Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 89
Перейти на страницу:

Старшыня пакінуў прэзыдыюм і, мікалаеўскім крокам, прайшоўся паміж прысутнымі. Заклаўшы рукі за сьпіну, ён спыніўся насупроць чародкі гарэлчыных братоў:

— Гэта вы, э, крычалі: "Няхай жыве курэўства"?

— Мы, — адказаў адзін зь іх.

— Няпраўда! — бязладна запярэчыла рэшта братоў. — Толькі ён крычаў...

— Выслаць іх, э, на інвэнтуру тараканаў у складах, — загадаў старшыня. Меншага — у меншы склад, большага — у большы...

— I мяне зь імі выганеце, пане старшыня, — выступіў наперад Сьцяпан.

— Яго, — старшыня павярнуўся да Сумленевіча, — пастаўце, э, над імі шэфам.

— Тараканіным! — зарагаталі наўкола на нарадзе.

— Тараканы — таксама ўласнасьць каапэратыву, — заключыў старшыня. — Хто сьмяецца з тараканаў, э, той сьмяецца зь сябе, э...

...Сумленевіча штурхнулі ў плячо.

— У вас пытаюць, пане загадчык, — сказалі яму збоку.

Сьцяпан прытомна заморгаў вачыма, зразумеў, што ёсць да яго пытаньне ад старшыні.

— Прабачце мне, — сказаў Сьцяпан. — Я не дачуў вас...

Яму паўтарылі пытаньне.

I ён адказаў на яго.

У выніку нарады вырашылі ўтварыць праблемную камісію, якая падрыхтуе прапановы ўдасканаленьня дзейнасьці аддзелаў каапэратыву. На чале камісіі паставілі Сьцяпана Сумленевіча, які выдатна паказаў сябе, узорна арганізоўваючы працу ў даверанай яму адміністрацыйнай сэкцыі каапэратыву.

У прадметнай справе яму падпарадкавалі дырэктараў аддзелаў. Тэрмін вызначылі трохмесячны, да трыццатага чэрвеня. ("Не пасьпееш — ня пойдзеш, э, у водпуск".)

— Гэта, э, ня прыма апрыліс, — сказаў Сьцяпану старшыня, кіруючыся да выхаду.

18.

Сьцяпан вярнуўся ў габінэт — упарадкаваць паперы, што пакінуў на пісьмовым стале. Ён мог гэтага не рабіць, пайсьці дамоў, але любіў пачынаць наступны працоўны дзень, як казаў, на чыстым: засьмечана на стале, засьмечана і ў галаве! ("Ужо старажытныя заўважылі сугучча цела й душы, ладу й дакладнасьці думкі", — неяк павучаў Сумленевіч і чыесьці вочы сонна павузелі ад таго.)

Як добры дурань, ён зь незвычайнай сумленнасьцю ўзяўся ажыцьцяўляць даручанае яму заданьне — са складваньня рапарту аб арганізацыйным становішчы ў каапэратыве, дакумэнтаванага выяўленьня яго слабых i моцных бакоў. Зь верай у пераканаўчасьць аргумантаў.

Сумленевіч насіў у сабе крыўду на тых, якія сумняваліся ва ўдачы ягоных захадаў або, досыць адкрыта, сьмяяліся зь іх, прытым не фармулюючы абгрунтаваньня сваім высновам. Але й яны паціху жадалі Сьцяпану ўсяго найлепшага й, таксама, спадзяваліся на зьмены ў каапэратыве. !м i ня сьнілася тое, што, настойваючы на паляпшэньні чагосьці, можна мець на ўвазе адваротнае.

...Сьцяпан падпаліў аўтамашыну старшыні дваццаць трэцяга чэрвеня, у ноч з чацьвяргу на пятніцу. (Камісія Сумленевіча, як называлі яе на прэтэнцыёзны манер, практычна ўжо не йснавала, пахвальна выканаўшы прынятае на сябе; справаздача — машыністкі перапісвалі яе ў пяці экзэмплярах — была падзеленая на тры часткі: "Арганізацыйнае становішча ў каапэратыве з разглядам аддзелаў", "Прапанова паляпшэньня дзейнасьці аддзелаў i пэрспэктывы іх далейшага разьвіцьця", "Заключныя заўвагі".)

Упярэдадзень здарэньня Сумленевіч прадставіў шэфу чарнавы варыянт справаздачы, над якім яны абодва доўга прасядзелі. (Людзі потым усяляк перадавалі размову паміж імі, рагочучы са Сьцяпана.) Ён сьцьвярджаў у сьледзтве, што старшыня абразіў яго, кпіў з камісіі: — Пакажэце, што вы навыдумоўвалі за тры месяцы.

— На мой погляд, гэтыя матэрыялы павінны дапамагчы кіраўніцтву ў выпраўленьні шэрагу недахопаў, — сказаў тады старшыні Сьцяпан.

— Вы, пане Сумленевіч, э, правільна зрабілі, прыходзячы да мяне перад канчатковым адрэдагаваньнем справаздачы камісіі. Я разумею, што гэтым, э, вы парушылі яе аўтаномнасьць, але, э, я запэўніваю вас: ня буду хваліцца нашай сустрэчай. Гарантыяй таму — супольнасьць інтарэсаў. Ці, э, ня так?

— Несумненна, — адгукнуўся Сьцяпан, абмінаючы намёклівы падтэкст у запытаньні старшыні. — Маюцца магчымасьці, як самі вы пераканаецеся, на грунтоўнае аздараўленьне каапэратыўнай гаспадаркі.

— Пабачым, э, пабачым... — старшыня чытаў, усё роўна быццам-бы вышукоўваючы памылковае ў напісаным. Яму званілі, i ён адказваў у тэлефонную трубку: "Так". За каторымсьці разам ён адказаў: "Не". I — двухразова: "Выканана". Ад такога аднаслоўя было Сьцяпану сьцішнавата. — Што-ж, няблага, няблага... — гаварыў старшыня, наносячы на чарнавы тэкст справаздачы заўвагі.

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)