Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Олівер Твіст
Олівер Твіст - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Олівер Твіст

Электронная книга - «Олівер Твіст». Краткое содержание книги:

Олівер Твіст
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 191
Перейти на страницу:

Яны былі шчаслівыя, гэтыя дні Оліверавага выздараўлення. Усё было такім заспакойлівым, мілым, упарадкаваным, усе такімі ласкавымі ды спагаднымі, што пасля калатнечы і турботаў, у якіх жыў раней Олівер, гэта здавалася раем нябесным. Не паспеў ён больш-менш ачуняць і ўстаць з ложка, як містэр Браўнлоў загадаў купіць яму новы касцюм, новую шапку, новыя чаравікі. Оліверу было сказана, што ён можа рабіць са сваімі старымі рэчамі, што захоча, і ён аддаў іх служанцы, якая ставілася да яго асабліва прыязна, і сказаў, каб яна прадала вопратку габрэю, а грошы пакінула сабе. Яна гэта з ахвотаю зрабіла, і Олівер адчуў вялікую палёгку, калі з акна гасцёўні ўбачыў, як габрэй скруціў рэчы, схаваў іх у сумку і пайшоў прэч. Цяпер хлопчыку не пагражала небяспека насіць іх. Сказаць папраўдзе, дык гэта было сапраўднае рыззё. Новага ў Олівера не было нічога ад нараджэння.

Аднойчы ўвечары, прыблізна праз тыдзень пасля гісторыі з партрэтам, калі Олівер сядзеў і размаўляў з місіс Бэдуін, зверху перадалі, што містэр Браўнлоў хацеў бы бачыць Олівера Твіста ў сваім кабінеце і крыху з ім паразмаўляць, калі ён адчувае сябе добра.

— Божа літасцівы, адзіны і міласэрны! Памый рукі, дзіця, і дай я зраблю табе прабор! — сказала місіс Бэдуін. — Мілы Божа, каб мы ведалі, што ён захоча цябе пабачыць, то прышпілілі б табе чысты каўнерык і выглянцавалі б цябе на ўсе пяць!

Олівер зрабіў, як прасіла старая лэдзі, і хоць яна наракала на тое, што вось ужо і часу не засталося, каб адпрасаваць рушы на каўнерыку, але ўсё ж ён, нягледзячы на такі істотны недахоп, выглядаў настолькі прыстойна і паглядна, што місіс Бэдуін, агледзеўшы яго з найвялікшым задавальненнем з галавы да ног, мусіла заўважыць, што, нават калі б іх папярэдзілі своечасова, наўрад ці можна было б выправіць яго на размову лепей.

Падбадзёраны такім чынам, Олівер пастукаў у дзверы кабінета. Пасля дазволу зайсці ён апынуўся ў маленькім заднім пакоі, даволі шчытна застаўленым кнігамі, з акном, якое выходзіла ў прыгожанькі садок. Да акна быў прыстаўлены стол, за якім сядзеў містэр Браўнлоў. Калі ён убачыў Олівера, то адклаў убок кнігу і папрасіў яго падысці да стала і сесці. Олівер зрабіў, як яго прасілі, напружана думаючы, дзе можна знайсці чалавека, здольнага прачытаць такую вялікую колькасць кніжак, напісаных няйначай дзеля таго, каб зрабіць свет лепшым. Пытанне, над якім кожны дзень свайго жыцця шчыруюць людзі куды больш дасведчаныя за Олівера.

— Тут вельмі многа кніг, ці не так, хлопча? — спытаў містэр Браўнлоў, сочачы, з якой цікаўнасцю Олівер разглядвае паліцы, якія займалі прастору ад падлогі да столі.

— Шмат, сэр, — адказаў Олівер. — Я ніколі не бачыў так шмат.

— Калі ты будзеш добра сябе паводзіць, ты іх пачытаеш, — лагодна сказаў стары джэнтльмен. — Табе гэта спадабаецца больш, чым разглядваць іх звонку. Але і сапраўды бывае, што вокладка і пераплёт кніжкі — гэта найлепшае, што ў ёй ёсць.

— Я думаю, што такія — вунь тыя цяжкія кнігі, сэр, — сказаў Олівер, паказваючы на вялікія тамы з багата пазалочанымі пераплётамі.

— Не заўсёды такія, — запярэчыў стары джэнтльмен, гладзячы Олівера па галаве. — Бываюць кнігі такія ж цяжкія, як гэтыя, хоць і нашмат меншыя ў памерах. Як ты глядзіш на тое, каб вырасці разумным і пісаць кніжкі, га?

— Па мне, дык лепш чытаць іх, — адказаў Олівер.

— Што? Ты не хочаш быць пісьменнікам? — здзівіўся стары джэнтльмен.

Олівер нейкую хвілю вагаўся, потым нарэшце сказаў, што нашмат лепш быць кнігагандляром, на што стары джэнтльмен шчыра засмяяўся і адзначыў, што Олівер сказаў добрую рэч. Олівер быў задаволены гэтым, хоць аніяк не мог уцяміць, што добрага было ў ягоных словах.

— Добра, добра, — сказаў стары джэнтльмен, перастаючы смяяцца. — Не бойся! Мы не зробім з цябе пісьменніка, калі ёсць магчымасць навучыцца якому-небудзь сумленнаму рамяству або стаць мулярам.

— Дзякуй, сэр, — сказаў Олівер.

Пачуўшы, як сур’ёзна адказаў Олівер, стары джэнтльмен зноў рассмяяўся і сказаў нешта пра дзівосы інстынкту, але Олівер не зразумеў яго слоў і не звярнуў на іх увагі.

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 191
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)