Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 89
Перейти на страницу:

Зьмяніць працу. Ад чагосьці трэба пры гэтым адмовіцца. Нешта — тут прайграць. У нечым камусьці паддацца. Перабегчы з адной дарогі на другую, цераз аблагі або кустоўе, калечачыся й марнуючы адзеньне, са страхам... Зь імклівасьцю, якая, апроч адноўленай надзеі, наўрад ці да чаго набліжае. Як паварот з бурлівага возера ў затоку, каб зь іншага напрамку дасягнуць намечанае далёкае; мо' ўздоўж чаротаў i парослых лесам страмізнаў, абаплываючы паўвостраў Высмалы...

Рабі што хочаш, а й так выйдзе на тое, што перайшоў ты на багацейшы заробак, дзеля якога трэба будзе апусьціць хвост — пераканаесься — вельмі нізка. Стаўкай будзе — выявіцца гэта табе — магчымасць звычайнага фізычнага існаваньня з хілымі аздобамі накшталт асабістага гонару або ўласнага, выключна ўласнага, пачуцьця годнасьці.

"Залішне я палохаюся?" — Сьцяпан дастаў зь бібліятэчкі кніжку, якую забываў прачытаць: "Мікалай I i яго часы". За акном буркаў голуб, на выгнутай галіне сьлівы. Адзінокі, ён прылятаў сюды аднекуль з Садовай? З-за майстэрні шапніка, пагорбленага скнары, у якога дачка ўцякла з паручнікам, як казаллі, на чэскую граніцу...

Голуба Сьцяпан бачыў ня раз; ён у чымсьці быў яму патрэбны...

Не чыталася Сьцяпану.

I, наогул, замаркоціўся ён.

У ваглядзе ўжо пяройдзенага ёсьць салідная адлегласьць, што дазваляе назіраць за прадметам ці зьявай — поўнасьцю. Сьцяпана неспакоіла ўласная нецярплівасьць у суадносінах з асобамі, зь якімі ён сутыкаўся на службе. У некаторай ступені спалучаў ён гэта са сваім становішчам, з тым, што ня меў патрэбы змагацца за тое, што называлася ніштаватымі ўмовамі быту. Не даходзіў да яго непасрэдны сэнс намёкаў старшыні наконт матэрыяльнай карысьці супражжа зь ім, i мёртвага заціску, уладнага, у выпадку супраціўленьня...

Бясстрашша Сумленевіча, незразумелае ў супастаўленьні зь мізэрнасьцю прадмету разнагалосься, падказвала залішне здагадным яго сябром існаваньне ў ім не дэшыфраванай мэты, дзеля якой уяўляўся ён ім гатовым на ўсё! Прытым застрахаванай, відаць, надзейнай зарукай...

"Яшчэ ня позна мне паправіцца?" — Сумленевіч выразьней учуваўся ў характар свайго падыходу да штатных абавязкаў у каапэратыве, з тоенай прыемнасьцю канстатуючы іхную, у немалой меры выгодную, функцыю. Меў ён на тое доказы ў выглядзе падтрымкі яго пачынаньням, якую дэкляравалі якраз супрацоўнікі ня толькі пазбаўленыя рэальных уплываў, але, што найгоршае ў найгоршым, і волі да барацьбы. Алькаголікі-пачаткоўцы. Сэнтымэнтальныя. Спадзяваліся пагрэцца каля яго?

Гэта паказвала на наяўнасць памылкі, да таго-ж асноўнай, што, магчыма, меў ён справу з незразуменьнем сапога сябе. Са стварэньнем, відаць, несур'ёзных праблемаў, якія зацікаўлялі яго — мо' й выключна яго? — перш за ўся настроем і пачуцьцёвай абалонкай, бы ў людзей, сьпіхнутых у бок, што страцілі здольнасьць цэльна аналізаваць навакольнае...

У неталерантнасьці да заганных паводзінаў блізкіх яму асобаў, Сумленевічу не давала супакоенасьці нешта процілеглае, падобнае да зьдзіўленьня, аднак безназоўнае. Непараўнальнасьць імкненьняў з дасьведчанасьцю, неперавараная ўпэўненасьць у тым, што адзінка падлягае дзеяньню безасабовых утварэньняў, акалічнасьцям? У Сьцяпана былі веды па гэтаму пытаньню; не хапала яму непаўторнага, свайго, матэрыялу, які можна ўзяць са сьвету, каб самому ўспрыняць праўду аб ім, няхай і агульнавядомую...

Гарэў ён ад нецярплівасьці.

Зь непрыстойнай маладому чалавеку расьцягласьцю вёў Сьцяпан дыспуты аб сьмерці, аб культуры паміраньня. (Потым — празь якіх дзесяць гадоў пасьля спадзяванай ім катастрофы — Сьцяпан, звычайна, клапаціўся пра бягучы дзень.)

Апрача Кіры, аргумантамі Сьцяпана трывожыўся бухгальтар: шкада, халера на яе галаву, празь сьмерць пакідаць сьвет! "Бо й нашто? — сказала прыбіральніца, пяцідзесяцігадовая паненка, маці шасцярых дзяцей, на якія не засудзіла яна алімэнтаў. — Вы яшчэ не адной бабе будзеце прыдатныя. Зусім што іншае я: хацела-б памерці, але, кажуць, страх пабачыцца з кастухаю... От, можа, й не такі страх, бо калі прыгледзецца нябожчыку, дык кожны зь іх выглядае яксьці задаволеным. А ваш папярэднік усё роўна што сьмяяўся ў труне".

Накрычалі на лапатуху.

16.

Сумленевіч прыйшоў да бухгальтара, каб правесьці зь ім калькуляцыю цэнаў заплянаваных у каапэратыве вырабаў.

Высокія лічбы.

— Хто гэта купіць за такія цэны, мілыя?! — зьдзівіўся бухгальтар пасьля падлікаў і зьняў акуляры, якімі карыстаўся ён падчас працы; працёр запацелыя іх шкельцы. — Глупствы ў нас выйшлі, пане Сумленевіч.

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)