Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Сотнікаў
Сотнікаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сотнікаў

Электронная книга - «Сотнікаў». Краткое содержание книги:

Аповесць Сотнікаў - аповесць-разважанне аб вечных філасофскіх пытаннях - цане жыцця і смерці, баязлівасці і гераізме, вернасці абавязку і здрадзе, - пытаннях, з усёй варожасцю зададзеных героям Васіля Быкава вайной.
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 67
Перейти на страницу:

Перад ім быў абрыў.

Ён выразна адчуў гэта, асабліва цяпер, уначы, у хвіліны спакою, і думаў, што нічога ўжо зрабіць нельга. Гэтае пачуццё непапраўнасці рэдка калі так апаноўвала яго нават на вайне; усюды і заўжды ён умеў знайсці нейкае выйсце, але не цяпер. І яму пачало рабіцца страшна, як у тую незабыўную з дзяцінства хвіліну, калі жах ахапіў яго так моцна, што перасіліў і розум.

Праўда, тое было даўно, у пару яго вясковага маленства - што было ўспамінаць пра яго? Але чамусьці ўспаміналася міжволі, бо, мусіць, той выпадак меў нейкую еднасць з яго цяперашнім станам.

Здарылася гэта яшчэ да калгасаў. У іх быў ладны буланы конік, старанны і цягавіты, хіба трохі малады і залішне рухавы. Аднак Коля Рыбак з ім ладзіў няблага. У вёсцы хлапчукі рана бяруцца за сялянскую працу, у свае няпоўныя дванаццаць год Коля ўжо спрабаваў памалу і касіць, і араць, і баранаваць. Умеў ужо запрэгчы і распрэгчы, не хапала сілы хіба што засупоніць хамут, трэба было клікаць каго з дарослых, але спакваля навучыўся і гэтаму. Мусіў вучыцца, бо працы хапала, - бацька меў тры надзелы зямлі, каб абрабіць яе, ніхто ў іх сям'і не знаў перадыху ніколі.

Тады з поля вазілі снапы.

Гэта была ўжо зусім хлапчукоўская справа. Увесь дзень Коля тросся ў пустой дрогкай брыцы цераз поле пад параснікі, затое адтуль, седзячы на высокім возе са снапамі, важна ехаў у вёску на сваё гумно. Дарога была знаёмая, вывучаная да апошніх драбніц. Ён ведаў на памяць, дзе трэба павярнуць крыху ўбок, дзе ехаць па каляінах, як абмінуць глыбокую з вадой рытвіну ў лагу. Самым небяспечным месцам была Капцова гара - касагор, спуск і вузкі ўзровак па-над абрывам. Але і там Коля ўпраўляўся няблага, брыка толькі хілілася, конік трымаў, хоць хамут часам наязджаў на ягоную галаву да самых вушэй. Усё абыходзілася добра. Той раз бацька падбіраў апошнія бабкі ў канцы нівы і, відаць, наклаў у брыку трохі залішне - ледзь хапіла вяроўкі, каб увязаць воз. Да яго на самы верх узлезла яшчэ сямігадовая сястрычка Маня і суседская дзяўчынка Люба. Суседзі, Міходзя з жонкай, таксама скончылі працу і пайшлі дамоў пешкі.

Усю дарогу яны ціха ехалі, валюхаючы на высокім возе. Коля, як заўжды, няблага кіраваў канём. Перавалілі Капцову гару, дарога пайшла ў лог. І тады нешта ў збруі трэснула, конь не стрымаў, брыка жахліва паднялася адным бокам і стала хіліцца направа. Коля зірнуў уніз і скульнуўся долу.

Ён ураз сцяміў, што павінна зараз жа здарыцца, і ў якімсьці бяздумным імкненні кінуўся пад цяжкую, нахіленую брыку, падставіў пад яе край сваё яшчэ слабаватае хлапечае плячо. Цяжар быў страшэнны, іншы раз ён бы нізашто не вытрымаў, але тады ўсё ж асіліў. Дзяўчаты скаціліся на зямлю, яго заваліла снапамі, але конь усё ж неяк управіўся з брыкай і адхіліў перадок ад пагрозлівай круцізны абрыву.

Пасля яго хвалілі ў вёсцы, ды і сам ён быў задаволены сваім учынкам - усё ж такі ўратаваў ад бяды сябе, каня і дзяўчынак - і пачаў думаць тады, што інакш зрабіць і не мог. І яшчэ Коля ўпэўніўся, што ён хлопец смелы. Самае важнае было не разгубіцца, не спалохацца ў самым пачатку.

Цяпер зноў той самы абрыў.

Толькі цяпер з воза не скочыш. Цяпер Рыбак прывязаны да яго нябачнай вяроўкай і, каб не развязаўся, узяты яшчэ пад варту.

Але няўжо той следчы брахаў, калі нешта абяцаў яму, нават як бы ўгаворваў? Мусіць, дарма Рыбак тады не згадзіўся адразу - заўтра як бы не было позна. Яно і вядома. Следчы тут - не самы вялікі начальнік, ёсць большыя, яны загадалі - і ўсё. А цяпер паправіць што-небудзь, перарабіць, мусіць, будзе позна.

Дык як жа тады быць? Няўжо прападаць?

Не, на пагібель ён не мог пагадзіцца, нізашто ён не прыме ў пакоры смерць - ён разнясе ў трэскі ўсю іх паліцыю, голымі рукамі задушыць Партнова і таго Стася. Хай толькі падступяцца да яго!

16

Пасля кароткай размовы са старастам, якая, тым не менш, зусім стаміла яго, Сотнікаў ненадоўга заснуў. Калі ж ён прачнуўся, дык найперш адчуў, што ўвесь мокры ад халоднага поту; жар, які столькі паліў ягонае нутро, змяніўся на патлівую прахалоду ва ўсім целе, і Сотнікаў зябка ўздрыгнуў пад шынелкам. Але галаве стала нібы лягчэй, гарачы тлум неўпрыкмет сплыў з ягонай свядомасці, агульнае адчуванне палепшылася. Калі б не скалечаныя, распухлыя пальцы і набрынялая застарэлым болем нага, дык ён збольшага адчуў бы сябе здаровым.

У склепе было зусім цёмна і ціха, аднак ніхто, мабыць, не спаў, гэта адчувалася па частых выпадковых рухах, варушэнні, а таксама па сцішана-насцярожаным дыханні людзей. І тады са спазнелай выразнасцю Сотнікаў адчуў, што гэта - апошняя іх ноч на свеце. Раніца ўжо будзе належаць не ім.

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 67
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)