Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорны замак Альшанскі

Электронная книга - «Чорны замак Альшанскі». Краткое содержание книги:

«Чорны замак Альшанскі» — адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.
1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 147
Перейти на страницу:

— Угм. Тады ў гэтым горадзе тры чвэрці такіх, «няхітрых».

Я ўсё ж іду на галгофу. І калі Адам адчыняе мне дзверы, мяне, як у лоб чакухай. Той, што па абуху сякеры б'юць, калі яна завязне ў пні.

…сядзяць за сталом і чаёк папіваюць палкоўнік Шчука і Росцік Грыбок. Мяне ад гэтай ідыліі ўдарыла, нібы аб мур. І адначасова зноў узнік жах. Праўдзівей, ён жыў увесь час. Жах перад той запіскай. Перад уласным почыркам. Шчыра кажучы, ні да таго, ні пасля я, у самых складаных абставінах, не баяўся. Але адна справа забіць на вайне, у вулічнай бойцы з вулічным дзярмом, у стане афекту. І зусім іншая справа, калі вашывыя грошы ўстаюць паміж табой і другам, калі чалавек за спадчыну забівае адзінага друга. Так подла выбавіўшы яго з дому.

Толькі тады, калі людзі — усе — зразумеюць гэта, толькі тады прыйдзе справядлівасць. Да гэтага яе марна чакаць.

— Што гэта ў вас гаворка і шумна, нібы ў лазні?

— Гулка, — нечакана сказаў Грыбок, — як у лазні або ў залі для наведвальнікаў у 9-й клініцы.

— А што, і там пабываў? — спытаў я.

— Пабываў. Але там ляжаць — гэта прабач мне божа…

І праўда, куды ён туды, такі Грыбішча? Дурное меркаванне.

— Я ўсюль пабываў, — сказаў Росцік.

— Ну на Паўночным полюсе не быў, — сказаў я.

— Досыць вам, — раптам адрэзаў Шчука. — Вы што, не бачыце, што ён нежывы ад прадчуванняў? Гэта ўжо ў нас, мясцовых дурняў, звычка дасціпнічаць ледзь не пад сякерай.

— Праўда, — прызнаўся я. — Часам страшэнна баліць галава. Праявы нейкія дзіўныя ў сне.

— Ператаміўся ты, хлопец, адпачні, паспі, паплавай, закахайся, — сказаў Шчука. — Кінуў бы ты гэтую справу. Выедзенага яйка яна не варта. Падумай, што тут да чаго. Дзе плес, а дзе лес? Дзе пасцель, а дзе касцел? А каб заспакоіцца — скажу: почырк не твой, Антось. Экспертыза графалагічная. Амаль не адрозніш, але не твой. Папера — твая.

У мяне закруцілася ў галаве. Яна за апошні час так трашчала, што я баяўся, а раптам гэта я ў забыцці чагосьці нарабіў. Таму на апошнія словы я не адрэагаваў.

— Хто ў дом хадзіў? — сказаў Шчука. — Хто ведае почырк?

— Ну-у бацька… цётка… Вы… Ну, суседзі… Мар'ян… Зрэдку калегі па працы.

— Адпадаюць.

— Ну на жанчын не падумаеш, — раптам сказаў Хілінскі, — дый была яна адна. І зараз яе няма.

Я ўдзячны быў яму, што не даў мне назваць імя Зоі. Апошняя гэта справа мужыку каціць бочкі на жанчыну, якая была з ім.

— Добра, — сказаў Шчука. — Гэта, напэўна, не звязана з усімі падзеямі, твая старая байка. Дарэчы, вазьмі кнігу і — вось тут на кальку зроблена некалькі копій… Арыгінал пакінем у сябе. А што ў цябе новага?

Я коратка расказаў.

— Вось гэта ўжо цікава, — сказаў Шчука. — І галоўнае, мы самі не ведаем пра расстраляных, хто, за што і як. Калі нешта цікавае даведаешся — гавары вось з ім, — кіўнуў на Адама. — А сам сваёй справай займайся.

Эге ж, так я і магу заняцца толькі сваёй справай.

— А пра таго Высоцкага, што ў трыццаць дзевятым павесілі, — цягнуў далей Шчука, — то я памятаю той працэс. Адзін з найбольш шумлівых. І сапраўды, казалі — падкладка палітычная. А больш нічога не ведаем. Архіў згарэў.

Я зноў наліў сабе вады і выпіў.

— Чаго ты п'еш, як з пахмелу? — спытаў Хілінскі.

— Нешта смага апошні час мучыць. І ў галаве дзіўны туман… Ну, а як наконт тых, расстраляных? А наконт тых, што забілі ў Кладна?

— Кажу табе, — сказаў Шчука, — архівы згарэлі. Архіў суда — згарэў. Пра Варшаву і казаць няма чаго. І кладзенскі архіў гестапа таксама невядома дзе. Згарэў? Ці не схавалі толькі самі немцы. Вывезці не паспелі. Занадта хутка нашы ішлі.

— Лічы, — умяшаўся Росцік, — 26 чэрвеня Віцебск, 27-га — Ворша, 28-га — Магілеў, 3 ліпеня — Менск, напярэдадні — Вілейку. Бачыш, як абкруцілі, абклалі. Тваіх кладзенскіх расстралялі 17-га. Ну, а Кладна мы ўзялі 18 ліпеня. І значыць, маглі не паспець тыя вывезці архіў і нарабаванае ведамствам Розенберга.

— А што ты рабіў, што быў скандал у Альшанцы? — Хілінскі круціў у руках адну з істужак.

— Замак фатаграфаваў, — змрочна сказаў я. — Выдам пасля плёнку японцам.

— Прыціснуць табе калісьці твой доўгі язык, — буркнуў Грыбок.

— Не прыціснуць, — сказаў палкоўнік. — Таму з ім і дзелімся. Таму і размова з ім ідзе тут, а не там… Нягледзячы на некаторых.

— Стужка гэтая не палімпсест[9], — раптам сказаў Хілінскі. — Выскаблівалі пергамент па нейкай другой прычыне.

— Маскіравалі нешта? — спытаў Грыбок.

— Хто ведае? І думаю, што, можа, клей, якім прымацоўвалася стужка да прадмета, — пахмура сказаў Хілінскі. — Толькі што гэта за прадмет? Дзе яго знайсці? — І дадаў, гледзячы на тое, як я зноў п'ю ваду: — Усё ж думай і ты, Антось. Замест рэбуса.

вернуться

9

Пергамент, на якім адзін тэкст выскаблены, а паўзверх яго напісаны другі.

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)