Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 245
Перейти на страницу:

— Ён быў Лаўцом, — сказаў Гары, — як я.

— Што? — крыху рассеяна папытала Герміёна— яна ўсё яшчэ была пагружаная ў чытанне падшыўкі артыкулаў аб Вальдэморце.

— Ён сядзіць у сярэдзіне другога рада, гэта месца Лаўца… добра ўсё роўна… — Гары зразумеў, што яго ўсё роўна не слухаюць.

Рон стаяў на каленах, адшукваючы што-небудзь пад шафай. Гары абгледзеў пакой на прадмет магчымых сакрэтаў і падышоў да стала, але ізноў, хтосьці ўжо як след тут усё абшукаў— змесціва скрыні стала было перавернута. Судзячы па слядах на парушаным пласце пылу, адбылося гэта зусім нядаўна. Паўсюль валяліся старыя пёры, старыя запісаныя ад рукі сшыткі і нядаўна разбітая чарнільніца. Яе ледзь падсохлае змесціва пакрывала тыя рэчы, якія засталіся ляжаць у скрыні.

— Ёсць больш просты спосаб, — вырашыла Герміёна, пакуль Гары выціраў аб джынсы выпэцканыя ў чарнілах пальцы. Яна падняла палачку і выгукнула заклён:

— Aкцыё, медальён!

Аднак нічога не адбылося.

Рон, які перабіраў складкі апушчаных заслонаў, выглядаў разачараваным.

— Вось і ўсё? Яго тут няма?

— Можа і ёсць, але ён прыкрыты контр-заклёнамі, якія не даюць заклікаць рэч з дапамогай магіі.

— Накшталт тых, што Вальдэморт налажыў на каменны басейн у пячоры, — сказаў Гары, прыпомніўшы, як ён не змог заклікаць фальшывы медальён.

— Ну і як нам тады шукаць?

— Уручную, як звычайныя людзі.

— Якая выдатная ідэя, — сказаў Рон і, прыжмурыўшыся ад пылу, працягнуў пошукі ў заслонах. На працягу наступнай гадзіны яны аблазілі кожны куток пакоя, але, урэшце рэшт, прыйшлі да высновы, што яго там няма.

Сонца ўстала. Яго прамяні сляпілі скрозь панура-зялёную тканіну заслонаў.

— Ён можа быць схаваны дзе-небудзь ў доме, — сказала Герміёна абнадзейлівым голасам, пакуль яны спускаліся па лесвіцы. Чым мацней падалі духам Гары і Рон, тым больш рашучай ставала Герміёна.

— Ці атрымалася ў Рэгулуса знішчыць Хоркрукс ці не, ён жадаў, каб гэтая рэч была надзейна схаваная ад Вальдэморта. Памятаеце ўсе гэтыя жудасныя рэчы, ад якіх нам прыйшлося пазбавіцца, калі мы былі тут у мінулы раз. Гадзіннік, які страляў арбалетнымі стрэламі, старая мантыя, што накінулася на Рона і ледзь яго не задушыла. Можа быць, Рэгулус зрабіў гэта ўсе для таго, каб абараніць тайнік з медальёнам, хоць мы тады гэтага не разуме… ме…

Гары і Рон са здзіўленнем паглядзелі на Герміёну, яна стаяла з бязглуздым выглядам, нагой замерла ў паветры, нібы яе стукнула маланка, зрэнкі расфакусаваліся і глядзелі кудысьці ўдалечыню.

— …мелі, — скончыла яна шэптам.

— Што такое? — папытаў Рон.

— Медальён! Ён быў у сакратэры ў гасцёўні і ніхто не мог яго адчыніць, і мы… мы…

Гары адчуў, нібы ў яго ўсярэдзіне звалілася цагліна, ён таксама прыпомніў, як яны гулялі з бліскучай цацкай, кожны па чарзе спрабуючы адчыніць. Урэшце рэшт, медальён выкінулі ў кучу смецця разам з табакеркай, поўнай бародавачнага парашку і музычнай скрыначкай, імгненна прыводзячай слухаЦёў да сна.

— Крычар мноства выкінутых рэчаў прыцягнуў назад, — сказаў Гары. Гэта быў іх апошні шанс, тонкая нітачка спадзявання. — Ён цэлую гару смецця схаваў у буфеце на кухні. Хадзем!

Яны збеглі ўніз, перапрыгваючы адразу праз дзве прыступкі. Яны так гучна шумелі, што абудзілі партрэт маці Сірыюса, калі праходзілі праз хол.

— Брыдкія бруднакроўкі!

Крыкі пераследвалі іх увесь час пакуль яны спускаліся, датуль пакуль за імі не зачыніліся масіўныя дзверы кухні. Гары праслізнуў да дзвярэй у каморку Крычара і адчыніў яе. За дзвярыма ляжалі старыя брудныя коўдры, на якіх хатні эльф калісьці спаў, але яны больш не бліскацелі ад барахла, якое Крычар калісьці сюды нацягнуў. Адзінае што нагадвала аб той пары, было старое выданне кнігі "Высакароддзе прыроды: Генеалогія чараўнікоў". Адмаўляючыся верыць уласным вачам, Гары абшукаў і ператрахнуў коўдры, адзінае, што ён знайшоў, было цела дохлай мышы. Удубелы трупік выпаў з коўдры і панура пакаціўся па падлозе. Рон зароў і ўзлез на кухонны табурэт. Герміёна закаціла вочы.

— Яшчэ не ўсё! — Упарта сказаў Гары, затым гучна закрычаў, — Крычар!

З гучным трэскам дамавы эльф-ён быў той часткай спадчыны Сірыюсу, якую Гары прыняў з найбольшай неахвотай— з’явіўся з ніадкуль перад пустым і халодным камінам. Эльф быў вельмі худы, праз палову людскага роста, яго бледная скура збіралася ў складкі, белыя валаскі густа раслі з яго вушэй, якія нагадвалі крылы кажана. Ён па-ранейшаму кутаўся ў брудныя лахманы, у якіх Гары ўпершыню яго ўбачыў. Пагардлівы погляд эльфа паказваў, што яго адносіны да Гары, змяніліся не больш, чым густ у адзенні.

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)