Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Олівер Твіст
Олівер Твіст - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Олівер Твіст

Электронная книга - «Олівер Твіст». Краткое содержание книги:

Олівер Твіст
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 191
Перейти на страницу:

— Я з’ем сваю галаву, сэр, — паўтарыў містэр Грымуіг, стукнуўшы кульбай па падлозе. — Га! А гэта што такое? — спытаў ён, гледзячы на Олівера і адступаючы на крок ці два.

— Гэта малады Олівер Твіст, пра якога мы гутарылі, — сказаў містэр Браўнлоў.

Олівер пакланіўся.

— Ці не хочаце вы сказаць, што гэта той хлопчык, у якога была гарачка? — запытаўся містэр Грымуіг, адступіўшы яшчэ. — Пачакайце-пачакайце... Не кажыце нічога! Стоп, — працягваў містэр Грымуіг адрывіста, топячы ўвесь жах перад гарачкай у радасці ад здагадкі, — гэта хлопчык, які еў апельсін! Калі гэта не ён, калі не ён — той хлопчык, які з’еў апельсін і кінуў кавалак коркі на лесвіцу, то я з’ем сваю галаву, а заадно і ягоную.

— Не, не, у яго не было апельсіна, — засмяяўся містэр Браўнлоў. — Праходзьце. Скідвайце капялюш і паразмаўляйце з маім маленькім сябрам.

— Гэта мне вельмі далягае, сэр, — сказаў нервовы стары джэнтльмен, здымаючы рукавіцы. — У нашым горадзе на тратуарах заўсёды ляжаць апельсінавыя коркі, іх больш, менш — як калі, і я дакладна ведаю, што іх раскідвае сын хірурга, які жыве на рагу вуліцы. Учора ўвечары маладая жанчына паслізнулася на такім шалупінні ля маёй агароджы і ўпала. Як толькі яна паднялася, я ўбачыў, што яна глядзіць на ягоны пякельны чырвоны ліхтар, які гарыць так звабна. Тут я гукнуў з акна: «Не хадзіце да яго! Ён забойца! Звабнік-забойца!» Так, ён такі. Калі не — дык...

Тут запальчывы стары джэнтльмен стукнуў кульбай аб падлогу, што яго сябры заўсёды разумелі як ягонае звычайнае закляцце, толькі без слоў. Потым, усё яшчэ з кульбай у руках, ён сеў, выняў ларнет, які вісеў на шырокай чорнай стужцы, і пачаў разглядваць Олівера, які, пабачыўшы, што стаў аб’ектам вывучэння, пачырванеў і яшчэ раз пакланіўся.

— Дык гэта той хлопчык, так? — вымавіў нарэшце містэр Грымуіг.

— Так, той самы, — адказаў містэр Браўнлоў.

— Як маешся, хлопчык? — запытаў містэр Грымуіг.

— Нашмат лепей, дзякуй, сэр, — быў адказ Олівера.

Містэр Браўнлоў, падазраючы, што яго дзівак-сябар можа сказаць нешта недапушчальнае, папрасіў Олівера спусціцца ўніз і сказаць місіс Бэдуін, што яны гатовыя піць гарбату. Манеры госця крыху не спадабаліся Оліверу, і ён быў вельмі рады выканаць просьбу.

— Ён вельмі паглядны хлопчык, праўда? — спытаў містэр Браўнлоў.

— Не ведаю, — буркатліва адказаў містэр Грымуіг.

— Не ведаеце?

— Не, не ведаю. Мне хлопчыкі заўсёды былі што пустое месца. Я ведаю толькі два віды хлопчыкаў. Мучністыя хлопчыкі і мясістыя хлопчыкі.

— І які ж Олівер?

— Мучністы. Ведаю аднаго, дык у яго мясісты хлопчык. Яны кажуць, што ён добры малец. Круглая галава, чырвоныя шчокі, вочы з бляскам. Жахлівы хлопчык. Цела, канечнасці ў яго такія, што ўсё трашчыць па швах. Голас — як у лоцмана, апетыт — воўчы. Ведаю я яго! Паскуднік!

— Досыць, гэта не пра маладога Олівера Твіста, так што вам можна не хвалявацца дарма.

— Згода, не пра яго, — азваўся містэр Грымуіг. — Тое, што пра яго, можа быць яшчэ горшым.

Тут містэр Браўнлоў з нецярпеннем кашлянуў, што, здаецца, прынесла містэру Грымуігу найвялікшую асалоду.

— Я кажу, пра яго можа быць яшчэ горшым, — паўтарыў містэр Грымуіг. — Адкуль ён узяўся? Хто ён такі? Чым займаецца? У яго была гарачка. Ну і што з таго? Хіба хварэць на гарачку ўласціва толькі добрым людзям? Часамі хварэюць на гарачку і благія, хіба не? Я ведаў чалавека, якога павесілі на Ямайцы за тое, што ён забіў свайго гаспадара. Дык ён хварэў на гарачку шэсць разоў, і яго з гэтай нагоды нават і не падумалі памілаваць. Фу! Лухта нейкая!

Справа была ў тым, што дзесьці ў глыбіні душы містэр Грымуіг вельмі схільны быў верыць, што знешнасць і манеры Олівера вельмі прывабныя, аднак у яго была вельмі моцная цяга да супярэчання, якая абвастрылася праз тое, што ён знайшоў апельсінавую корку; акрамя таго, ён унутрана настроіў сябе, што ніхто не можа дыктаваць яму, прывабны хлопчык ці не, і ён адразу пачаў пярэчыць свайму сябру. Калі містэр Браўнлоў заявіў, што ні на адно з абвінавачанняў ён не можа пакуль даць здавальняючага адказу і што ён адкладвае даследаванне папярэдняга жыцця Олівера, пакуль той не будзе дастаткова моцным, каб вытрымаць роспыты, містэр Грымуіг толькі зласліва хіхікнуў. А яшчэ ён насмешліва запытаў, ці мае эканомка завядзёнку правяраць на ноч срэбны посуд, бо калі аднойчы сонечнай раніцай яна недалічыцца адной ці дзвюх срэбных лыжачак, то ён мог напэўна... і так далей.

Містэр Браўнлоў, які ведаў дзівацтвы свайго сябра, ды і сам быў чалавекам досыць эмацыйным, выслухаў усё гэта даволі цярпліва; потым усё праходзіла вельмі спакойна, таму што за гарбатай містэр Грымуіг міласціва абцяжарыўся выказаць сваё агульнае задавальненне булкамі, і Олівер, які таксама сядзеў за сталом, ужо не адчуваў сябе так скавана ў прысутнасці запальчывага старога джэнтльмена.

1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 191
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)