Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Олівер Твіст
Олівер Твіст - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Олівер Твіст

Электронная книга - «Олівер Твіст». Краткое содержание книги:

Олівер Твіст
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 191
Перейти на страницу:

— І калі ж вы збіраецеся выслухаць поўную, праўдзівую і падрабязную справаздачу пра жыццё і прыгоды Олівера Твіста? — спытаў містэра Браўнлоў містэр Грымуіг напрыканцы бяседы. Пры гэтым ён скоса паглядзеў на Олівера.

— Заўтра з самага ранку, — адказаў містэр Браўнлоў. — Я хацеў бы быць з ім тэт-а-тэт. Зазірні да мяне заўтра а дзясятай, мілы.

— Так, сэр, — адказаў Олівер. Ён гаварыў вагаючыся, таму што адчуваў сябе ніякавата пад строгім позіркам містэра Грымуіга.

— Вось што я скажу вам, — прашаптаў джэнтльмен да містэра Браўнлоў. — Ён не прыйдзе да вас заўтра ў прызначаны час. Я бачыў, як ён вагаўся. Ён падманвае вас, мой добры сябра.

— Клянуся, не, — з пачуццём сказаў містэр Браўнлоў.

— Калі ён не падманвае, то... — сказаў містэр Грымуіг, і кульба грукнула аб падлогу.

— Я клянуся жыццём, што гэты хлопчык гаворыць праўду! — тут ужо містэр Браўнлоў стукнуў кулаком па стале.

— А я клянуся галавой, што ён хлусіць! — адказаў містэр Грымуіг і таксама стукнуў па стале.

— Паглядзім, — адказаў містэр Браўнлоў, утаймоўваючы шаленства, якое пачало было апаноўваць яго.

— Паглядзім-паглядзім, абавязкова паглядзім, — азваўся містэр Грымуіг з правакацыйнай усмешкай.

Лёс распарадзіўся так, што місіс Бэдуін акурат у гэты момант прынесла стос кніжак, купленых містэрам Браўнлоўзранку ў таго самага ўладальніка кнігарні, які ўжо фігураваў у нашай гісторыі. Паклаўшы кніжкі на стол, яна намерылася была выйсці.

— Затрымайце пасыльнага, місіс Бэдуін! — сказаў містэр Браўнлоў. — Я хачу перадаць з ім тое-сёе назад.

— Малы ўжо пайшоў, сэр, — адказала місіс Бэдуін.

— Паклічце яго назад, — папрасіў містэр Браўнлоў. — Гэта важна. Крамнік — бедны чалавек, а за кніжкі не заплачана. Таксама трэба занесці некалькі кніжак назад.

Парадныя дзверы былі адчыненыя. Олівер прыпусціўся па адной вуліцы, служанка па другой, місіс Бэдуін гукала кур’ера, стоячы на ганку, але таго нідзе не было бачна. Засопшыся, прыбеглі назад Олівер і дзяўчына і расказалі, што пасыльнага і след прастыў.

— Божа, Божа, мне так шкада! — усклікнуў містэр Браўнлоў. — Я так хацеў прывесці да ладу гэтую справу менавіта сёння.

— Дык вы пашліце Олівера, — прамовіў з іранічнай усмешкай містэр Грымуіг. — Вы ж ведаеце, ён пастараецца, каб кніжкі не прапалі.

— Так, дазвольце мне занесці іх, сэр, — азваўся Олівер. — Я бягом туды і назад.

Стары джэнтльмен якраз хацеў сказаць, што Оліверу ні ў якім разе нельга выходзіць з дому. Але зласлівае пакашліванне містэра Грымуіга схіліла яго на другі бок: хуткім выкананнем даручэння хлопчык дакажа сваю невінаватасць і марнасць падазрэнняў хаця б у гэтым пункце, і прычым адразу.

— Так, схадзі, мой даражэнькі, — сказаў стары джэнтльмен. — Кніжкі ляжаць на крэсле каля стала. Прынясі іх.

Олівер, задаволены тым, што вось ён спатрэбіўся, падняўся на другі паверх і прынёс у вялікім пакунку пад пахай кніжкі. Трымаючы шапку ў руцэ, ён чакаў, калі яму скажуць, што перадаць гандляру кнігамі.

— Перадай гандляру, — сказаў містэр Браўнлоў, пільна гледзячы на містэра Грымуіга, — скажы гандляру, што ты прынёс гэтыя кніжкі назад і што ты прынёс грошы, якія я вінаваты яму, чатыры фунты і дзесяць пенсаў. Вось пяціфунтавая банкнота, так што ты мусіш прынесці мне дзесяць шылінгаў рэшты.

— Я абярнуся за дзесяць хвілін, сэр, — узрушана сказаў Олівер.

Паклаўшы банкноту ў кішэню курткі і зашпіліўшы гузік, ён асцярожна ўзяў кнігі пад паху, ветліва пакланіўся і выйшаў. Місіс Бэдуін правяла яго да парадных дзвярэй, даўшы процьму ўказанняў і пра найкарацейшы шлях, і пра тое, як завуць гандляра, і пра тое, як называюцца вуліцы. На ўсе яе тлумачэнні Олівер адказваў, што ўсё ясна і зразумела. Дадаўшы звыш таго яшчэ шэраг інструкцый, як не захварэць, старая лэдзі нарэшце дазволіла яму ісці.

— Хай Бог крые яго! — сказала старая лэдзі, гледзячы яму ўслед. — Неяк вось не магу спакойна адпусціць яго.

У гэты момант Олівер весела азірнуўся і кіўнуў галавой, перш чым схавацца за паваротам. Старая лэдзі з усмешкай адказала на яго прывітанне, замкнула дзверы і вярнулася ў свой пакой.

— Вось паглядзім, ён вернецца праз дваццаць хвілін — самае вялікае, — сказаў містэр Браўнлоў, выцягваючы з кішэні свой гадзіннік і кладучы яго на стол. — У гэты час будзе ўжо цёмна.

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 191
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)