Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 89
Перейти на страницу:

"Начальніка даволі вывесьці з уласнага габінэту і ён пачынае паводзіць сябе бяспрыкладна жаласьліва".

Які нізкі ўзровень канфліктаў у каапэратыве! Усё зводзіцца ў іх да грошай, як у прасьцяцкім тлумачэньні гісторыі цывілізацыі.

Прыпазьніліся разам на гульлівую нараду. Сьцяпана клікалі да сябе падхмеленыя прыяцелі, ажно аглядваліся на іх адусюль...

— Дарагія сябры й прыяцелі! — устаў з прамовай дырэктар аднаго з аддзелаў, невядомы Сьцяпану. — Дазвольце мне выказаць сваю пераконанасьць у тым, што ня будзь нашага каханага старшыні на пасадзе старшыні, дык каапэратыўная праца ў нашым рэгіёне зусім заняпала-б. I, вобразна кажучы, усе мы тут, як ёсьць, пайшлі-б у сьвет з жэбрамі! Правільна гавару?

— Правільна! — крыкнулі яму хорам прысутныя ды запляскалі ў далоні. Давай, рэж праўдай!

— Старшыня — няхай ён жыве нам сто гадоў i не памірае! — так пакіраваў каапэратывам, што сёньня кожны з нас зможа пабудаваць сабе вілу ды, упрыдатак, купіць аўта замежнай маркі, напрыклад, "Утурмусеў". У гэтым месцы дарэчы будзе прыгадаць нам i банальнае: умовай багацьця працаўнікоў зьяўляецца багацьце іх кіраўнікоў. Рыба гніе ад галавы, кажуць. Я прапаную паправіць прымаўку: рыба расьце ад галавы!

— Слушна! — узьнялася авацыя навокал. — Прэч зь перажыткамі ў прымаўках! крычалі ўсе. — Далоў крытыкаваньне! Вітаем сілу!

— Стар-шы-ня! Стар-шы-ня! — узмацняўся энтузыязм на нарадзе. Ура-а— ааа!!!..

— Няхай жыве курэўства! — рагатліва крычалі Сьцяпану ў вуха п'яныя яго прыяцелі. — Ка-юк нам! Ка-юк усім! Ха-ха-ха...

— Ціха! — маргнуў ім Сьцяпан. Але яны, бы апантаныя, раўлі! Ён, доўга не чакаючы, перасеўся ад іх у канец залі, дзе пад сьцяною стаяла незанятае крэсельца. Аказалася яно без адной нагі; неяк прымасьціўся на ім.

— Ціха, сябры! — падняўся ў прэзыдыюме нарады старшыня. — Дайце сказаць, э, чалавеку.

I публіка мёртва заціхла.

— Дасягненьні каапэратыву, дарагія прыяцелі, цяжка перабольшыць, нягледзячы на намаганьні яго ворагаў, — працягваў сваё прамоўца. — Куды ні кінь вокам, бачны адны рэзультаты. Возьмем, прыкладна, паказьнікі пакражаў. У нашым аддзеле паменшалі яны ў трынаццаць разоў у параўнаньні зь першымі гадамі. Ва ўсім каапэратыве, несумненна, яшчэ больш... — далікатнюсенька папіў ён вады з па— сучаснаму высокай шклянкі. — Або, хаця-б, пакрываньне клуняў гаспадаром. У гэтай дзялянцы паслугаў мы дабіліся, проста, дасканалых вынікаў, якіх нідзе не пачуеш, і, адначасова, рэдкай каштоўнасьці наватарскага падыходу да справы. Прысутныя добра ведаюць, пра што я гавару. Удалося нам, здавалася-б, немагчымае! Гаспадары, менавіта, самі крыюць свае клуні, каб толькі бляха была ім!..

— Брава! Брава каапэратыўнаму вынаходніцтву! Малайчына, дырэктар! — чуліся воклічы.

— Ня мне дзякуйце, дарагія, але каханаму старшыні нашаму! Ён — наша галава й сярэдзіна. Тое, што я дасягнуў, адбылося з дабратворнага натхненьня ўсімі шанаванага Шэфа. Такая, вось, шчырая праўда, — ён элегантным жэстам выцер хустачкай лоб. — Я буду блізкі пачуцьцяў у нас усіх, калі скажу, што зьяўляюся, звычайна, сьмяцінкай на сьвятой паперы зь інструкцыямі, якія атрымоўваем ад нашага мудрага кіраўніцтва, узначаленага старшынёй!

— Ура-а-ааа!!!

Выступленьне зацягнулася.

Шматлікія асобы пратэстацыйна зашумелі.

Старшыня прыемна пачырванеўся.

— Нічога, э, ня зробіш, — азваўся ён у раптоўнай цішыні.

— Прашу й мне даць голас, — дамагаўся таксама бельскі дырэктар. — Я не дазволю на тое, каб іншыя ўсё выгаварылі й нічога мне не засталося!

— Калі ласка, э, — старшыня цёпла папрасіў яго выступіць.

— Сёньня пачуў я тут важкія словы, — набіраўся гэты разгону. — Здаўна я сумаваў па іх. Пэрыяд крывадушша ды махлярства ў каапэратыве, на шчасьце, беспаваротна мінуў. Гэта быў няважны эпізод у яго гісторыі й, не павагаюся тут дадаць, у гісторыі масаў, якія вакол яго круцяцца, — бяльчанін парабіў занатоўкі й зараз ён пасабляўся імі. — Аднак-жа, каварныя недабойкі мінулага добраахвотна не зыходзяць са сцэны нашых падзеяў. Не называючы прозьвішчаў, ёсьць яны і ў васяродзьдзі каапэратыву. Скажу я больш: у яго кіраўніцкім апараце! — ён зьедліва паглядзеў у бок Сумленевіча, наводзячы туды зацікаўленыя позіркі іншых. — Каб не паўтарацца, скажу я вам коратка: ёсьць сілы, якія спрабоўваюць пярэчыць нашым дасягненьням. На жаль, я тут не махлюю. А калі я пацяшаюся, дык тым, што здаровая большасьць сваім справядлівым ботам растопча, бы жабу, кожнага таго, хто асьмеліцца процідзейнічаць натуральным законам грамадзкага руху наперад! Во, — ён усё-ж крышаньку боязна зірнуў на Сьцяпана й, хуценька, на старшыню. — Мой папярэднік упамінаў тут прыклад з клунямі. Нам гэта, ня хвалячыся, ужо былое. Мы ў Бельску пайшлі далей! Будуем-жа асабнякі рукамі іх-жа будучых уласьнікаў, дабіваючыся мільённых прыбыткаў, звычайна, за нішто, во! Распусьцілі мы будаўніча-рамонтныя брыгады зь інжынерамі, якіх, дзякаваць Богу, чорт на хвасьце панёс... Прызнаем лёзунг: "Будуйцеся, людцы, самі!" Канец жартам. Даволі цярпелі мы ад розных патрабаваньняў...

1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)