Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій
Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій

Электронная книга - «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій». Краткое содержание книги:

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: -- Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: -- Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: -- Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі пастановамі ўраду. Яшчэ на падысподзе небяспекі я абрываю матылю крылы, бо дырэктар выдавецтва мусіць быць пэўны, што ад майго розуму яму не прыбудзе лішняга клопату. Вось чаму мне вельмі не падабаецца, калі сёй-той на вёсцы кажа: бачыш, які разумны ў Васіля сын. Мы з паперай за хлеў ходзім, а ён з яе грошы робіць…
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52
Перейти на страницу:

І тады я скраў у старэйшага сябра аўтаручку…

Але кнігу я тады не напісаў, бо бацькі майго старэйшага сябра (і сябры маіх бацькоў) неяк заўважылі ў мяне скрадзенае.

Было вельмі сорамна -- і мне, і маім бацькам. Зрэшты, без таго пякельнага сораму сёння я б ужо і не памятаў, што першую сваю кніжку выдаў амаль праз сорак год пасля таго, як пачаў яе пісаць.

* * *

… І была яна зусім не падобнай на тую, што я распачынаў у дзяцінстве. Хаця нікуды той хлопчык не знік і самыя ўдалыя мае радкі ўсё яшчэ пішуцца ягонай, дасюль не ўпэўненай у пісьме, рукой.

Чалавек увогуле ніколі нікуды не знікае – некуды знікае тое жыццё, якім ён жыве. І насоўваецца іншае (некалі – апошняе), з новай вярэдай, якая захоплівае без астачы. Аднойчы пра гэта я выславіўся наступным чынам:

“Калі цябе вабіць жанчына – ты пішаш вершы.

Калі цябе трывожыць чалавек – ты пішаш прозу.

Калі цябе вярэдзіць быццё – ты пішаш эсэ.”

Неяк само так атрымалася, што яшчэ да таго, як склаўся зборнік вершаў, чалавек агулам мяне пачаў вабіць значна болей за жанчыну. І я забыўся на вершы, каб цалкам улегчыся ў прозу. Але пакуль пісалася кніга прозы, чалавек мяне перастаў цікавіць – зусім. (Ну што там цікавага: нарадзіўся, апладніўся, памёр – вось і ўвесь чалавек). Праўда, цалкам магчыма, што чалавек апынуўся па-за маёй увагай не з мізэрнасці чалавека, а з вусцішы быцця, якое раптам зачаравала сваёй магутнай тайніцай і тым самым адсланіла ад мяне ўсё астатняе.

Вось чаму мая першая кніжка сабралася не з вершаў і нават не з прозы, а з эсэ. Хаця ў Літаратурным інстытуце ў Маскве я вучыўся “на празаіка” і яшчэ колькі год пасля вучобы ўяўляў сваё будучае цалкам “празаічным”.

Вярнуўшыся на жытво ў Мінск, я наўмысна пайшоў працаваць вартаўніком, каб заставалася даволі часу пісаць аповесці і раманы. Але пісалася не надта. І толькі пазней, калі мяне ўцягнула ў сябе і закружыла стыхія беларускай мовы, я зразумеў, з чаго гэта мне ў вартаўніцкіх каморках “не пісалася”.

* * *

Стыхія беларускай мовы падобная да лавіны. Яна ляжыць маўкліва і непарушна -- але адно да таго моманту, пакуль ты яе не зварухнуў…

Я нарадзіўся і трохі асталеў у памежным з Польшчай мястэчку Свіслач. У гады майго дзяцінства там размаўлялі на беларуска-польска-руска-габрайскай трасянцы. Прынамсі, так выглядала навонкі. Толькі насамрэч у Свіслачы тады размаўлялі выключна па-беларуску. Бо мова – гэта не словы, мова перадусім тая ментальная структура, якая па-свойму упарадкоўвае і задзіночвае словы ў адметны праект быцця… Карацей, структура мовы, на якой трымалася свіслацкая трасянка, была цалкам беларускай. Хаця агрэсіўная русіфікацыя, як шашаль, ужо пачынала т яе падточваць – з самай сарцавіны. Таму я нават не заўважыў, як пачаў размаўляць па-руску, калі праз год пасля школы апынуўся на Мінскім маторным заводзе. І мне не да галавы было пісаць па-беларуску турысцкія песні і першыя вандроўныя нарысы, якія некалькі разоў друкавала (о то было гонару!) самая папулярная тады ў Беларусі газета “Знамя юности”.

Пяць год у Маскве завершылі маю русіфікацыю. Праўда, калі мы бралі добрую чарку, дык расейскіх сяброў раз-пораз дзівілі незнаёмыя ім выразы, што з глыбіняў маёй падсвядомасці самахоць праслізвалі ў разрывы п’яной гамонкі. (Цяпер усё да смешнага наадварот. За той жа добрай чаркай з мяне, як чарцяняты з пекла, раз-пораз выскокваюць выдаленыя ў падсвядомасць рускія словы.)

Разам з тым, канчаткова “обрусившая” мяне Масква, стварыла перадумовы майго будучага “нацыяналізму”. Напрыканцы вучобы я вырашыў, што калі вярнуся ў Мінск вартаваць сваю адзіноту, дык перачытаю ўсе мастацкія беларускія кніжкі (менавіта так – усе!). Цяпер я ўжо нават не памятаю, скуль тое жаданне ўзялося. Бадай, мне проста аднойчы зрабілася няёмка, што няблага засвоіўшы не толькі расейскую, але еўрапейскую і сусветную літаратуры, я лічы зусім не ведаю сваёй. Які ж з мяне тады прафісійны літаратар?

* * *

Як я ўжо казаў, у вартаўніцкіх каморках мне амаль не пісалася, затое выдатна чыталася. Самае рознае, але перадусім – беларускае. Толькі чытанне, як чытанне, было нядоўгім, бо раптам са мною нешта здарылася і я захлынуўся беларускім словам. Далей мяне ўжо цалкам абыходзілі героі і персанажы, сюжэты і фабулы, драматургія і мараль – засталіся адно словы. Кожнае з іх паасобку я смакаваў як першую кроплю бярозавіка, а ўсе разам піў нагбом, не раўнуючы ўсмерць асмяглы, які ўжо і не чакаў напаткаць студню.

На апошнім трохі запынюся. У тую пару мне было за трыццаць, я меў жонку, двух дзяцей, трохі публікацый, званне “Майстра спорта СССР” (аблазіў амаль усе горы савецкай імперыі) і згубнае перакананне, што, па вялікім рахунку, ўсё ў мяне ўжо было: і каханне, і справа, і вышыня. А значыць ад жыцця болей не варта чаго чакаць і таму далей адно застаецца таптацца на сваім лапіку быцця, пакуль яно ў нейкую хвіліну не выслізне ў цябе з-пад ног без астачы…

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)