Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій
Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій

Электронная книга - «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій». Краткое содержание книги:

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: -- Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: -- Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: -- Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі пастановамі ўраду. Яшчэ на падысподзе небяспекі я абрываю матылю крылы, бо дырэктар выдавецтва мусіць быць пэўны, што ад майго розуму яму не прыбудзе лішняга клопату. Вось чаму мне вельмі не падабаецца, калі сёй-той на вёсцы кажа: бачыш, які разумны ў Васіля сын. Мы з паперай за хлеў ходзім, а ён з яе грошы робіць…
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 52
Перейти на страницу:

А я ўяўляю тагачасную сітуацыю, дзе ўсё толькі кагадзе было створана і ніхто не ведаў, што значыць загінуць; не схавацца ў кустах на хвіліну, а знікнуць назаўсёды. Больш за тое – ніхто нават не здагадваўся, што гэта ў прынцыпе магчыма…

З жыцця прыдумаць смерць, як з нічога – форму… Гэта неверагодна!!! (Кленчу, зноў кленчу перад Тваім эўрыстычным геніям).

Гэтыя дзьве Твае ідэі і прадвызначылі ўсе наступствы. Тады мы і займелі тое, што маем і, відаць, ужо будзем мець заўжды, пакуль будзем хоць нешта мець.

Пэўна, калі ідэя смерці прыйшла Табе да галавы, Ты запляскаў у ладкі ад захаплення сабой…

Узяў рыдлёўку і пасадзіў на самым бачным месцы Эдэма дрэва ведання і ліха.

А каб прыспешыць падзеі, падбухторыў гада.

Ува ўсім гэтым, абы-як, наспех злепленым сцэнары выгнання Адама і Евы з жыцця ў смерць мяне засмучае не слабая драматургія., а нямоглая годнасць --

Твая.

Ты ўсведамляў, што робіш, і таму не адважыўся без хоць якой падставы адчыніць браму Эдэму і сказаць як ёсць:

-- Ідзіце ад мяне. Жывіце і памірайце самі.

У цябе не хапіла мужнасці ўзваліць на сябе адказнасць за ўтвораную Табой смерць і Ты вынайшаў як перакласці гэтую адказнасць на першалюдзей, абвінаваціўшы іх у непаслухмянасці.

Ты не толькі стварыў першую трагедыю, Ты сам выканаў у ёй ролю адмоўнага героя пад маскай суровага, але справядлівага суддзі.

Нездарма акцёраў і па-сёння называюць ліцадзеямі.

-- Я не магу Цябе мераць сваёй чалавечай мерай? Але чаму?

Калі Ты важыш мяне на вагах дабрыні і зламыснасці, калі этычныя законы, законы чалавечае маральнасці, зразумелыя мне, як і кожнаму,-- крытэр, каб патрапіць у Тваё Гаспадарства, дык, натуральна, і я магу і павінен патрабаваць ад Цябе маральнае дасканаласці і падпарадкавання этычнаму закону ў стасунках са мной і з кім заўгодна іншым. Інакш, выбачай, атрымліваецца «двайная бухгалтэрыя». Мне – этычны імператыў, Табе – крывавая сваволя. Я мушу дараваць сваім ворагам «сем усямёра», а Ты не захацеў пашкадаваць аднойчы Адама і Еву. Больш за тое, Твой праклён стаўся «генетычным» наканаваннем для ўсяго людства, і мы, колькі нас было, ёсць і будзе, мусім цярпець ад Цябе за той адзіны грэх першае людзіны.

Мне і сёння, праз тысячы год, бывае балюча, калі я згадаю, як Ты абыйшоўся з Адамам і Евай. Па сутнасці, Ты выкляў дзяцей (бо розумам яны і былі дзецьмі) за іх дзіцячую цікаўнасць. Выкляў і выгнаў у сцюдзёную завіруху жыцця.

Ведаеш, у мяне таксама ёсць малыя. Цяпер яны падраслі і трохі пачалі слухацца бацьку. А раней, што ні кажы, усё наадварот зробяць. І калі б я, сыходзячы з дому, паклаў на відавоку крамяны яблык, хай сабе побач з папругай, дык, мяркую, яблык ня доўга б там улежаў.

Праўду кажучы, здаралася – так дапякуць, што лупцанеш пад гарачую руку. Але ж, натуральна, мне і да галавы не было выгнаць іх на вуліцу і замкнуць дзверы, каб яны лямантавалі ў вусцішы. Як не прыходзіць такое ў галаву ніводнаму нармальнаму чалавеку. А той, хто падобнае зробіць, уважаецца сярод людзей нават не за злачынцу, а за вар'ята.

гэтага вынікае пытанне: хто нас будзе судзіць падчас Апакаліпсісу?

-- Ты нас будзеш судзіць?!

Ты, які выгнаў дзяцей у сцюжу.

Ты, які патапіў амаль усё людства, усё жывое з немаўлятамі і ягнятамі сусветнай паводкай.

Ты, які ўшчэнт пабурыў Садом і Гамору з кожным вінаватым і кожным бязвінным.

Ты, які загадаў Абрагаму зарэзаць свайго адзінага, любага сына.

Ты, які прамаўчаў у адказ на адчайны лямант Ісуса: «Ілі, ілі! Лена савахвані?»

Ты, які…

Зрэшты, каб пералічыць усё, давялося б ушчэнт высечы на паперу лясы і выскубсці чарот да апошняй чарацінкі.

Пэўна, трэба было б не чакаць Твайго Другога Прыйсця, а даслаць Табе позву зараз.

Каб адно толькі ведаць – куды?!

Здаецца, Стэндаль казаў: Бога апраўдвае адно тое, што яго няма.

Ты – не хрысціянін.

Калі тут сцвярджаецца, што Ты – не хрысціянін, што ад хрысціянскай маралі Ты далей за найвялікшага з нявернікаў, дык гэта тая праўда, большае за якую амаль не бывае…

-- А Ніневія?

Так, Ты пашкадаваў Ніневію і сто дваццаць тысячаў яе жыхароў. Ты ўратаваў Ноя з сынамі, вярнуў Ёву (пасля нялюдзкіх здзекаў) удвая багацця і здароўя… Можна яшчэ згадаць сёе-тое, але колькі ўсяго – хопіць пальцамі згарнуць. І кожная з тых дабрачыннасцяў праўдзілася не літасцю сэрца, а прыхамаццю сваволі ці ідэалагічным разлікам. Ты ніколі не ведаў дабрыні як нязмушанага памкнення да шкадобы грэшнага чалавека. І таму нічым іншым, як татальным насланнём, нельга растлумачыць атаясамванне цябе з хрысціянствам – за выняткам таго выпадку, калі Ты аднойчы пражыў чалавечае жыццё чалавекам.

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 52
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)