Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 245
Перейти на страницу:

Ён паглядзеў уверх. Нічога. Толькі столь з мудрагелістымі ценямі, ды пакрытая павуціннем люстра. Яшчэ ўчора ён стаяў пад яркім летнім сонцам і паказваў месцы гасцям на вяселлі. Здаецца, гэта было вельмі даўно, можа быць, цэлае жыццё назад. Што будзе далей? Гары ізноў лёг, не звяртаючы ўвагі на жорсткія дошкі. Ён ляжаў, гледзячы ў столь, і думкі праносіліся ў яго галаве, нібы стайка клапатлівых рыб. Гары думаў пра Хоркруксы, пра цяжкую місію, што Дамблдор усклаў на яго… Дамблдор…

Нуда, што не адпускала яго з той самай пары, як вялікі чараўнік быў забіты, зараз стала зусім іншай. Абвінавачванні, што ён пачуў ад Мюрыэль на вяселлі, нібы клубок атрутных змеяў звілі сабе гняздо ў Гарынай галаве, атручваючы светлыя ўспаміны аб Дамблдоры, чараўніку, якім ён заўсёды захапляўся. Ці мог Дамблдор сапраўды дапусціць, каб нешта падобнае здарылася ў яго ў сям’і? Няўжо ён калісьці быў такім жа, як Дадлі, гатовы абыякава наглядаць, ігнараваць і нават здзекавацца датуль, пакуль гэта не кранецца яго самога? Няўжо ён мог проста сыйсці, пакінуўшы сваю маленькую сястрычку зачыненай на ўсё жыццё толькі за тое, што тая не магла вядзьмарыць.

Гары думаў аб Годрыкавай Лагчыне, аб долах, якія яго настаўнік ніколі не называў, аб дзіўным запавеце Дамблдора, і яго абурэнне расло. Чаму стары чараўнік нічога яму не расказаў? Чаму не растлумачыў? Ці сапраўды Дамблдор так клапаціўся аб ім або Гары быў толькі прыладай, якую клапатліва шліфуюць і точаць, але адкладваюць прэч, калі ў ім знікае неабходнасць? Прыладам няма патрэбы ведаць старыя сямейныя таямніцы, яны проста павінны добра выконваць сваю работу.

Гары больш не мог ляжаць у кампаніі ўласных панурых думак. Спрабуючы хоць неяк адцягнуцца, ён вылез з спальнага меха, узяў палачку і ціха выйшаў з пакоя. У карыдоры Гары прамовіў Lumus і пачаў узбірацца па лесвіцы, асветленай толькі святлом чароўнай палачкі. На другім паверсе была спальня, дзе яны з Ронам спалі, калі жылі тут у мінулы раз. Ён заглянуў у пакой. Дзверы шафы былі адчыненыя, а пасцельная бялізна раскідана паўсюль. Гары прыпомніў пра перавернутую нагу троля на першым паверсе. Хтосьці грунтоўна пакапаўся ў доме пасля таго, як яго пакінулі члены Ордэна. Снэйп, або можа Мундунгус, ён шмат чаго сцягнуў з гэтага дому да і пасля смерці Сірыюса. Гары зацікаўлена паглядзеў на партрэт, дзе часам з’яўляўся Фінеас Нігелус Блэк, прадзед Сірыюса, але карціна была пустая, толькі шэры фон на тым месцы, дзе павінен быў знаходзіцца яе жыхар. Відавочна, Фінеас Нігелус праводзіў ноч на партрэце ў кабінеце дырэктара Хогвартса. Гары падняўся яшчэ на некалькі пралётаў, пакуль не дайшоў да самага апошняга паверху. Тут было толькі двое дзвярэй. Да дзвярэй насупраць яго была прыбіта імянная таблічка, на якой было напісана "Сірыюс".

Раней Гары ні разу не заходзіў у спальню хроснага. Ён пхнуў дзверы, трымаючы палачку над галавой, каб асвятліць як мага больш месца. Пакой быў прасторны і калісьці павінен быў быць вельмі прыгожым. Вялікі ложак з прыгожай, разной драўлянай спінкай. Высокае акно, прыкрытае доўгімі вельветавымі заслонамі і люстра, пакрытая пылам. У пазах люстры дагэтуль стаялі недагаркі свечак, застылы воск звісаў накшталт лядзяшоў. Тоўсты пласт пылу пакрываў фатаргафіі на сценах і спінку ложка. Павуцінне працягнулася ад люстры да вялікай драўлянай шафы. Калі Гары рушыў у глыбыню пакоя, ён заўважыў імклівыя рухі патурбаваных мышэй. Калі Сірыюс быў равеснікам Гары, ён абляпіў сцены сваёй спальні мноствам плакатаў і фатаграфій. Плакаты віселі так густа, што толькі сям-там з-пад іх праглядваў серабрыста-шэры шоўк шпалераў. Тое, што фатаграфіі дагэтуль віселі на сценах, магло тлумачыцца толькі тым, што бацькі Сірыюса не змаглі разбурыць заклён, якім ён іх прыляпіў. Наўрад ці яны маглі па годнасці адзначыць густы іх старэйшага сына. Здаецца, Сірыюс зайшоў даволі далёка ў імкненні падкрэсліць сваё адрозненне ад астатніх Блэкаў. Некалькі вялікіх гербаў Грыфіндора, цьмяна зіхацеўшыя атласам і золатам, мноства фотаздымкаў матацыклаў. А таксама некалькі плакатаў (Гары адзначыў смеласць Сірыюса) з ледзь апранутымі маглаўскімі прыгажунямі ў бікіні. Гары здагадаўся, што гэта маглаўскія дзяўчаты, таму што яны не рухаліся. Назаўжды застылыя на паперы ўсмешкі, пакрытыя пылам твары. Адзінай чарадзейнай фатаграфіяй, лёгка прыкметнай у кантрасце з астатнімі, была выява чацвярых вучняў Хогвартса, якія стаялі поплеч і смяяліся перад камерай. Гары адразу пазнаў бацьку: раскіданыя валасы тырчалі ва ўсе бакі, зусім як у Гары, і ён таксама насіў акуляры.

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)