Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій
Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій

Электронная книга - «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій». Краткое содержание книги:

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: -- Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: -- Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: -- Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі пастановамі ўраду. Яшчэ на падысподзе небяспекі я абрываю матылю крылы, бо дырэктар выдавецтва мусіць быць пэўны, што ад майго розуму яму не прыбудзе лішняга клопату. Вось чаму мне вельмі не падабаецца, калі сёй-той на вёсцы кажа: бачыш, які разумны ў Васіля сын. Мы з паперай за хлеў ходзім, а ён з яе грошы робіць…
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52
Перейти на страницу:

Той момант, з якога боку не глядзі – надзвычай цікавы. І аднолькава загадкавы. Хаця, мяркую, не аднаму мне жадалася б ведаць хіба адно:

-- Што папраўдзе ссунула Цябе з нябёсаў на зямлю?

Кажуць, Ты прыйшоў да нас, каб надыктаваць новы закон да лепшага жыцця. Магчыма. Але ў сітуацыі з Майсеем Ты абыйшоўся без антрапаморфных хітрыкаў (хаця і не ўнікнуў аргументацыі цудам).

Кажуць, Ты прыйшоў да нас, каб на асабістым прыкладзе патлумачыць кодэкс паводзінаў чалавека гуманнага. Магчыма. Але Ты мог гэта зрабіць не калечачы падэшвы аб жарству. Як было ў цябе з Ёвам.

Кажуць, Ты прыйшоў да нас, каб прыняць на сабе пакуты за грахі нашыя. Магчыма, і – дзякуй. Але за чые грахі гаравалі сціжмы Тваіх бязвінных папярэднікаў, што гінулі забітыя, ссечаныя, на крыжах, вогнішчах, у лютым холадзе і голадзе, на калмутным вятры і пад спякотным сонцам?

Кажуць… Магчыма…

А мне чамусьці здаецца, што Ты прыйшоў пабыць разам з намі, каб хоць нейкім імгненнем свайго існавання прылучыцца да той гаротнай долі, якую Ты нам і наканаваў.

Мне хочацца верыць, што аднойчы Ты адчуў сорам. Пякельны, невыносны сорам за тое, што вытварыў з Адамам і Евай, дапатопнай цывілізацыяй, Абрагамам, Ёвам, месцічамі Садома і Гаморы… з намі ўсімі, якія былі, ёсць і будуць.

Пэўна, Табе было нялёгка вырашыць, што можна зрабіць, каб хоць неяк апраўдацца перад чалавекам за ўсё тое ліха, да якога Ты прычыніўся.

Ты яшчэ многае мог, але нават Табе было не па сілах выцерці тыя слёзы, што ўжо павысыхалі самі…

Верагодна, былі іншыя варыянты, аднак Ты спыніўся на гэтым: пражыць чалавекам ад пачатку да канца, нічога не прамінаючы – ні задухі жаночага ўлоння, ні пякучае волі крыжа.

І вось аднойчы Анёл Гасподні паведаміў Язэпу:

-- Язэпе, сыне Давідаў! Не бойся прыняць Марыю, жонку Тваю, бо зачатае ў ёй ёсць ад Духа Святога.

Неўзабаве над Віфлеемам запалілася зорка, а праз нейкі час у Гефсіманіі праспяваў певень…

Так, пасля Галгофы ніхто не скажа, што Ты пакутаваў меней ад каго з нас. Ці лягчэй нам ад гэтага? Але Табе, магчыма, палегчала. Ты не толькі ўсчыняў нам ліха. Ты і сам трываў і адольваў яго. І мы на гэта ніколі не забудземся. У той апошні дзень, калі вострае лязо прысуду будзе няўпэўнена вагацца над Табой, шукаючы справядлівага апірышча, нехта з нас узгадае пра «сем усямёра», якія Ты вымавіў, пэўна, зважаючы прышласць самога сябе.

Ты – чысты аркуш паперы, на якім я пішу гэтыя словы.

Але з чаго тады цяжар нябёсаў і млосць у сэрцы?

7. Лірычны дадатак
Прысвячэнні
Перадусім
Я -- толькі месца сустрэчы і рэшта спатканняў (іншыя меркаванні лічыце лухтой)… І з гэтага там, дзе мяне не стане -- не застанецца ніхто.
Алесю Анціпенка Пазвоніць Алесь і скажа: -- Паедзем у лес, а потым грыбоў насмажым. Паедзем… Не лес, а сонца бярлога. Пэўна, тут недзе сцежка да Бога. Колькі хопіць ног, абшукаю спрэс… Калі ёсць блізу Бог, то Бог -- гэты Лес. Ды пра гэта казаць я Алесю не буду. Лес – каб маўчаць ці крычаць з перапуду. . . .
Потым грыбоў насмажым і пад чарку Алесь: -- Беражы нас Бог! -- скажа… Я падумаю: “Лес”! Уладзімеру Арлову
Па белым ходніку басанож, у зялёных кашулях і з ветрам пад пахамі мы аднекуль ідзём ці кудысьці вяртаемся… Цёпла нагам і плячу ўтульна, толькі нейкая млосць на сэрцы і я азіраюся -- за намі шурпаты асфальт. -- Глядзі, -- кажу я,-- там нельга хадзіць басанож… -- Але можна пісаць белай крэйдай “Жыве Беларусь”, -- кажаш ты. І мы рушым далей па белым ходніку, у зялёных кашулях і з ветрам пад пахамі.
Алесю Асташонку Саступі ў цішыню, асланіся на парэнчу прочырка, вочы затулі павекамі, стаіся, каб нават юрлівы хлопчык, што шукае сябе ў забавах дзіцячага веку, не прачуў шолах моўчы скрозь шапаценне лісця. Цішыня соладка пахне верасам і канюшынай, палеглых атаваю… Брукам на Менск нячутна грукочуць машыны, млява пчолы збіраюць слодыч спякотнага дня. Хлопчык у цень твой, быццам у засень шалашыны, схаваўся ад полымя пякучага авадня. Там і прыснуў, у абдымках эрасу -- вуснамі варушыць суніцы хлопчык… А над канюшынай і верасам ужо вырасла чорная хмара моўчы. Што паробіш, трэба хлопцы будзіць (яму жыць і расці), хай бяжыць да шашы ад залевы… Пачакай тут адзін (і збялелы), дотык моўкнасці.
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)