Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 260
Перейти на страницу:

— Дай я…

Пачаў газаваць Косьцікаў — і дужа, і цішай, але, падобна, дарма, — яны толькі глыбей садзіліся ў багну.

Некалі гэтага Косьцікава, тады маладога хлопца, які толькі пачынаў службу ў органах, перавялі з раёну ў іхную ўправу турмы. На працы яго першым сустрэў Сурвіла, які тады заступіў на дзяжурства. Хударлявы, нясьмелы Косьцікаў уважна слухаў аповед пра заведзеныя ў турме парадкі, абавязковыя строгасьці з арыштантамі. Усё тут было яму новае, Сурвіла ж ужо меў сякі-такі досьвед. Тады ён параіў маладому чэкісту, дзе пашукаць кватэру, і той сапраўды знайшоў ладны дамок ля Кальварыйскіх могілак; неўзабаве запрасіў Сурвілу на госьці, і яны добра там выпілі. Празь нейкі час Сурвіла перайшоў у сьледчы аддзел на павышэньне, а Косьцікаў застаўся ў камэндатуры на ягонай пасадзе памочніка камэнданта. Цяпер, калі чэкісцкая служба Сурвілы гэтак трагічна канчалася, як бы той самы Косьцікаў не заняў ягонае месца ў сьледчым аддзеле. Што ж, Сурвіла ня меў падставы пярэчыць: Косьцікаў хлопец талковы, сапраўдны чэкіст, не глядзі, што малады гадамі.

Урэшце памкамэнданта, відаць, зразумеў, што сілаю рухавіка з багны ня вылезьці. Уключыўшы малы газ, ён выскачыў з кабіны і забразгаў засовам машыны.

— Ану — падпіхнём! Ты, Мікалай, і ты, Казёл, вылазьце!

Яны сядзелі блізка ля дзьвярэй і згодна падняліся. Сурвіла рашуча скочыў ботамі ў твань, а Аўтух замарудзіў, ня ведаючы, куды тут ступіць. Але Косьцікаў зноў злосна прыкрыкнуў, і Аўтух няспрытна плюхнуўся лапцямі ў ваду.

— Давай! Як я скажу, — камандаваў Косьцікаў, стоячы на ўзбочыне. — Шафёр, паддай газу! Ну, раз, два — узялі!

Што было сілы яны пачалі піхаць у зад нізка аселай буды — Сурвіла з аднаго боку, Аўтух — з другога. Вакол было цёмна. Збоч ад дарогі чарнеўся ў тумане лес, з начнога перадранішняга неба церушыў дробны дожджык. Колы шалёна кідалі ў іх ашмёткамі гразі. Сурвілава скуранка стала хутка макрэць, таксама, як і руды суконны Аўтухоў армяк. Яны дужа стараліся, упіраючыся нагамі ў гразкае дно лужыны, але машына ня зрушвалася зь месца, мусіць, села, як трэба. Калі Косьцікаў зразумеў гэта, то крыкнуў шафёру, каб перастаў газаваць, — па-дурному паліць бэнзын. Цяжка дыхаючы, Сурвіла з Аўтухом выпрасталіся. У той час з буды пачуўся глухаваты Шастакоў голас:

— Дык гэта… Пусьціце і мяне. Пасаблю…

— Давай! — сказаў Косьцікаў і, ступіўшы адною нагой у багну, адчыніў дзьверы. Шастак рашуча скочыў у гразь. Косьцікаў зноў прычыніў дзьверы.

— А ці трэба? — ціха сказаў да яго Сурвіла.

— Нічога! — махнуў рукой памочнік камэнданта.

— Не ўцякуць…

Ужо ўтрох яны зноў пачалі піхаць машыну, але ўсё марна, тая тузалася, дрыжэла ад натугі, а не краналася зь месца. Разам зь ёю ўсім целам тузаўся ў будзе паэт Фэлікс Гром. Ён думаў, што, мабыць, трэба было б і яму вылезьці і памагчы, усё ж няёмка сядзець, калі побач надрываюцца людзі. Але яго ня клічуць і, мабыць, не паклічуць. Ён вораг. I ўжо куды большы, чым ягоны аднавясковец Аўтух ці рабочы-партыец Шастак, ня кажучы ўжо пра чэкіста Сурвілу. Чаго тут гэты Сурвіла, Фэлікс Гром не зразумеў дагэтуль. Справу таго разглядалі асобна ад іхнай, і, папраўдзе, ягоны лёс ня дужа й цікавіў паэта. Зрэшты, як і лёсы астатніх, апроч хіба ягонага земляка Аўтуха. Дзіўна, аднак, што справу камсамольца-паэта зьвязалі з асобаю аднаасобніка, зь якім ён нічым зьвязаны ня быў, апроч хіба таго, што паходзіў з той самай вёскі. Фэлікс Гром быў ужо заўважаны ў літаратуры, а Казёл Аўтух, з прычыны свае малапісьменнасьці, наўрад ці чытаў нават газэты. Але во зьвязалі абодвух. Не адразу і, мабыць, толькі тут, у турме, Фэлікс зразумеў, што трапіў у пастку не таму, што пачаў пісаць вершы, а што пачаў іх пісаць па-беларуску. Расейскія вершы не выклікалі да сябе і дзясятай долі тае ўвагі з боку рэдактараў і крытыкаў, якую выклікалі беларускія. I ён думаў цяпер, які д’ябал падбіў яго да паэзіі, тым больш — беларускай. Калі папраўдзе, дык ён нашмат больш падабаў расейскую — Пушкіна, Лермантава і асабліва Фета. Але пісаць так, як некалі пісаў Фет, было немагчыма, яго засьмяялі б свае ж сябры-камсамольцы. Належала браць прыклад з Маякоўскага, які зусім не падабаўся Фэліксу Грому. I ён памкнуўся да згуртаваньня «Маладняк», у які дружна паўступалі іншыя маладыя паэты, і пачаў пісаць, як яны, — знарок прыўзьнята, задзірыста, «бурапенна». Стараўся перайначыць у сабе прыроджаныя, а значыць, абыватальскія схільнасьці і густы — усю гэтую любасьць да бору і лесу, нязначных праяваў жыцьця, засвоіць іншую эстэтыку, інакшы слоўнік, напоўнены грымотай заводзкіх цэхаў, дымам фабрычных труб, калектыўнай працай людзей, будаўнікоў камунізму. I, здаецца, нешта ў яго пачало атрымлівацца. Газэта «Савецкая Беларусь» у аглядзе паэзіі памянула ягонае прозьвішча ў ліку маладых пралетарскіх паэтаў. Нават надрукавала адну страфу зь яго лепшага, на думку крытыка, верша над назвай «Майскія радзіны»:

1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)