Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 89
Перейти на страницу:

— Ах, чым ужо я не была ў цябе: мышкаю, хмурынкай, іскаркай, пчолкай, шчасьцейкам... Аптэкаю — першы раз, — яна падала Сьцяпану грэбень. — Ну, варушыся, Сьцёпа, прыгладзь свае кудлачы.

Расол з курыцы ды катлетка па-венску былі, несумненна, смачнымі. Каб пракаўтнуць іх, Сцьпан дапамагаў сабе, зазвычай, аналізам памылак герояў у кніжках, якія чытаў у дзяцінстве... Палкоўнік наладзіў засаду ля пераходу цераз Патамак. Ён зрабіў-бы лепш, застаючыся ў крэпасьці. Праўда, Вялікае Вока меў магчымасьць аблажыць гарнізон Джона, каб голадам прымусіць яго здацца ў палон; харчоў хапіла-б яму не больш як на тыдзень, ну, на два, калі браць пад увагу конскае мяса. Першае, што павінен быў зрабіць палкоўнік, гэта выкапаць у крэпасьці калодзеж — блізка галоўнага збудаваньня. З вадою можна доўга пражыць! Далей — карыстаючыся разьмяшчэньнем над затокай Патамаку — была ў Джона магчымасьць арганізоўваць рыбную лоўлю невадам, узьвесьці шырокае памосьце, абгароджанае частаколам... Рыба штодзень, безумоўна, надакучае, але, калі-б нарыхтоўваць зь яе ўсялякія стравы з дадаткам каніны, тады атрымалася-б няблага. Шчупачок, скажам, печаны на ражне, жоўценькі, гм, смакавіты пальчыкі аблізваць! Або акунькі. Драбязу найлепш смажыць, а вялікія рыбіны кідаць у юшку.

— Еш, Сьцяпан, — заклапочана загаварыла цешча, што ўвіхалася ля пліты. Усё еш.

— Ем...

...Іньдзейцы сушаць конскае мяса: рэжуць яго ў вузэнькія палосы. Сухое, яно не псуецца. Каб пячы, трэба спачатку памачыць яго?

Вялікае Вока не стрываў-бы доўга пад крэпасьцю: зямля ля падножжа горадні аказалася-б усыпанай касьцямі рыбак! Чырванаскурыя ваяўнікі, босыя, адбягаліся-б прэч пад агнём са стрэльбаў, адпаўзаліся-б, ня могучы ступіць нагою... Ах, адбылася-б разьня... Трупы гніюць, шыраць заразу. Спатрэбіліся-б перамовы зь Вялікім Вокам, каб дазволіць яму забраць тую трухляціну, ага. А што было-б, калі-б ён здагадаўся?..

— Катлетка смачненькая, — падселася да Сьцяпана Кіра. — Чаму ты не ясі? Ну, хоць кавалачак...

— Не падганяй мяне, Кіра. Я зьем, — Сьцяпан: "Калі-б я быў на месцы палкоўніка Джона..." — Кажу табе, што зьем, значыць — зьем!

— Не надакучвай ты яму, — бессэнсоўна заступілася за яго цешча. — Хворы... Слабы...

— Я налью яму гарбаты, — падхапілася Кіра. — Моцнай, індыйскай.

— Хочаш змарнаваць чалавека! Вунъ, з павідлам трэба! — цешча паставіла слоік з чорнымі парэчкамі.

Кіра рэзка адказала матцы.

Ёй усё часьцей здаралася спрачацца са старою. "У яе гэта ад гаспадынінскай ролі, — заключыў аб жонцы Сьцяпан. — Незайздроснае служэньне мужу нават жыцьцярадасную жанчыну пераўтварае ў мэлянхалічнае стварэньне. Перакрэсьлівае яе значнасьць. Яна стаецца неабходным дадаткам да кватэры, мэблі, пасьцелі, мараў... Каханьне, і тое ня можа тут нічога зьмяніць. Наадварот, зацьмяняючы ўсьведамленьне аб'ектыўнага становішча, закончваецца яно гвалтоўным выбухам скаргаў на мужа ды жалю да яго. Страсьць — толькі эпізод жаданьня, імя якому Мець. (Чорныя парэчкі, чуў Сьцяпан, узмацняюць нэрвы.) Прэм'ера яснасьці выклікае шок. Няўжо быў я сьведкам рэпэтыцыі таго ў Кіры?" — Сьцяпан страсануў крышынкі з пледу.

— Дзякую вам. Я лягаю хварэць далей.

— Смакчы глюкардыямід, — сказала Сьцяпану цешча. — Гэта ўзмоцніць тваё сэрца, — яна высыпала на плед некалькі цукерынак прафіляктычнага леку, — вось, дастала ў знаёмай...

Кіра вымывала ў кухні гаршчок.

— Не пашкодзіла-б дастаць па знаёмстве крыху шчасьця на жыцьцё, — сказаў Сьцяпан. I не адумаўшыся: — Ну, каб хоць дзе-небудзь пазычыць яго!

Кожная зь іх зразумела яго па-свойму.

"Калі сапраўды яно так, што застуда наганяе нэрвозную ўзбуджанасьць, дык мне яшчэ далёка да выздараўленьня, — практыкаваўся Сьцяпан. — Я-ж, фактычна, у чужой хаце, а пляту такія глупствы! I нашто мне гэта?! У чымсьці падобны я да Кіры? У зносінах са старшынёй? Ён-жа прапанаваў мне своеасаблівы шлюб! Ці-ж ня так? Будзь маёй, э, сакрэтнай каханкай, мілы Сумленевіч. Э, не пашкадуеш таго, — перакрыўляў яго Сьцяпан. — Божа мой, дай мне сілу памяняць працу! Або нагоду дзеля гэтага. Го-го, лёс паказвае хвігу... Умееш, Сумленевіч, толькі прасіць, кажа лёс. Прэч, баязьлівец! Уцякай, бо сабакаў нацкую на цябе. Ну!.."

Пошукі новай працы. Лёгка сказаць сабе, што пакіну багну, у якой засеў па задніцу, i вылезу на сухое месца. Неяк аднаго разу Сьцяпан выцягваў з кляткі цешчыну курыцу: падчапіў, дурную, рыдлёўкай ды ўдала выкінуў на бераг. Яна, выратаваная, паляжала на баку, а потым, як бы сама ня верачы ў шчасьлівую ёй падзею, села й разглядалася. Калі, мокрая й абясьсілелая, урэшце падыйшла да іншых курэй на падворыку, тыя пачалі дзюбаць яе, бедную, i праганяць. Слабую й гідкую! Яна хавалася ад іх, пераважна, у лапухох, што буйна расьлі між платамі; куры няхутка прынялі яе назад у чараду. Няўдаліца так i хадзіла збоку ад усіх, быццам у кожную хвілю чакаючы ўдараў...

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)