Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ланцуг - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ланцуг

Электронная книга - «Ланцуг». Краткое содержание книги:

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 106
Перейти на страницу:

Часта, узяўшыся за рукі, закаханыя выпраўляліся любімай дарогай…»

Я цярпець не мог тую дарогу.

Мне хацелася ў лес, на бераг кар’ера, дзе можна было палюбавацца вячэрняй вадою і паслухаць, як яна шапоча ў берагах, на крайні выпадак прайсціся полем — хоць і зжатым даўно, нецікавым — да вёскі. Ты ж нязменна выбірала свой шлях, толькі да гэтай і буравой цягнула цябе нячыстая сіла.

Глыбокія, выбітыя «Мазамі» каляіны… Спуск у лагчыну. Кладка — я пераходзіў па ёй, працягваў табе руку і ты саскоквала, трапляючы ў мае кароткія абдымкі. Даходзілі да бярэзніку. Праз дрэвы, калі яшчэ светла было, віднеліся вагончыкі, чуліся галасы і музыка. Спыняліся на паляне — вытаптанай, скрозь у чорных падпалінах, паўсюль акуркі, аб’едкі, папера, коркі пластмасавыя з-пад «чарніла» і гарэлачныя «касынкі»… Што цябе туды цягнула?!.

— Вось ўсё табе трэба ведаць, — крыўлялася ты, пакусваючы губку, страляючы вочкамі, зацягваючыся цыгарэтным дымам; стрымала-такі абяцанне, навучылася гэтаму шчасцю лепш за мяне. — І так разумны, разумныя старэюць хутка… Вось паедзеш, знойдзеш сабе новую Людку, а я буду прыходзіць сюды і ўспамінаць.

Стаялі, выкурвалі па цыгарэце, заварочвалі назад — ішлі ўжо ў прыцемках, сапраўды за рукі ўзяўшыся. Шчаслівы, што аддаляемся ад праклятага месца, я ўслых разважаў, што вось праз год, усяго! — скончу тэхнікум, станем мы жыць у лесе, можа нават у той жа казарме, ці пабудуем церам-катэдж — няважна; я буду хадзіць на паляванне, па рыбу ў кар’ер, па грыбы, чытаць кнігі і пісаць «літаратуру», ты — чакаць мяне, радавацца маім поспехам, завіхацца па гаспадарцы, гатаваць мне абеды, вячэры і сняданкі…

Ты адзін раз толькі перабіла, сказала — неяк ціха, да таго пяшчотна, што я пачырванеў у цемры.

— А армія? — спытала ты ціха.

— Што армія? Ну, армія…

Вярталіся ў свой ад усяго свету зацішны куточак, да нашага калодзежа пад грушай. Пілі з кансервавай бляшанкі на палцы смачную, зубаломную ваду. Моцна пахла грыбным жніўнем і калодзежнай нізіннай сырасцю. Недзе далёка гул цягніка ці то прыбліжаўся, ці то аддаляўся.

Мы сядалі на зруб. Ты абдымала мяне за плечы — не як дзяўчына хлопца, а як «сябар сябра» (ты так пішаш).

— Дык табе Гаўрыла нічога не расказвае пра оргіі? — шаптала ты, садыстка мая малая. — Так брыдка, праўда? Фу, як нецікава… Нейкія оргіі, — а галасок твой дрыжэў, а слова гэтае смакавалася, сліна зглытвалася… І бляск тваіх вачэй у месячным святле, і дыханне, і міжвольнае, рэфлексіўнае, як падрыгванне жабінай лапкі, сціскванне маіх пальцаў выдавалі цябе з галавой. — Ты не слухаеш? Табе нецікава?

— Мне брыдка, — шчыра адказваў я.

— Тады што табе цікава?

— Мне? Толькі пра нас з табою. Пра наша будучае жыццё ў адзіноце. Пра футбол, кнігі, пра зіму, кар’ер, пра лес, пра зжатае поле, калодзеж, грыбы… Пра чыгунку… Пра розныя краіны заморскія, якія мы з табою абавязкова ўсе аб’ездзім — каб пераканацца, што лепш за Беларусь усе адно няма…

Менавіта так я і казаў, і яшчэ сабраўся многа чаго пералічваць. Твой пацалунак закрыў мне рот.

— Ты многа любіш… Хіба можна так многа любіць?

Раздзел ХХ. «Белага лета крыло»

«Заўтра Валянціну трэба ад’язджаць у горад.

Сёння іх апошняя сустрэча. Невыносна цяжка пісаць гэтае слова — апошняя! Гануля ўся ў прадчуванні чагосьці значнага, але непапраўнага, важнага і разам з тым наканаванага.

Кранутае агнём рабін лета саступае настырнай, няўмольнай восені. Хутка дажджы, халады, адзінота… Ці вытрымае Ганна? Яна нават не ўяўляе свайго існавання без каханага. Трывога, непакой, тужлівы гнёткі сум навальваўся на дзяўчыну і золкім туманом агортваў душу.

Задоўга да прызначанага часу яна чакала каханага на іхнім улюбёным месцы. Вось і знаёмыя, родныя крокі на вузкай сцяжынцы, і між дрэў замільгала яго куртка…

— Мой дарагі, любы!»

Усё гатовы дараваць табе за гэтыя словы, за інтанацыю іх, нават калі яны выскачылі ў цябе выпадкова — ведаеш, бывае, палец выб’е на камп’ютэрнай клавіятуры не тую літару, захочаш паправіць, прыгледзішся, а, аказваецца, з такой нібыта «памылкай» слова якраз-такі ажывае… Усё б дараваў, каб не:

«… — Няўжо мы больш не ўбачымся, Валянцін?!

— Не кажы так, Ганна! Не ўяўляю будучыні без цябе!

— Я таксама, Валянцін!

Гарачы шэпат закаханых заглушыў шум акружаючага лесу. Вусны іх зліліся ў доўгім, гарачым пацалунку. Дзяўчына не магла высіліцца з нечакана ўчэпістых абдымкаў хлапца. Ды і не мела намеру вызваляцца…

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 106
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)