Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Натуральная афарбоўка». Краткое содержание книги:

У другую кнігу Альгерда Бахарэвіча ўвайшлі сем апавяданняў і аднайменны раман — тэксты, напісаныя аўтарам у 2001-2002 гг. Кожны зь іх — гэта і самастойны твор, і адна з главаў вялікага мастацкага дасьледваньня Гульні, якую чалавек вядзе штодня сам з сабою.
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 83
Перейти на страницу:

— А можа, спачатку пачытаеш?

Але ён ужо таропка расшпільваў прарэх, гузікі блішчалі ў паўзмроку, падобныя да манэтаў, якімі Стах зьбіраўся расплочвацца. Яна ўздыхнула яшчэ раз і пачала флегматычна й мэтадычна распранацца. Стаха калаціла, але хутка перад ім ужо ляжала іншая Тая, і ймя гэтае было адно мянушкай цёплага, зморшчанага зьвераняці. І паляўнічы кінуў на яго свой цень, бы сетку, і зьвераня задрыжэла пад ім, а тая Тая беспакойна пазірала на гадзіннік, задзіраючы галаву, бо рука яе лунала недзе высока ў паветры. Усведамляючы ўсю ненатуральнасьць гэтай мэханічнай валтузьні й той пачварны падман, які быў над ім зьдзейсьнены ў гэты дзень, Стах тым ня меней зрабіў ўсё што хацеў і ўпаў упоперак ложку, задыхаючыся хутчэй ад крыўды, чым ад задавальнення.

— А цяпер чытаць!

Яна павесялела, усьміхнулася, дакранулася сухімі вуснамі да ягонага падбародзьдзя, уселася Стаху на жывот, азваўшыся рэхам у яго пад лапаткамі. Ён сам і не заўважыў, як пакой асьвяціла катавальная лямпачка, а яны — два іншаплянэтнікі, якія ставяць загадзя наканаваны на няўдачу экспэрымэнт спароўваньня — апынуліся апранутымі й зашпіленымі на ўсе, усе гузікі, пад самае горла.

— Давай я вазьму з сабой,— сказаў ён млява.— Дома пачытаю, а...

— Не,— адказала яна зь летуценнай усмешкай.— Чытай. А я пайду зраблю кавы. І каб пакуль я прыйду, ты ўжо прачытаў пятнаццаць... дваццаць! не, пятнаццаць, ладна, дзесяць старонак.

...Прадпрыемства чарговы раз унесла ў ягоную душу спакой. Цяпер, ствараючы сьценгазэту і ўзгадваючы тую дзіўную суботу, Стах ужо не адчуваў ані крыўды, ані прагі, ані злосьці. Фраза, якую ён столькі разоў чуў ад маці й за якую ён так маці ненавідзеў: праца — лепшы лек, была, як высветлілася, цалкам слушнай. Перад вэнджаным і мудрым тварам прадпрыемства, які зазіраў зараз у вакно малярскага пакоя, праблема „Тая — ня Тая” станавілася дробнай і нязначнай. Сьценгазэта атрымлівалася зусім неблагой. Стах акуратна адарваў кавалачак картону, раскрышыў на ім чырвоны грыфель, зьмяшаў кучку зь зялёным і заняўся цудоўнай справаю — расьціраньнем гэтага радаснага пылу па тым урачыстым у сваёй парушанай белаце лісьце, які ў выніку мусіў стаць Малярскаю Сьценгазэтай. І субота закруцілася наноў.

...Спачатку ён доўга ня мог засяродзіцца, першы аркуш чытаў хвілінаў дзесяць, вачам зусім не хацелася ўспрымаць накрэмзаную нейкай дзеўкай муць. Аднак паступова Таіна пісаніна зацягнула яго, і раптам узьніклы зь цямрэчы інтарэс зачыніў за Стахавай сьпінай дзьверы. Прычым усё было ня так ужо блага, адно памылак у ахайна запоўненых тэкстам лістох прысутнічала трохі больш, чым належыць мець пачаткоўцу. Паводле формы гэта было нешта кшталту аповесьці-маналёгу. На месцы назвы пагрозьліва тырчэў тлусты пытальнік. Рэч пачыналася кароткім, але стратэгічна правільна абраным сказам: „Я ненавіджу свайго мужа”. Далей разгортвалася бясконцае апісаньне Юры, апісаньне дастаткова падрабязнае й цікавае. Стах чамусьці адразу паверыў у ягоную ісьціннасьць. Тэкст быў напісаны сапраўды зь нянавісьцю, але гэта была халодная нянавісьць, яна біла не празьмернай эмацыйнасцю, а наадварот — халоднай бесстароннасьцю, прыцэльнай дэталёвасьцю, можна было падумаць, што з чалавека проста пішуць партрэт, як з натуршчыка, на прыкладзе якога трэба паказаць, што ўмееш маляваць цела й ведаеш прапорцыі, але не — чытачу прапаноўвалася тут зьняць дах зь Юрынага дому, паназіраць за паддоследным у прыбіральні, у лазьніцы, у ложку, перад тэлевізарам, з ныючым страўнікам, з пальцам у носе, з налітай гарэлкаю галавой, паслухаць, якія словы ён кажа Таі ў ложку, як размаўляе з маці, якія стогны булькаюць у ягоных грудзёх падчас аргазму, якія песенкі напявае ды якія танцы танчыць перад люстэркам, калі думае, што знаходзіцца ў вадзіноце. Усьведамленьне таго, што перад ім, Стахам, асабістае жыцьцё жывога, рэальнага чалавека, які зараз займаецца чымсьці ды не падазрае нават пра Стахава існаваньне, што перад ім усе звычкі гэтага чалавека і ўсе павадкі той жывёлы, што жыве ў гэтым чалавеку, давала проста жудаснае адчуваньне. Гэта як чытаць любоўныя цыдулкі прэм'ер-міністра. Зрэшты, адчуваньне Стаху было знаёмае. Прыкладна тое ж адбывалася, калі Стах упершыню пранік у Таю, у чужую таямніцу, у яе загадкавую похву, выпадкова знойдзеную ім сярод гэтай восені.

Прыкладна ўсё гэта ён выказаў Таі, зрэдку падносячы да вуснаў гарачы кубачак і абпальваючы гнюсныя балячкі, якія чырванелі там ужо трэці дзень. Тая патрабавала словаў яшчэ і яшчэ. Цыгарэта ў яе руцэ дрыжэла, язык раз-пораз на імгненне выскокваў са свайго ўкрыцьця і, аблізнуўшы куточак роту, хаваўся назад.

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 83
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)