Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 89
Перейти на страницу:

— Ай, пра што мне з табою гаварыць, — цесьць, сканфужаны, наліўся крывёю. Выходзячы ад Сьцяпана, ён бразнуў дзьвярыма.

Садоваю праехаў грузавік, енкліва скавычучы маторам. За беларускімі могілкамі засноўваўся квартал асабнякоў, і гэта туды кіраваліся транспарты з будаўнічымі матэрыяламі, паўфабрыкамі. Быццам малатарня ў прыгарадным загуменьні, ляскатала там бэтонамяшалка.

Будавалі асабнякі каапэратыўныя брыгады. Заказчык абавязваўся забясьпечыць ім пастаўку цэглы, цыманту, вапны, пяску, што было няпростай справай (апрача пяску). Кожны зь іх мазгаваў самым фантастычным чынам. Яны зыходзіліся раніцай у каапэратыў, стаялі ў калідоры, галасьлівілі, жыва перадаючы сабе навіны; падобныя да неспрактыкаваных жабракоў, да пачынаючых курваў. Калі іх галасы пераўтвараліся ва ўсеагульны шум, каля дзевятай гадзіны, Сьцяпанава сакратарка прыадчыняла дзьверы ў калідор і ўціхамірвала: "Панове! Перашкаджаеце працаваць!" Ціхлі яны, як пралётны градапад, сям-там яшчэ пакрапіўшы рэплікай.

Заказчыкі прыходзілі ў будынак каапэратыву, каб сустрэцца з брыгадзірамі, што з раньня афармлялі нарыхтоўчую дакумэнтацыю ў ваддзеле паслугаў і разьвіцьця.

Пра гэтае сумнае відовішча Сьцяпан аднойчы расказаў Кіры. Яна выслухала яго, пазяхнула: "Ой, прабач мне, Сьцёпа. У маім арганізьме, відаць, замала магнэзіі", — вытлумачыла яна дзесьці прачытаным.

— Паслухай, вось, што я знайшла ў гэтай кніжцы, — Кіра зьмяніла тэму. Во, тут, — сказала яна, як заўважыў Сьцяпан, з бацькавай інтанацыяй. — Слухай: "Князі, звычайна, не ўзвышаюць людзей годных і беззаганных, бо здаецца ім, што такія людзі ня будуць мець нагоды аддзякаваць ім-жа ў гэткай ступені, як узьняты зь нікчэмнасьці выгодны чалавечак або гультай. Прычым, яны знарочна даюць такому зразумець, што фартуна, якая зьяўляецца немагчымай бязь іх вялікай ласкі, знаходзіцца ў вышэйшай цане, чымсьці выдатнасьць. Калі часамі і ўзвышаюць яны добрага й сумленнага чалавека, дык рэдка дазваляюць яму даўжэй утрымацца на дадзенай пасадзе, бо супрацьставяць яму меней заслужанага, каб даказаць, што ўлада стаіць вышэй усялякіх заслугаў, i што заслугі цэняцца толькі тады, калі яны ёю дазволеныя або адобраныя", — яна чакала Сьцяпанавых словаў.

— Гучыць, быццам інструкцыя мне, Кірушка.

— Улада, Сьцяпанка, нярэдка ўяўляецца нам той машынай, што дае прадукцыю незалежна ад таго, хто яе абслугоўвае й даглядае.

— Уяўляецца, Кірушка, уяўляецца... I ты, мабыць, памятаеш толькі аб выкарыстаньні прадукцыі, — Сьцяпан: "Яна больш чытае, чымсьці думае". Выпушчаную-ж дэталь можна, звычайна, шпурнуць у балота або выкарыстаць зусім па-іншаму...

— Ну, я пайшла, — Кіра абарвала гаворку.

— Куды ты, Кіра? Вечар-жа...

— Я — да Ані.

— Няхай-бы тая Аня прыйшла да нас.

— Не люблю я канкурэнцыі, — какетна адказала яна Сьцяпану, падмалёўваючы сабе вусны перад люстрам.

Сьцяпан падаў ёй паліто й прыгожую шапку, якой яна ганарылася.

— Не заседжвайся, Кіра, доўга.

— Ня буду, Сьцяпан.

— Я выйду па цябе. Скажы, дзе мне чакаць?

— Нашто?! Я, хіба, маленькая?

— От, былое ўспомнім, пазаляцаемся да сябе на вуліцы...

Яна не даслухала яго. Гэтак сьпяшаюцца людзі, якім засталося пяць хвілінаў на тое, каб не спазьніцца на працу — заспаўшыя.

Ці гэта ад сутыкненьняў зь цесьцем, у якія аж ня верылася яму, ці ад гутарак з жонкай, якая штораз відавочней аддалялася кудысьці ў сваё, Сумленевічу — ад некаторага часу — працавалася надзвычай спакойна. У працы бываюць зацішшы, калі няма цяжкіх у вырашэньні справаў i шанцуе; сьвінствы, i тыя нікому не ўдаюцца тады. Дзейнічае закон пралётнай бюракратычнай анамаліі, сказаў Сьцяпану супрацоўнік, які, увосень i па-п'янаму, плакаў ад крыўды, што ўдаўся ён трусам. ("Ты палахлівы, але ўчцівы", — суцяшаў таго нейкі польскі сябар, намовіўшы яго на паўлітроўку.)

Здарылася, праўда, малюткая прыкрасьць: Сьцяпан зьмяніў свой подпіс, перайначыў яго на болей выкрутасты, i галоўная канцылярыя вярнула — не прыняла! — зацьверджаныя ім фінансавыя дакуманты: бухгальтар запатрабаваў вэрыфікацыі знаку. Сакратарка, без фаміліярніцтва, паведаміла аб гэтым Сьцяпану.

— Прынясеце, калі ласка, блянк для подпіснага ўзору, — папрасіў Сьцяпан. Я актуалізую свой подпіс, — яму было цікава паглядзець, звысака, на панадворак за акном.

На плоце, якім абгароджаны сьметнік зь ёмістымі банкамі, сядзела ўпартая варона. Да яе скрадваўся кот стоража, па-гультайску блішчасты ды надта чорны, за што ня раз даставалася яму ад забабонных шафёраў. Хітрая птушка сачыла за драпежнікам, адлятаючы час ад часу то на адзін, то на другі канец агароджы. Чорны, з самаўпэўненай настойлівасьцю, паляваў за ёю. Варона, першапачаткова насьцярожаная, знудзілася й колькі разоў пракаркала на пласкалобца, пакуль той урэшце сьцяміў, што стаўся дуронікам. Пакруціў ён высокапастаўленым хвастом і, відаць, дзеля прыстойнага выгляду панюхаўшы сьмецьце пад шырознай штыхецінай, пабег у кватэру; у палове дарогі прыпыніўся, стуліўшы вушы, замяўкаў на кплівіцу, быццам успомніўшы, што на яе пасьмешку трэба яму нечым адказаць. Варона, абыякава выслухаўшы неўдалоту, зьляцела ў разкарэжаную банку, у якой на ўсякі выпадак чуйна выглядваючы зь яе — нешта матлашыла.

1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)