Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорны замак Альшанскі

Электронная книга - «Чорны замак Альшанскі». Краткое содержание книги:

«Чорны замак Альшанскі» — адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.
1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 147
Перейти на страницу:

…Калі злезлі з грузавіка, у мікраскапічным станцыйным пасёлку ўжо заміргалі першыя агні. Высоцкі з Ганчаронкам пабеглі па сваіх справах (умоўлена было на позні час), а Шаблыка, у якога ў Езна былі прыяцелі, перш чым ісці да іх начаваць, а заўтра з раніцы ўзяцца за работу, пакурваючы са мной на пероне, глядзеў удалячынь, за далёкі агеньчык светафора.

— Вось чаму гэта так, Антосю, што ў юнацтве да цягніка гуляць хадзілі, як на баль?… Нейкае іншае жыццё побач пралятае… Не наша… Можа, прыгажэйшае, а можа, такое, што сабаку не пажадаеш. А зараз не цягне. Сядзеў бы і сядзеў на сваім месцы.

— Мохам абрастаем, Рыгор. Старэем.

— Відаць, так… Дык што ты там, Антосю, казаў пра галаваломку?

Я ў самых агульных рысах расказаў яму аб усім, не згадваючы, вядома, ні пра лёс Мар'яна, ні пра кнігу, ні пра змест напісанага, ні пра ўсю катавасію, якая раптам узнялася вакол легенды трохсотгадовай даўнасці.

Шаблыка задумаўся.

— Нешта ва ўсім гэтым ёсць, — урэшце сказаў ён. — Але ўсё адно нічога не атрымаецца. Ты не ведаеш таўшчыні і даўжыні кійка.

— Ну, «начаткі», як казаў неўміручы Якуб, і мы ведаем, — сказаў я. — Матэматыкі ў сэнсе.

— То што, блізкі да разгадкі?

— Досыць блізка.

— То маўчы ты тады, хлопе, і нікому — ані. Каб іскры з цябе не было чым выбіць. Справа нейкая… паскудная… Нечалавечая нейкая справа.

— Што ж, Антон Глебавіч, — «изрек», падыходзячы, Высоцкі, — давядзецца вам хочаш не хочаш, а ехаць са мной да наступнай станцыі.

— Чаго? — здзівіўся Шаблыка.

— А, чорт на яго, кладаўшчыка… Дамаўляліся — не, пацёгся некуды ў суседнюю вёску. Нейкае там ці вяселле, ці пахаванне.

— То што вы? — спытаў я.

— Ганчаронак тут застаўся, а я да яго сваякоў ісці не захацеў. Паеду да Польнай. Там сябар, у яго пераначую, а першым ранішнім — сюды.

Падкаціў цягнік. Вогненным змеем з чужога свету. Прамільгнулі ў вагоне-рэстаране занадта ўзнёслыя воблікі мужчын і занадта гожыя пастаці жанчын. Некаторыя былі з келіхамі ў руках. І ўсе глядзелі на гэты асветлены лапічак зямлі, перад якім доўгі час была цемра — з рэдкімі агнямі сярод палёў — і пасля якіх, яны ведалі гэта, зноў на доўгі час будзе цемра.

— Гэй, тубыльцы! — загарлаў нейкі «піжамны» з падножкі. — Тут у буфеце піва няма?! Бо ў вагоне скончылася!

І тут я здзівіўся выразу жорсткай, неўблажымай нянавісці на твары Высоцкага. Такім звычайна лагодным і заўсёды добрым твары.

— Такім, як ты, няма, прыхадзень, — працадзіў ён. — І ўвогуле, каці, — гэта ўжо ўголас, — табе люру[7] глахтаць. Або ўвогуле г…

Жыццярадасны «прыхадзень» жыва забраўся назад у вагон, як слімак у сваю ракавіну. Можа й, паспрачаўся б, але ўбачыў — стаяць трох. Хаця я і Шаблыка былі тут ані сном, ані духам…

…Калі мы селі ў амаль пусты вагон і зусім пустое яго аддзяленне, я спытаў Высоцкага:

— Ну чаго вы яго так?

— Ат, — усё яшчэ сапучы, сказаў ён, — ты тут калаціся чорт ведае куды, вяртайся на досвітку назад, а ён — «тубылец». А колькі ж тут памерзнута, колькі памокнута, пастраляна колькі, пабіта…

— Рацыя, — сказаў я. — Я таксама аднойчы ехаў. Лістапад. Золь. Прысмерак. Пейзажы паабапал чыгункі, самі ведаеце, якія пасля немцаў. Ну стаім, курым у тамбуры. І тут нейкі маёр глядзіць на туман ды дождж і кажа: «Правільна немцы гэтую краіну „шайзэланд“ называлі». Я тут не вытрымаў: «Калі табе жонка са мной ці з кім іншым рогі наставіла, то не крычы пра сваю ганьбу. Калі слабак, то такой зямлі не лай», — і не стрымаўся: «А калі ты зараз не зробіш, як кажуць твае нацысты, „хальт маўль“[8], то я зараз дзверы адчыню і цябе — з поўнага ходу пад адхон выкіну…» Ён чамусьці заторкнуўся. Пайшоў да сябе.

Морда мая, відаць, нават пры адным успаміне зрабілася незвычайная, бо Высоцкі глядзеў на мяне, нейк занадта прыглядаючыся.

А мне стала раптам сорамна і ўспаміну, і таго, як я тады расхваляваўся.

Цягнік калаціла на сутыках. Высоцкі адвёў вочы, таксама расхваляваны.

— А чаму вы тут возным? — спытаў я. — У вас жа нейкая асвета ёсць. Гледзячы па мове дый манерах.

— Ну, раз усе Альшаны ведаюць па плётках і ўсё адно раскажуць, то лепей ад мяне.

— Верна. Плёткі ў такіх мястэчках да страшнага суда дажывуць.

— Асвета, ясна, так сабе. Чатыры класы польскай гімназіі. Вышыблі за ўдзел у патрыятычным гуртку. А пасля — вайна.

— То падвучыліся б недзе на бухгалтарскіх ці нейкіх агранамічных там курсах.

— Не. Усё-ткі і той і той — фігуры на сяле. А я гэтымі складанасцямі па вушы наеўся. Траюраднага брата палякі павесілі перад самым вераснем.

вернуться

7

Lura (польск.) — памыі.

вернуться

8

Заторкніся (ням.).

1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)