдзесят — і гамон. І каму тады справа, колькі твае косткі праляжалі ў зямлі? Праўда ж, пані Сташка?

Вецер калоціць пасмачку яе каштанавых валасоў.

— Глупства вярзеце, мужчыны, — раптам кідае яна. — Да ўсіх костак жывым людзям ёсць справа. Іначай, гучна кажучы, не былі б мы людзьмі. Ёсць такі ў нас саматужны спосаб вызначаць, выкапнёвая гэта костка, дужа даўняя, першабытная або параўнаўча новая. Дакраніся языком. Калі ліпне — значыць, выкапнёвая. Я ўпершыню аспіранткай гэта пачула, на пасяджэнні сектара археалогіі. Ну і вырашыла паспрабаваць. Рогат стаяў на ўсю залу.

— Гэта што ж, і чалавечыя ліжаце? — спытаў Высоцкі. — Вар'яцтва нейкае. Гідка ж.

— Што з таго? — азваўся Генка. — Калі костцы мільён год. Яна тады чысцейшая, чым у нас рукі. А я ж во сваім дзяўчатам аж рукі ліжу, калі чагосьці рабіць не хочацца.

— Калі гэта? — абурылася Валя Волат. — Ды я табе і не дала б руку, нават калі б сабраўся лізаць.

— Таўсту-уха, — з пагрозаю сказаў Генка. — Ой, вушы надзяру.

— Гэта мы табе арцеллю надзяром, — сказала Тарэса.

— І праўда, — падтрымала яе Сташка.

— А па-мойму, дык усё адно, — сказаў Ганчаронак. — Што там да старых костак? Пра свае трэба думаць. Тым больш што яшчэ невядома, каму было лягчэй косткі па зямлі насіць, нам ці ім. Войны тут, лагеры, хваробы розныя завяліся. Унь хаця б паглядзіце на чэргі ў дантыстаў. А я аднойчы ў музеі на макеты старых магільнікаў глядзеў — дык такія ва ўсіх зубы белыя.

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)