Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій
Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій

Электронная книга - «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій». Краткое содержание книги:

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: -- Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: -- Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: -- Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі пастановамі ўраду. Яшчэ на падысподзе небяспекі я абрываю матылю крылы, бо дырэктар выдавецтва мусіць быць пэўны, што ад майго розуму яму не прыбудзе лішняга клопату. Вось чаму мне вельмі не падабаецца, калі сёй-той на вёсцы кажа: бачыш, які разумны ў Васіля сын. Мы з паперай за хлеў ходзім, а ён з яе грошы робіць…
1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 52
Перейти на страницу:

Так яно будзе, бо так яно ёсць.

Кніга

Хто напісаў першую кнігу? Апошнім часам на гэтае пытанне перасталі шукаць пэўнага адказу. А шкада. Бо недарэчна лічыць першай кнігай папірусны скрутак, датаваны ўсяго толькі 3350 годам да Н.Х.

Між іншым, далёка не заўсёды да гэтай праблемы ставіліся з сучаснай абыякавасцю. У ХУІІ – ХУІІІ стагоддзях ёй было прысвечана безліч прац, з якіх бяспрэчна вынікала, што аўтарамі першых кніг былі Адам і Ева.

Праўда, уласна Біблія пра гэта ні слоўка не кажа, але ж мы не адмаўляем існаванне кампутараў ці зубных шчотак толькі на той падставе, што пра іх не згадваецца ў гэтай святой, усеабдымнай і вечнай кнізе

За тое, што Адам быў надзелены не абы якім літаратурным талентам, сведчыць ягоная праца па наданні найменняў прадстаўнікам флоры і фаўны Эдэма. Кожны з пісьменнікаў ведае, як гэта складана ўвесьці ў літаратурны ўжытак хаця б адно новае слова. Самы геніяльны празаік свету, беларус з паходжання Хвёдар Дастаеўскі, вынайшаў толькі два новыя словы: першае – “стушеваться”, а якое другое – я забыўся.

Зразумела, што ў Эдэме Адам з Евай кнігаў не пісалі, там яны займаліся толькі вуснапаэтычнай творчасцю і каханнем.

Пісаць кнігі яны сталі пазней, калі Бог адлучыў іх ад гістарычнай бацькаўшчыны і змусіў пладзіцца ды размнажацца.

На вялікі жаль, арыгіналаў вербальнай творчасці першалюдзей не засталося. Тым не менш, пасля карпатлівага вывучэння ўсяго, што толькі падлягала вывучэнню, даследчыкі прыйшлі да наступнай высновы: Адам напісаў дванаццаць кніг. Пералічу колькі з іх:”Альфабэт”, “Кніга парадку”, “Кніга пра сутнасць істотаў”, “Кніга пакаяння”, дзьве кнігі пра стварэнне свету… Непасрэдна да красамоўнага творства мела дачыненне кніга паэтычных твораў Адама, якая, згодна Нірэнбергусу, складалася з 94 псалмоў (ён сам, паводле ягоных словаў, адшукаў два псалмы Адама ў бібліятэцы Эскарыяла; праўда, потым яны кудысьці зніклі).

Між іншым, Ева таксама напісала дзьве кнігі (“Прароцтвы Евы” і “Евангелле Евы”)…

І хаця, як ужо адзначалася, навукоўцы не мелі тэкстаў першакніг, але не былі б яны навукоўцамі, каб на падставе адсутнасці гэтых інкабулаў, не стварылі цэлую літаратуразнаўчую навуку, у дыскурсе якой было напісана мноства цудоўных прац. Не магу не згадаць хаця б адзін выдатны твор з бясконцага шэрагу выдатных. Гэта “Спроба ўводзінаў у гісторыю дапатопнай літаратуры”, якую ў 1727 годзе выдаў слынны навуковец Рэйман.

Пэўна, у звязку з кнігамі Адама і Евы вам найперш закарціць спытацца: а якім альфабэтам яны карысталіся? Слушнае пытанне…

Вядома, напісанае застаецца, гэта значыць рана ці позна, але патрапіць камусьці на вочы. Так яно было і ў нашым выпадку. Аднойчы ў самым глухім закутку ватыканскай бібліятэкі нейкі няўрымслівы бібліяфіл адшукаў некалькі “матрыц” з нікому невядомым альфабэтам, але з тлумачэннем, што тут выразаныя тыя самыя літары, якімі карысталіся Адам з Евай.

Біблейны альфабэт быў адразу надрукаваны, і навукоўцы ўсхапіліся яго расчытваць. Найбольшага плёну ў гэтай справе здабылі італьянец Анджэла Рока, ангелец Джэймс Хэпбёрн і немец Лаўрэнцій Шрадэр (між іншым, дарадца Фердынанда І). І хаця вынікі іх даследзінаў не супадалі паміж сабой, гэта ўжо не мела асаблівага значэння. Істотны быў сам факт: адамаў (евін?) альфабэт – рэальнасць, а значыць рэальнасць і тыя кнігі, што яны стварылі. А тое, што ніхто іх не бачыў – не аргумент. Нікому яшчэ не патрапіў на вочы арыгінал “Слова пра паход Ігаравы”, але апошняе зусім не замінае нам лічыць гэтае “Слова” першам геніальным творам беларускай і казахскай (гл. кнігу Алжаса Сулейменава “Аз і Я”) літаратур.

Ды што там бачылі – не бачылі адзін рукапіс. Ніхто, акрамя двух чальцоў навуковай экспедыцыі, якую папа Грыгорый ХІІІ спецыяльна паслаў у Абесінію, не бачыў бібліятэкі царыцы Саўскай, дзе былі нават кнігі Аўраама (па філасофіі) і Ноя (па матэматыцы). Аднак колькі пра гэтую бібліятэку казалася і пісалася ў свой час.

Слушна некалі заўважыў знакаміты рускі філосаф Кузьма Пруткоў: “Не давай веры вачам сваім”. Не давай веры – калі бачыш, і не давай веры – калі не бачыш. Зоры кожную ноч зіхацяць на небе, а анёла нават днём не ўгледзіш. Але з гэтага хіба адно недаверак які стане рабіць выснову, быццам зоры існуюць папраўдзе, а анёлы -- толькі ў нашым уяўленні. І калі такі недаверак скажа мне:

-- А хто анёла пальцамі мацаў?

Дык я яму ў адказ тое самае скажу:

-- А хто зоры пальцамі мацаў?

1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 52
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)