Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 228
Перейти на страницу:

Але, як выявілася, ён зусім не дрэнна разумеў іх нялюдскую мову. Мову, праўда, не салдат, а немцаў-камандзіраў. Яны, як і салдаты, абмацалі яго, парагаталі, палапаталі па-свойму: «Партызан, нікс партызан». I Сідар зразумеў, што значыць «нікс партызан», і сам закрычаў:

— Нікс партызан, нікс!

Загаварыў па-нямецку і ўсцешыўся, як лёгка далася яму нямецкая мова, усе вакол адразу ж зразумелі яго, так зарагаталі, што з дубоў, якія раслі пры могілках, узняліся ў неба крумкачы. I калі яму загадалі сесці разам з салдатамі ў машыну, ён таксама з аднаго разу зразумеў, чаго патрабуюць ад яго. Ён не страціў гэтай кемлівасці, калі машына пад'ехала і спынілася ля казармы пагранічнікаў. якую немцы абралі сабе пад жыллё. Афіцэр толькі зірнуў у бок саду, што сыходзіўся з лесам, як ён ужо здагадаўся, што сад гэты трэба звесці, высечы. Памкнуўся бегчы да сябе па сякеру, а заадно і пераапрануцца, і тут, трэба сказаць, з гэтай сваёй паспешлівасцю ён трохі схібіў, даў маху. Сякера знайшлася і ў немцаў. I не якая-небудзь, а самая што ні на ёсць мужыцкая, самакалка, вельмі зручная іменна для такой работы, уедлівая, у меру важкая і на доўгім тапарышчы. Сідар адразу ж пазнаў ёй цану, правёў толькі пазногцем вялікага пальца па сінім лязе, якое злосна завіскатала, і паказаў гэты палец немцам: гут, маўляў. Паказаў немцам на сваё адзенне, спадніцу, кофту — рабіць у такім адзенні, махаць сякераю ўжо, маўляў, нікс гут. «Гут, гут»,— адказалі яму. Гут дык гут. Настырацца, аспрэчваць не палез, ён ужо асвойтаўся з імі, не баяўся іх, як баяўся там, у полі каля дарогі. Ён амаль што любіў ужо іх, хаця любоў гэтая была крыху пагардліваю, яны ўжо надакучылі яму сваім дураслівым, няспынным рогатам, дурнымі кепікамі, што строілі яны з яго, увесь час выгуквалі: «Гут, Ванья-Манья, гут, Ванья-Манья».

Пад гэтае іх дураслівае сарачынае «Ванья-Манья» ён і ўзняў сякеру над галавой, увагнаў, упіўся лязом у яблыню. I толькі калі яблыня, як здалося Сідару, адхіснулася ад яго, здрыганулася камлём і кронаю, квеценню, што шуганула ўверх і пасыпалася яму на галаву, спярэсціла зямлю, ён адчуў, што робіць нешта нядобрае, забароннае, чаго нельга рабіць. Задрыжалі рукі, задрыжала тапарышча, учуўшы, як крычыць дрэва, пацвердзіўшы забарону і недабрыню. На вачах жа ўсёй вёскі ён вынішчае сад пагранічнікаў. I гэта толькі здаецца, што вёска апусцела, вымерла. Цяпер усе ад малога да вялікага сочаць за ім. I запісваюць, запісваюць усё ў памяці, кожны яго крок, кожны ўзмах сякеры і тое, у што ён апрануты і як падбадзёрваюць яго немцы: «Ванья-Манья». I ні адзін Іван, ні адна Мар'я ніколі не забудуць і не даруюць яму.

Але сякера ў яго руках ад гэтых думак не стала жаласлівай. Яна, здаецца, зрабілася яшчэ больш вострай, зазлаванай і сама ўжо ўздымалася і падала, угрызалася ў яблыні. I Сідар ішоў на кожную з іх, як ходзяць на ворага. Усякі раз, супакоіўшы яблыню, паклаўшы на зямлю, прыгаворваў: «Так табе і трэба, так вам і трэба». I невядома было, да каго ён звяртаўся з гэтымі сваімі словамі, да яблынь ці да сябе самога, да тых, хто садзіў іх, ці да тых, хто сачыў, цікаваў за імі — нябачных за платамі аднавяскоўцаў ці да немцаў, што стаялі за яго плячыма. Хутчэй за ўсё да ўсіх адразу. I каб на тое яго воля, ён паклаў бы іх тут, як гэтыя яблыні. Аўтамат бы яму, аўтамат, ён бы паказаў, як ганьбіць і асуджаць яго, хаваючыся па хатах і хлявах. Збоку, у сваёй хаце, усе разумнікі і праведнікі. А вы застаньцеся такімі сам-насам са смерцю, пад рулямі вінтоўкі і аўтамата. I немцы ў сіле, пакуль аўтаматы ў іх руках, а варта толькі пераіначыцца, памяняцца яму і немцам месцамі, ён бы паглядзеў на іх, ён бы паказаў ім і Манью, і Ванью, пеўнікамі б недарэзанымі спявалі. Не, не так проста, не такой вось зручнай і спрытнай самакальнаю мужыцкаю сякерай высякалі б яны гэты сад. Ён бы прымусіў іх зубамі грызці кожнае дрэва. I адпачыў бы душой, нацешыўся, гледзячы, як у друз крышацца іх зубы, даў бы сабе волю паздзекавацца, таму што высякае ён не чый-небудзь чужы сад і не сад пагранічнікаў нават, а свой уласны. Кожнае дрэва тут яго і кожнае ўсыпана яблыкамі. Вунь і конік яго пахаджае па садзе, аб'ядае квецень з яблынь, квецень, якой ужо не суджана адліцца ў яблыкі. А ён жа падагнаў коніка, каб сабраць, зняць і адвезці спелыя ўжо яблыкі, пазносіць іх у падпамосце хаты, яго хаты, што красуецца ў садзе.

1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)