Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Олівер Твіст
Олівер Твіст - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Олівер Твіст

Электронная книга - «Олівер Твіст». Краткое содержание книги:

Олівер Твіст
1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 191
Перейти на страницу:

— У мяне яго няма, даражэнькая, — адказаў стары.

— Дзе ж ён? — завішчала Нэнсі.

— Як дзе, джэнтльмен забраў яго, — быў адказ.

— Які джэнтльмен? Святы Божа, які джэнтльмен? — выкрыкнула Нэнсі.

Адказваючы на гэтыя няўцямныя пытанні, стары расказаў узрушанай сястры, што Олівера даставілі ў офіс хворага і знялі з яго абвінавачанне ў крадзяжы пасля паказанняў сведкі, які бачыў, што крадзеж учынілі два іншыя хлопчыкі, якія засталіся на свабодзе. Потым яго ў непрытомным стане забраў з сабой ісцец, павёз да сябе дахаты, а вось дзе гэта... Усё, што ён ведаў, — што гэта дзесьці ў раёне Пэнтанвіла. Так ён пачуў, калі кучару казалі, куды ехаць.

У жахлівым стане роспачы і няпэўнасці маладая жанчына накіравалася да брамы. На вуліцы яна памяняла няўпэўненую хаду на шпаркі, дынамічны бег. Да дома габрэя яна дабегла самымі заблытанымі, кружнымі дарогамі, якія яна магла прыдумаць.

Містэр Біл Сайкс, не паспеўшы выслухаць справаздачу пра яе візіт, паклікаў белага сабаку, насунуў капялюш і тэрмінова адышоў, не губляючы часу на такую фармальнасць, як развітанне з грамадой.

— Нам трэба даведацца, дзе ён. Даражэнькія, мы павінны яго знайсці, — вельмі ўзрушана сказаў габрэй. — Чарлі, пакуль не рабі нічога іншага, толькі вынюхвай усюды і збірай, збірай інфармацыю. Нэнсі, мілая, мне трэба яго знайсці. Табе я давяраю цалкам, мая мілая, табе і Махляру. Пачакайце, пачакайце, — дадаў габрэй, адмыкаючы дрыжачай рукой шуфляду, — вось грошы, мае мілыя. Сёння я лаўку тут зачыняю. Вы ведаеце, дзе мяне знайсці! Не марудзьце! Не марудзьце ні секунды!

З гэтымі словамі ён выпхнуў іх з пакоя, замкнуў за імі дзверы на два павароты і падпёр іх, выняў са схову шкатулку, якую бачыў Олівер, і стаў паспешліва хаваць пад вопратку гадзіннікі і ўпрыгожанні.

Нечаканы стук у дзверы прымусіў яго перапыніць сваю работу.

— Хто там? — пранізліва крыкнуў ён.

— Я! — азваўся праз замочную адтуліну голас Махляра.

— Што там? — нецярпліва крыкнуў габрэй.

— Нэнсі пытае: яго валачы ў другую нару, ці што? — дапытваўся Махляр.

— Так, — адказаў габрэй. — Дзе б яна яго ні прыхапіла. Знайсці, знайсці яго, вось і ўсё. Я буду ведаць, што з ім рабіць далей, вы ўжо не бойцеся.

Хлопчык прабурчэў, што ім зразумела, і прыпусціўся ўніз па лесвіцы ўслед за сваімі кампаньёнамі.

— Пакуль што ён не выдаў нас, — сказаў габрэй, узяўшыся за перапыненую работу. — Калі яму зойдзе на розум балбатаць пра нас сваім новым сябрам, мы паспеем заткнуць яму глотку.

РАЗДЗЕЛ XIV,

які ўтрымлівае далейшыя падрабязнасці побыту Олівера ў доме містэра Браўнлоў, а таксама важнае прароцтва, якое вырак нейкі містэр Грымуіг адносна Олівера, калі той пайшоў выконваць даручэнне

лівер хутка апрытомнеў пасля таго, як містэр Браўнлоў голасна

яго паклікаў. Тэму партрэта старанна пазбягалі як стары джэнтльмен, так і місіс Бэдуін; размовы зусім не датычылі мінулага ці будучага ў жыцці хлопчыка, а мелі на ўвазе прадметы, якія маглі яго пацешыць, але не ўзрушыць. Олівер быў яшчэ занадта слабым, каб устаць на сняданак, але калі на наступны дзень ён прыйшоў у пакой эканомкі, то найперш са шчырай цікаўнасцю паглядзеў на сцяну ў спадзяванні зноў пабачыць партрэт мілай лэдзі. Але спадзяванні яго былі марнымі: партрэт знялі.

— Але, — прамовіла эканомка, прасачыўшы, куды глядзіць Олівер, — як бачыш, яго няма.

— Бачу, мэм, — азваўся той, уздыхнуўшы. — Чаму яго знялі?

— Яго знялі, дзіця, таму што так загадаў містэр Браўнлоў. Падобна было, што партрэт занадта хваляваў цябе і мог тым самым пашкодзіць твайму выздараўленню, — адказала старая лэдзі.

— Не, праўда, не. Ён ніколькі не хвалюе мяне, мэм, — адказваў Олівер. — Мне проста падабалася глядзець на яго, вось і ўсё.

— Добра, добра! — сказала добразычлівая старая лэдзі. — Як толькі ты паправішся, яго зноў павесяць. Я табе гэта абяцаю! А цяпер давай пагаворым пра што-небудзь іншае.

Гэта была ўся інфармацыя пра карціну, якую Олівер мог тады атрымаць. Старая лэдзі была ў час ягонай хваробы вельмі добрай да яго, і ён падпарадкаваўся яе волі. Уважліва слухаў ён гісторыю за гісторыяй пра яе мілую, прыгожую дачку, якая была замужам за мілым, прыгожым чалавекам і жыла ў вёсцы: пра сына, які працаваў клеркам у камерсанта ў Вест-Індыі і які таксама быў вельмі добрым маладым чалавекам, штогод абавязкова пісаў чатыры лісты, так што калі яна гаворыць пра сваіх дзяцей, то слёзы самі набягаюць ёй на вочы. Старая лэдзі яшчэ доўга апавядала пра іх цудоўныя якасці, пра заслугі яе мілага, добрага сужэнца, які ўжо памёр, акурат дваццаць шэсць гадочкаў як пайшоў ад нас, бедненькі. Тут надышоў час піць гарбату. Пасля гарбаты яна стала вучыць Олівера гульні ў крыбідж, і ён так лёгка засвойваў правілы, як лёгка яна іх тлумачыла; у гэтую гульню яны гулялі з вялікай цікавасцю і заглыбленасцю, пакуль для хворага не прыспеў час выпіць цёплага віна з вадой, закусіць кавалачкам смажанага хлеба і ісці сабе ў цёплую пасцель.

1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 191
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)