Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Олівер Твіст
Олівер Твіст - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Олівер Твіст

Электронная книга - «Олівер Твіст». Краткое содержание книги:

Олівер Твіст
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 191
Перейти на страницу:

Калі Сайкс выйшаў з памяшкання, габрэй прасунуў галаву ў памежныя дзверы і прасачыў, як той ідзе цёмным калідорам; сціснуўшы кулак, ён патрос ім у паветры і прамармытаў праклён. Потым ён з агіднай ухмылкай зноў падсеў да стала і неўзабаве заглыбіўся ў захапляльную хроніку ў газеце «Крымінальны кур’ер».

Тым часам Олівер Твіст, які нават і ўявіць сабе не мог, наколькі ён блізка ад вясёлага джэнтльмена, накіроўваўся ў кнігарню. Калі ён увайшоў у Клэркенвіл, то выпадкова павярнуў у завулак, які быў яму не зусім па дарозе. Ён заўважыў, што пайшоў не туды, толькі калі мінуў палову гэтага завулка. Але Олівер разважыў, што завулак усё роўна выходзіць некуды ў той бок, куды яму было патрэбна, і не варта, відаць, з паўдарогі вяртацца, і ён рушыў сабе далей з кніжкамі пад пахай.

Ён ішоў, разважаючы, якім шчаслівым і задаволеным ён павінен пачувацца і як шмат ён аддаў бы, каб хоць толькі адным вокам паглядзець на беднага маленькага Дзіка, які можа якраз у гэты момант горка плача, згаладалы і пабіты. Раптам ён здрыгануўся ад вельмі гучнага крыку маладой жанчыны: «О мой даражэнькі брацік!» Не паспеў ён агледзецца, што здарылася, як яго вельмі рашуча спынілі дзве рукі, цесна абняўшы за шыю.

— Не! Не чапай мяне! — крычаў, адбіваючыся, Олівер. — Пусці мяне! Хто ты?! Навошта ты мяне трымаеш?

Адзіным адказам на гэта быў безупынны лямант маладой жанчыны, якая яго абдымала, трымаючы ў руках маленькі кошык і ключ ад парадных дзвярэй.

— О мой міленькі! — прыгаворвала маладая жанчына. — Нарэшце я знайшла цябе! Ах, Олівер, Олівер! Ах ты капрызлівы хлапчук, неслух, столькі даў ты мне турботаў, колькі я думала-перадумала ўсяго. Хадзем, хадзем, даражэнькі мой. Вось і знайшоўся. Дзякуй Богу, міласціваму і адзінаму, я знайшла цябе!

Выдаўшы гэтую серыю досыць агульных воклічаў, маладая асоба зайшлася ў другім прыпадку плачу і настолькі ўпала ў гістэрыку, што дзве жанчыны, якія праходзілі ў гэты час па вуліцы, спыталі хлопчыка з мясной крамы, у якога валасы ільсніліся, бы памазаныя лоем, і які таксама назіраў дзеянне, маўляў, ці не думае ён, што варта паслаць па доктара. На гэта хлопчык з мясной крамы, які, здаецца, быў схільны да адпачынку, калі не сказаць да лайдакавання, адказаў, што ён не думае, каб варта было.

— О, не, не, усё ў парадку, — сказала маладая жанчына, хапаючы Олівера за руку. — Мне ўжо лепш. Ану, хадзем дадому, паскудны ты хлопчык, жорсткі ты такі! Пайшлі!

— Што здарылася, мэм? — пацікавілася адна з жанчын.

— О мэм, — адказала маладая жанчына, — ён збег з дому каля месяца таму назад, збег ад бацькоў, ад працавітых, прыстойных людзей, пайшоў і звязаўся з шайкай злодзеяў і нягоднікаў і мала не разбіў сэрца сваёй беднай маці..

— Ах ты мярзотнік! — сказала адна з жанчын.

— Ану, хутка ідзі дахаты, звераня ты малое, — азвалася другая.

— Не кажыце так, — адказваў узрушаны Олівер. — Я яе не ведаю. У мяне няма сястры, няма ні маці, ні бацькі. Я сірата, я жыву ў Пэнтанвіле.

— Але ж вы толькі паслухайце яго, як смела ён ад усіх адрокся! — закрычала маладая жанчына.

— Дык гэта Нэнсі! — усклікнуў Олівер, які цяпер толькі ўбачыў яе твар і адхіснуўся ад нечаканасці.

— Вось бачыце, ён ужо ведае мяне! — закрычала Нэнсі, апелюючы да гледачоў. — Вышэй за сябе не скочыш. Добрыя людзі, дапамажыце адправіць яго дахаты, а то ён даб’е сваіх бацькоў, а мне разаб’е сэрца!

— Што за халера тут? — сказаў нейкі мужчына, выбегшы з бара ў суправаджэнні белага сабакі. — А, малады Олівер! Ану, марш да сваіх бедных бацькоў, свіння ты няўдзячная! Прастуй дахаты, давай, давай.

— Я іх ведаць не ведаю. Яны мне не сваякі. Дапамажыце! Дапамажыце! — крычаў Олівер, спрабуючы вырвацца з рук мужчыны.

— Дапамажыце, — паўтарыў мужчына. — Добра, я дапамагу табе, ты, малы мярзотнік! Што гэта за кніжкі? Ты што, скраў іх, ці не так? Ану, давай іх сюды! — З гэтымі словамі мужчына тузануў пакунак да сябе і стукнуў Олівера кнігамі па галаве.

— Так яму і трэба! — азваўся з акна мансарды нейкі разявака. — Гэта яго абразуміць.

— Як піць даць абразуміць! — усклікнуў заспаны цясляр, вызірнуўшы з акна мансарды.

— Гэта пойдзе яму на карысць! — зазначылі абедзве жанчыны.

— Толькі так! — пацвердзіў мужчына, яшчэ раз агрэў Олівера па галаве і схапіў яго за каўнер. — Пайшоў, распуста ты гэткая! Гэй, Казінае Вока, запомніць яго, сабачка, запомніць!

Слабы пасля хваробы, агаломшаны ўдарамі і раптоўнасцю нападу, запалоханы жахлівым гырканнем сабакі і жорсткасцю мужчыны і перасілены ўпэўненасцю прысутных у тым, што ён насамрэч, як яго апісалі, быў зацятым малым нягоднікам, — што мог зрабіць бедны хлапчук! Ужо сцямнела, жылі тут людзі дна, чакаць паблізу нейкай дапамогі не даводзілася, супраціў не меў сэнсу. Праз нейкі момант Олівера зацягнулі ў лабірынт двароў, цёмных завулкаў, і калі ён нават і наважваўся нешта крыкнуць, то яго прымушалі бегчы так хутка, што ніхто нічога не мог разабраць. Папраўдзе, дык гэта было неістотна, бо нават калі б можна было разабраць, то не было б нікога, хто звярнуў бы на яго крыкі ўвагу.

1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 191
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)