Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Натуральная афарбоўка». Краткое содержание книги:

У другую кнігу Альгерда Бахарэвіча ўвайшлі сем апавяданняў і аднайменны раман — тэксты, напісаныя аўтарам у 2001-2002 гг. Кожны зь іх — гэта і самастойны твор, і адна з главаў вялікага мастацкага дасьледваньня Гульні, якую чалавек вядзе штодня сам з сабою.
1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 83
Перейти на страницу:

— Зрабіў газэту?— запыталася яна, намагаючыся пакідаць пасьля сябе гэткія ж сьляды, што й Стах.— Угу,— правёў ён языком па верхніх зубах і сплюнуў. Яна з павагаю паглядзела на жоўты камочак і тарганула яго за рукаў:

— Ня холадна? Або цябе любоў грэе? Ну, сухар!

Невялікая заводзкая плошча, тая самая, адкуль

Стах калісьці пачынаў сваё першае знаёмства з прадпрыемствам, была застаўленая нерухомымі людзкімі фігурамі. Сьнег тут расчысцілі, і цяпер тэрыторыю плошчы дзялілі на аднолькавыя квадраты тыя пліты, зь якіх яна была выкладзеная. Кожнага з работнікаў ставіў на прызначаны квадрат рухавы чалавечак, які не казаў ані слова — проста хапаў таго, хто прыйшоў, за талію й ставіў на належнае мейсца. Стах не адразу заўважыў на грудзёх чалавечка бэджык са словам „Распарадчык”, а жвавы гэты абслугоўца выхапіў са Стахавых рук сьценгазэту й перадаў камусьці, і той перадаў далей, і далей... Стах пацягнуўся за нябачнай ужо ўласнасцю, і зараз жа голас Мурла ззаду з гатоўнасьцю прамовіў: „Так трэба.” Стах паціснуў плячыма й вярнуўся на свой квадрат.

Пакрысе плошча сьціхла. Строгае разьмяшчэньне людзей настройвала на вайсковы лад, хацелася калі не навыцяжку стаць, дык хіба мыскі ног рассунуць. Стах выгнуў галаву. Пад статуяй Прадукцыі на невысокай трыбуне грэлі рукі ў кішэнях дублёнак чалавек дзесяць у ваднолькавых мехавых капелюшах. Прадукцыя ўзвышалася па-над імі, нібы іхная маці, з чэрава якой яны толькі што ўсе выйшлі. Адміністрацыя. „Марлокін,”— прашалясцела па натоўпе. „Марлокін,”— прамовіў прыглушана Цыцка. „А хто там побач зь ім?”— „Замы,”— драматычным шэптам азваўся нехта з суседняй калены. „А баба тая хто?”— „Дык гэта ж Клюцкая,”— трохі гучней, чым дазволена, адказаў той жа знаўца. На яго цыкнулі, але вакол працягвалі ціха перамаўляцца. „А тыя хто, з краю?”— „Хто іх ведае.”— „Гэта не Прусевіч?”— „Не... Прусевіч у паліто.”— „А, гэта Ясіраў.”— „Ясірава я бачу, ён за Марлокіным стаіць, а гэты хер, напрыклад...”— „Нейкі новы.”— „Гэта з ураду,”— аўтарытэтным тонам прамовіў Кірыла Антоныч,— „Госці свята.”

Раптам па-над плошчаю засьвісьцеў, загрымеў гістарычны голас. Па эмацыйнасці яго можна было параўнаць хіба з голасам Гітлера, калі ён абвяшчаў у рэйхстагу вайну Польшчы. Голас апускаўся на сабраны натоўп як хлыст, даваў слухачам сэкундную перадышку, уздымаўся высока ў паветра й зноў лупіў па замерзлых вушах. Ніводнага слова нельга было разабраць, хаця мікрафон, па ўсім відаць, быў наладжаны цудоўна. Магчыма, у выступоўцы дэфэкт маўленьня, падумаў Стах, выціраючы мокры ад выдыхаемай пары нос. „Прадпрыемства, прадпрыемства,”— толькі й можна было зразумець, а Стаху навязьліва чулася: „Б'емся, п'ём, б'емся, п'ём, б'емся, п'ём, б'емся...” „Хто выступае?”— прашаптаў ён паміж патыліцаў. „Марлокін,”— адказаў нехта збоку й перажагнаўся. „Генэральны,”— дадаў нехта ззаду закахана.

Высветлілася, што й словы наступных выступоўцаў сталіся неспасцігальнымі. Яны проста былі загучнымі, яны стараліся ахапіць увесь горад, гэтыя галасы, яны варочалі гарамі, калі трэба было ўсяго толькі насыпаць пяску ў гадзіньнік. І таму Стах з палёгкаю ўздыхнуў, калі ўсе аратары нарэшце выступілі, і з аграмадных дынамікаў Сафія Ратару заныла пра залатое сэрца. У натоўпе ўсчаўся рух, парушыліся ладныя шыхты, адміністрацыя й госьці прадпрыемства зьніклі з поля зроку. Людзі нетаропка пасоўваліся бліжэй да трыбуны. Стах, якога ззаду прыемна падштурхоўвалі напорыстыя грудзі, таксама быў вымушаны рухацца наперад, сладастрасна ціснучыся да паголеных, пахнучых фарбаю патыліцаў. Першыя некалькі крокаў ён яшчэ нэрвова пахіхікваў, адчуваючы пад сваімі ніжнімі рэбрамі нечыя бесцырымонныя локці, потым збоку наваліліся так, што грудная клетка Стаха, як яму падалося, зазьвінела ад напругі. Рука Стахава згубілася недзе зьлева, між шчыльна ссунутых плячэй рознага полу, расшпілены пінжак злазіў са Стахавага цела гэтак пераканаўча, нібы яго зацягвала адмысловая бязьлітасная монструозная сушыльня. Стах рвануўся, напружыўся — беспасьпяхова. Стала зразумела, што ён знаходзіцца амаль у самым ачагу даўкі. Побач хруснула, вылаяўся матам нехта, голас каго надта ўжо нагадваў голас Цыцкі. Незразумела, як гэта ўдалося, але натоўп здолеў на некалькі імгненьняў расступіцца. Цыцка ляжаў на цьвёрдым сьнезе ў такой позе, быццам быў на ім намаляваны. Стах нахіліўся над ім і адразу ж зразумеў, што гэта было памылкаю — людзі рушылі далей, бо канвеер святкуючых пачынаўся ня тут, ня тут сканчаўся й зусім не адсюль кіраваўся. На Цыцку наступіла ваяўнічая жаночая нага, прыкрываючыся сьцягам спадніцы, і востры мысок доўгага брунатага боту ўвайшоў Цыцку ў жывот. Адразу ж другая нага, шырокая, у кароткіх вараных джынсах, з-пад якіх тапырыліся валасы, без ваганьняў наступіла Цыцку на вусны. Людзі рухаліся да трыбунаў. Сафія Ратару ў шосты раз цягнула прыпеў. Стах, пачуваючыся як пад коламі звар'яцелага камбайну, здолеў усё ж такі выдавіцца з натоўпу, як паста зь цюбіку, ды ўстаць на ногі.

1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 83
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)