Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Олівер Твіст
Олівер Твіст - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Олівер Твіст

Электронная книга - «Олівер Твіст». Краткое содержание книги:

Олівер Твіст
1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 191
Перейти на страницу:

Так паўшчуваўшы, містэр Сайкс выхапіў асігнацыю, якую габрэй заціснуў паміж указальным і вялікім пальцам, і, холадна пазіраючы яму ў твар, некалькі разоў перагнуў паперу і схаваў сабе ў насоўку.

— Гэта нам за нашу работу, — сказаў Сайкс, — ды і тое — палова таго, што трэба. А ты можаш узяць кніжкі, калі любіш чытаць. Калі не — прадай іх.

— Яны вельмі прыгожыя, — азваўся Чарлі Бэйц, крыўляючыся і робячы выгляд, што чытае адну з іх, — выдатная чытанка, га, Олівер?

Заўважыўшы, з якой журбой глядзіць Олівер на сваіх катаў, Мастэр Бэйц, які меў блаславёны дар бачыць у праявах жыцця смешнае, ізноў упаў у экстаз, яшчэ больш бурны.

— Яны належаць старому джэнтльмену, — прамовіў Олівер, ламаючы рукі, — добраму, міламу старому джэнтльмену, які ўзяўмяне ў свой дом і апекаваўся мной, калі я мала не паміраў ад гарачкі. О, малю вас, аддайце іх назад, аддайце яму кніжкі і грошы. Можаце трымаць мяне тут усё жыццё, але малю, малю, аддайце іх. Ён падумае, што я іх украў. О, злітуйцеся нада мной і аддайце іх назад!

З гэтымі словамі, якія былі прамоўленыя з усёй энергіяй, страсна і сур’ёзна, Олівер апусціўся на калені і прыпаў да ног габрэя, умольна склаўшы далоні ў поўнай роспачы.

— Хлопчык кажа правільна, — заўважыў Фэджын, цішком агледзеўшыся кругом і ссунуўшы калматыя бровы. — Чыстая праўда, Олівер, чыстая праўда: яны насамрэч падумаюць, што іх украў ты. Ха-ха, — усміхнуўся габрэй і пацёр рукі. — Лепш і не прыдумаеш!

— Насамрэч, — уставіў Сайкс. — Я зразумеў гэта адразу, калі ўбачыў яго з кніжкамі пад пахай у Клэркенвіле. Усё як мае быць. Гэтыя людзі — мяккасардэчныя спявальнікі псалмоў, інакш яны не ўзялі б яго да сябе ў дом. І яны не стануць нідзе яго шукаць, бо пабаяцца, што давядзецца звяртацца ў суд, і яго арыштуюць. Так што ён у бяспецы.

Калі гучалі гэтыя словы, Олівер глядзеў то на аднаго, то на другога, быццам не мог зразумець, што адбываецца ў пакоі, але, калі Біл закончыў, ён раптам ускочыў на ногі і, не помнячы сябе, кінуўся прэч з пакоя, крычучы аб паратунку так, што рэха напоўніла пусты стары дом водгаласамі ажно да страхі.

— Біл, трымай сабаку! — закрычала Нэнсі, кінуўшыся да дзвярэй і зачыняючы іх, калі габрэй і абодва яго вучні кінуліся ўслед. — Трымай сабаку, а то ён разарве хлопца на шматкі!

— Так яму і трэба! — гаркнуў Сайкс, спрабуючы вызваліцца з абдымкаў дзяўчыны. — Пусці мяне, або я размажджэру тваю галаву аб сцяну.

— Няхай сабе, Біл, — крычала дзяўчына, з усяе сілы змагаючыся з дзецюком. — Сабака не раздзярэ дзіця, хіба што ты раней заб’еш мяне.

— Не раздзярэ! — прамовіў Сайкс, сцяўшы зубы. — Хутчэй я зраблю гэта, калі ты не адпусціш мяне.

Хатні злодзей адпіхнуў дзяўчыну ад сябе ў дальні куток пакоя. Тут вярнуліся габрэй і два хлопчыкі, якія цягнулі паміж сабой Олівера.

— Што тут здарылася? — спытаў Фэджын, азіраючыся.

— Дзеўка звар’яцела, так мне здаецца, — раз’юшана адказаў Сайкс.

— Не, не звар’яцела, — задышліва сказала Нэнсі — бледная, яшчэ не адпачыўшы ад барацьбы. — Не, не звар’яцела, не думай, Фэджын.

— Тады лепш сядзі сабе, — сказаў, пагрозліва гледзячы, габрэй.

— І не падумаю, — адпарыравала Нэнсі, гаворачы вельмі гучна. — Ну, што?

Містэр Фэджын быў дастаткова добра знаёмы з норавамі і звычкамі той асаблівай пароды людзей, да якой належала Нэнсі, і ён ведаў, што цяпер працягваць размову з ёй досыць небяспечна. Каб адцягнуць увагу прысутных, ён павярнуўся да Олівера.

— Такім чынам, ты хацеў уцячы, мой мілок, ці не так? — прамовіў габрэй, беручы сукаватую дубінку, якая ляжала ля агменя. — Га?

Олівер не адказаў. Але ён пільна сачыў за рухамі габрэя і хутка дыхаў.

— Хацеў паратунку, клікаў паліцыю, га? — ухмыльнуўся габрэй і ўзяў хлопчыка за руку. — Мы цябе вылечым ад гэтага, мой малады спадар.

Габрэй нанёс дубінкай балючы ўдар па плячах Олівера і замахнуўся, каб спляжыць яму яшчэ раз, але дзяўчына, кінуўшыся напярэймы, выхапіла дубінку з яго рукі і шпурнула яе ў агонь з такой сілай, што некалькі вугольчыкаў вылецелі ў пакой.

— Я не буду стаяць і ўзірацца на гэта, Фэджын! — закрычала дзяўчына. — Злавіў хлопчыка, дык што табе яшчэ трэба? Не чапай яго, не чапай яго, інакш я кагосьці з вас так прыпячатаю, што траплю на шыбеніцу раней, чым трэба.

Прагаворваючы сваю пагрозу, дзяўчына моцна тупнула нагой. Сцяўшы вусны, сціснуўшы далоні ў кулакі, яна глядзела то на габрэя, то на хатняга злодзея, і твар яе ўсё больш губляў фарбу ад шаленства, якое яна ў сабе распаліла.

— Што такое, Нэнсі, — міралюбна сказаў габрэй; узнікла паўза, падчас якой ён і містэр Сайкс абмяняліся недаўменнымі паглядамі. — Сёння ты куды разумнейшая, чым звычайна. Ха, ха! Мая ты мілая, ты занадта заглыбілася ў сваю ролю!

1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 191
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)