Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 228
Перейти на страницу:

— А сеяў, скажу,— адказваў Сідар.— Благога нікомуні на паўстолькі не рабіў, ні людзям, ні ўладзе.

— Благога? А добрага, Сідар?

— А добрага? Падскочыш да мяне вечарам, возьмеш два мяхі бульбы, спраўку мне дасі.

— Ад вайны не адкупляюцца, Сідар.

— А я і не адкупляюся, Іван. Галаву кладу. За гэтыядва мяхі, даведайся хто, па галаве мяне не пагладзяць... Маўчыш, не пагладзяць. А як мне быць? Вам два мяхі інемцу ж два ці хоць мех які трэба адсыпаць.

— I нашым, і вашым...

— А інакш не выходзіцца мне, Іван. Вашы ўчора мяне пад расстрэл ставілі, нашы — сёння. На каго-небудзь іншага такое, зверам бы ўжо на ўсіх кідаўся, піў бы людскую кроў, што воду. А я сею, жну. Я натуру сваю і злосць у зямлю ўганяю. Жытам і бульбай узыходзяць і выспяваюць яны. I хто ж суддзя нада мной пасля гэтага?

— Бог, хочаш сказаць?

— Бога не прызнаю.

— А ён ёсць, Сідар. Ёсць бог.

— I гэта мне ты, камуніст?

— Я, Сідар, чаго мне ад цябе хавацца, камуніст. Ёсць бог на зямлі, Сідар, совесць наша. Вазьмі Калістрата, веруючы, і той гэтаму богу моліцца. Таму што сёння няма іншага. I гэты адзіны таксама не супраць, каб мы ўсе толькі сеялі і жалі.

— Ну, тады я ўжо прыйшоў да яго, да бога твайго.

— Ты адышоў ад яго, Сідар. Сёння інакшае жніво ідзе.Людзі жыццё за яго на ток кладуць.

— А я такога жніва не прызнаю. I не прызнаю. Я не з тых жняцоў і з сеяльшчыкаў не з тых. I не ўводзь мяне ў грэх, не зводзь мяне. Я жаніцца надумаў, хто яго ведае, як яно заўтра абернецца. I таму зямлю, што сёння гуляе, мне трэба, каб сытымі былі вашы і нашы, узараць і засеяць, вось мой бог, і хай ён будзе літасцівым да мяне, каб і мне зярнятка ці бульбіна перапала.

I Сідар зранку араў пад бульбу, падымаў былыя грады пагранічнікаў. Выправіўся на поле злуючы, распірала яшчэ яго пасля таго, як учора пагаварыў са Знаўцом. А бульбы гэтай ён пасадзіў столькі, каб даў бог восенню ўправіцца выбраць і паесці за зіму. Вось чаму ён учора і сказаў Знаўцу, што надумаўся ажаніцца. Не хапае ўжо на гаспадарку адных толькі яго рук. Трэба думаць і аб хаце, дзе і як ставіць яе, на старым бацькавым селішчы ці прыглядваць нейкае іншае месца. А то год ужо, лічы, як жыве ў нейкай халупе, прыбудове, што была ў пагранічнікаў не то капцёркаю, не то складам.

Зямлю сабе пад грады пагранічнікі выбралі ці не самую лешпую ў вёсцы. А за вайну яна яшчэ і выгулялася, і браць яе плугам было не надта лёгка, але Сідар быў задаволены. На цаліку першы год бульба ўродзіць і без гною, а ён жа яшчэ і гною не пашкадуе. Тут, непадалёку ад гэтага поля, можна будзе ставіць і хату, будавацца, што выбіраць ды перабіраць. Зямля добрая, і сад ужо гатовы, нічога самому садзіць не трэба, толькі дагледзець, прыкласці рукі. Нікому ён цяпер не трэба. Ні ў нашых, ні ў вашых не даходзяць да яго рукі. Сідар успомніў Знаўца і мацней налёг на ручкі плуга. Ён уяўляў ужо сабе гэтую сваю новую хату, як будзе раскашаваць яна пасярод саду.

Не хата — лялька. I там, дзе яна павінна была стаяць, на краі поля, прытрымаў каня. Запалазіў па кішэнях, шукаючы капшук з тытунём, але рукі слізгацелі па жаночай спадніцы, не знаходзілі кішэняў. Сідар успомніў, што пакінуў капшук, трут і красала ў кухтальку каля дарогі, пакрочыў туды. Мо калі б не закарцела яму з гэтым куравам, усё б і абышлося. Увесь у думках аб сваёй новай хаце ён толькі паспеў выкрасаць агонь і прыпаліць цыгарку, як з лесу выпаўзла калона нямецкіх машын. Пярэдняя спынілася каля яго, вадзіцель заглушыў матор, нагаворваючы штосьці сваё, нямецкае, пачаў тыцкаць пальцам у яго бок. Сідар і тут не адразу ўцяміў, што гэта немчура паганая выскаляецца так. Ён адчуваў сябе вольна, ні ў чым жа не замешаны, новай уладзе не праціўнік, нікому не замінае, толькі што араў, а цяпер адпачывае, стаіць курыць сваю цыгарку. Але якраз з-за гэтай цыгаркі, як пазней ужо расчухаўся, і загарэўся сыр-бор: баба курыць, ды чорная нейкая, старая баба, а як смаліць. Папаўся ён з гэтай цыгаркай, зараз такое закруціцца. I сапраўды закруцілася.

Яму не далі нават падысці да каня, як стаяў ён у разоры, так і застаўся стаяць сярод яе, непадалёку ад саду і «яго хаты». А самога Сідара акружыла салдатня, і кожны наравіў зазірнуць яму пад спадніцу, памацаць яго і ўшчыпнуць, і рагаталі, што жарабцы ржалі: «Партызан» больш за ўсё напалохала Сідара. А калі возьмуць ды на самай справе падумаюць, што прыйшоў ён з лесу, таму і пераапрануўся ў жаночае, так сказаць, замаскіраваўся. Абхітрыў, называецца, усіх, абвёў вакол таго самага месца. А ўсё Знавец, Знавец вінаваты, усё жыццё з-за яго пакутуе. Каб не заходзіў да яго ўчора Знавец, чорта б два ён выправіўся на тое поле. I вёска як вымерла, не, каб каму-небудзь падысці і вызваліць яго, растлумачыць немцам, хто ён, што ён адсюль, тутэйшы, з вёскі, а не з лесу, усе пазашываліся, пахаваліся, а мо і ў лес паўцякалі. Не першы ж раз наязджаюць сюды немцы. I стаяў перад імі Сідар, да апошняга разгублены, як страчаны, у чужым адзенні і сам сабе чужы. Чужое млела ў цішыні неба над галавою, чужая наперадзе перад ім была і вёска, чужы конь хадзіў па полі. Немцаў мо ён бы прызнаў за сваіх, мо і палюбіў бы іх, але хто ведае, што ў іх наўме, і мова іх яму невядомая. Ва ўсім яны людзі як людзі, толькі б мову ім людскую.

1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)