Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 228
Перейти на страницу:

Кусцік не прымроіўся яму. Дрэўца гэта было, яблынька. Ашчадна ўкручаная знізу ад маразоў і зайцоў саломаю і хваёвымі лапкамі. Але Сідар усё яшчэ не мог даць веры сабе, не цямячы, што робіць, надламаў вершалінку, яблынька была жывая, надлом прарваўся белым і зялёным. Сідар нават пачуў пах гэтага белага і зялёнага. Пачуў, як патыхае, пахне ваўкамі жоўта-алубянелы на марозе шынель. I пах той быў ужо не ўяўны, не падманны, таму што іменна ад яго ён імкнуўся пазбавіцца, звесці з памяці ўсё, што было звязана з ваўкамі і дарогай. Пераканаць сябе, што гэта і ёсць сон, насланнё, трызненне. Неверагодна, каб такое здарылася з ім... Выходзіць, здарылася. I па правую, і па левую руку, і наперадзе яго весела ўтыкаліся ў змрочнае на змярканні паветра, праколвалі яго, як шыльцамі, як бульба, узыходзячы, праколвае вясною зямлю, маладыя яблынькі. I ўсе ахутаны саломаю і хваёвымі лапкамі. I было іх мноства, куды больш, чым раней, разбегліся, распаўзліся да самага лесу.

Але ж гэта няправільна, неверагодна, супярэчыць усяму існаму і прыродзе. Мёртвага ніхто ж не здольны зноў падняць на ногі. Забіты не ўваскрасае. У чалавека і то адно толькі жыццё. Адно і тое ж дрэва не можа расці двойчы. Калі яго ўжо ссеклі, то ссеклі назаўсёды. А ён, Сідар Місцюк, ужо аднойчы высек гэтыя дрэвы. Сідар заплюшчыў вочы...

Уздымалася і падала сякера. I ляцелі пад ногі белыя, цвёрдыя, як костка, трэскі. I ад кожнага замаху, ад кожнага ўдару ўскідваліся ў голлі яблынь, гулі пчолы. Іх гудзенне і хваляванне перадаваліся камлю, нібыта ў тым камлі была прыхавана нейкая струна. Сякера датыкалася да той струны, і яблыня спявала. I яе песню падхоплівалі пчолы, квецень і пылок ад гэтай квецені, які густым ружовым мроівам вісеў у паветры, спярэсціў зямлю, дзе шырока расставіўшы ногі, стаяў ён, Сідар Місцюк. I трэскі нагадвалі гэтую заўчасна скінутую квецень пад яго нагамі: белыя, блакітныя, ружовыя і нават чырвоныя, колеру загусцелай крыві. Місцюк усё ж шкадаваў яблыні. Але што зробіш, ён чалавек маленькі. Пры Саветах паднявольны, а пры немцах тым больш. А думалася, што пры немцах будзе дыхацца вальней. Толькі куды там. Улада ёсць улада, кождай патрэбны мужык, кожная ж улада павінна карміцца, есці мужыка. А мужык мусіць круціцца, каб не праглынулі яго з патрахамі. Добра, хоць змікіціў, хапіла розуму не пайсці служыць гэтай новай уладзе. А спакушалі і ўгаворвалі, ой як угаворвалі, улагоджвалі. I ён не вельмі ўжо быў і супраць, ды прыгадалася, што гаварыў, наказваў перад смерцю бацька: «Прыслужвай усім, а служы толькі сабе, аслабеюць сёння тыя, хто ў сіле, увойдуць заўтра ў сілу слабыя сёння. Не лезь, хай поедам адно аднаго ядзяць. А ты сей, жні. Вось твая сіла».

I ён, Сідар Місцюк, як наказваў яму бацька, сёння сеяў, араў. Каб не трапіць на вока ні немцам, ні партызанам, пераапрануўся ў жаночую спадніцу і кофту, накруціў на галаву хустку. З лесу яго прыкмецяць, з дарогі — нікога ён не зацікавіць, баба ж, баба арэ, а не мужчына. А што з бабы возьмеш, калі натурай толькі. А так не даюць яму спакою ні немцы, ні партызаны. Партызаны падсылалі не аднаго ўжо ганца: няма чаго, маўляў, на печы адседжвацца, здаровы ж мужык. Мужык ён, канечне, здаровы і хоча застацца здаровым. Так адказаў ён і Івану Знаўцу, які таксама сватаў яго ў партызаны, намякаў і гразіў, маўляў, прыйдзе законная ўлада, спытае, чым ён займаўся.

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)