Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 245
Перейти на страницу:

І нарэшце ізноў Бацільда, яна распавядала дзіўныя гісторыі пра Дамблдора, здаецца неверагодным, што ён…Дамблдор што? Але ў лісце было мноства ўсяго, што датычылася Дамблдора і магло мець эпітэт "неверагодны". Напрыклад, тое што ён атрымаў горшыя ў класе адзнакі на іспыце па ператварэннях, або начараваў чароўнага асла, так падобнага на Аберфорта...

Гары падхапіўся і ўважліва абшукаў падлогу кабінета. Можа быць, другі кавалак ліста ляжыць дзесьці тут. Ён схапіў паперы з ірвеннем ані не меншым чым у таго, хто раней тут усё перавярнуў. Ён высунуў скрыні стала, ператрахнуў кнігі, устаў на крэсла, каб праверыць, ці не ляжыць што-небудзь у пыле на шафе, зазірнуў пад фатэль, і нават, абквэцаўшыся ў пылу, залез пад ложак. Нарэшце, лежачы на падлозе, Гары, заўважыў абрывак паперы пад тумбачкай. Калі ён выцягнуў яго, гэта апынулася вялікая частка фотаздымка, які Лілі апісала ў лісце. Чарнавалосае дзіця пралятае на маленькай мятле, весела смеючыся, і пара ног, відавочна прыналежных Джэймсу, ішла ўслед за ім. Гары саўгануў фатаграфію ў кішэню, да пісьма Лілі і працягнуў пошукі адсутнічаючай часткі. Пасля чвэрці гадзіны пошукаў Гары прыйшлося прызнаць, што абрыўка з заканчэннем ліста ў пакоі няма. Можа быць, ён проста згубіўся за тыя шаснаццаць гадоў, мінулых з моманту яго напісання, або яго забраў той, хто абшукваў пакой?

Гары прачытаў першую частку яшчэ раз, на гэты раз адшукваючы намёкі на тое, што ў другой частцы ліста магло быць такім каштоўным для Пажыральнікаў Смерці. Наўрад ці гэта была яго цацачная мятла. Адзінае, што ён мог выказаць — здагадку: гэта інфармацыя аб Дамблдоры, якую магла расказаць Бацільда. "Здаецца неверагодным, што Дамблдор…". Што?

— Гары? Гары! Дзе ты? — пачуліся ўсхвалёваныя галасы знізу.

— Я тут, што здарылася?

Звонку пачуўся гук крокаў, і Герміёна літаральна заляцела ў пакой.

— Мы прачнуліся, а цябе няма, і не ведалі, дзе ты! — сказала Герміёна, спрабуючы адсапціся. Яна адвярнулася да адчыненых дзвярэй і гучна крыкнула. — Рон! Я знайшла яго!

Злосны голас Рона, разнёсся рэхам з першага паверху.

— Добра, перадай яму ад мяне, што ён вырадак.

— Гары, больш ніколі так не знікай. Калі ласка, — сказала яна скрозь слёзы, — мы так спужаліся!

Герміёна агледзела перавернуты пакой і папытала ўжо нашмат спакайней.

— А што ты тут рабіў?

— Паглядзі, што я знайшоў, — Гары працягнуў ёй ліст, Герміёна ўзяла яго і хутка прабеглася вачамі. Калі яна дачытала да канца, яна паглядзела на Гары і прошаптала:

— О… Гары…

— Ёсць яшчэ вось гэта, — Гары працягнуў абрывак фатаграфіі, і Герміёна ўсміхнулася, гледзячы на малога на мятле.

— Я шукаў адсутную частку ліста, — журботна сказаў Гары, — але яе тут няма.

Герміёна абгледзелася.

— Гэта ты так усё перавярнуў або так было да цябе?

— Хтосьці ўжо абшукваў гэтае месца, — уздыхнуўшы, сказаў Гары.

— Як ты думаеш, што яны шукалі?

Гары задумаўся, што можа быць каштоўнага ў старым доме Блэкаў.

— Мусіць, інфармацыю пра Ордэн, калі гэта быў Снэйп.

— А ты не думаеш, што ў іх і так было ўсё, што трэба. Я маю на ўвазе тое, што Снэйп быў членам Ордэна.

— Ну тады… — Гары захацелася абгаварыць свае здагадкі, — А што калі яны шукалі інфармацыю аб Дамблдоры? Што-небудзь накшталт другой часткі гэтага ліста? Ты ведаеш Бацільду? Мама называла яе ў лісце, ты ведаеш, хто яна?

— Хто?

— Бацільда Багшот, аўтар…

— Гісторыі магіі, — скончыла фразу Герміёна, ёй стала цікаўна, — так значыць, твае бацькі ведалі яе? Яна была выдатным магічным гісторыкам.

— Яна жывая і зараз, — сказаў Гары, — і жыве ў Годрыкавай Лагчыне. Цётка Рона, Мюрыэль гаварыла аб ёй на вяселлі. Яна ведала і сям’ю Дамблдора. З ёй было б вельмі цікава паразмаўляць, праўда?

Ва ўсмешцы Герміёны, якой яна ўзнагародзіла Гары, мабыць, было занадта шмат цеплыні і разумення. Ён забраў у яе ліст і фатаграфію, і паклаў іх у мяшочак, які вісеў на шыі, пільна гледзячы ў падлогу, каб не глядзець на Герміёну і не выдаць сваіх пачуццяў.

— Я разумею, чаму ты жадаеш паразмаўляць з Бацільдай аб сваёй сям’і і Дамблдоры. Але гэта нам нічым не дапаможа ў пошуках Хоркруксаў, праўда?

Гары не адказаў, і Герміёна працягнула, яшчэ больш настойліва.

— Ведаю, ты жадаеш пайсці ў Годрыкаву Лагчыну, але падумай пра мяне, пра Рона. Мне страшна ад таго, як лёгка Пажыральнікі Смерці знайшлі нас учора. Я упэўнена, што зараз нам трэба сцерагчыся месца, дзе пахаваныя твае бацькі. Яны чакаюць, што мы пойдзем туды!

— Справа не толькі ў гэтым, — сказаў Гары, па-ранейшаму асцерагаючыся глядзець на Герміёну…— Мюрыэль распавядала аб Дамблдоры шмат брыдкіх рэчаў тады на вяселлі… мне проста трэба ведаць праўду. Я павінен…

1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)