Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 150
Перейти на страницу:

— Баюся пакінуць цябе нават на хвілінку. Баюся, што ты больш не будзеш маёй.

— Буду, харошы мой.

Даўшы, можа, дзесяць доўгіх трывожных поклічных гудкоў, тэлефон заціх. Міхась з Алесяй зноў хутка з рэальнасці пачалі адплываць у іншы, пачуццёвы свет.

— Жаданая...

— I ты жаданы...

Абое то шапталі адно аднаму ўцешныя словы, то падоўгу заміралі ў страсным пацалунку i ў радаснай гульні, не заўважаючы, што гудзе тэлевізар, цямнее ў пакоі i большае матавае святло. Урэшце Алеся зняможана выдыхнула:

— Паміраю...

Пасля гэтага вечара Міхась i Алеся правялі амаль два мядовыя тыдні — ездзілі ўдваіх некалькі дзён на Мінскае мора, пабылі ў тэатрах, кіно i ў рэстаране і, канечне ж, Алеся амаль кожны дзень прыязджала да яго дадому то ў абед, то пасля работы. Калі зноў i зноў трымцелі ў абдымках адно аднаго, яна не раз радасна i шчасліва выкрыквала адно i тое ж:

— Я не магу, Міхасёк. Я згару ў гэтым полымі альбо памру. Чуеш? Ты будзеш адказваць за маю смерць!

— А ты — за маю...

— Міхасёк, ласунец! Колькі нам гадоў? Няўжо вярнуліся нашыя васемнаццаць?

— У васемнаццаць таго не адчуць. Ды мы нарэшце знайшлі адно аднаго!

— Праўда! Я такога яшчэ не адчувала!

— I я.

Калi перад самым жончыным прыездам ён сядзеў на «іхняй» канапе, а Алеся паўляжала ў яго на каленях i з ахвотай дазваляла, каб ён пад кофтачкай легка ціснуў, песціў яе пышныя грудзі, нечакана задаволена, а можа, нават трошкі какетліва запытала:

— Табе сапраўды падабаюцца поўныя грудзі?

— Я магу паўтарыць толькі тое, што сказаў адзін паэт: хіба вялікія грудзі ў маёй каханай, калі яны месцяцца ў маёй далоні?

Алеся вельмі ўсцешылася, зірнула на яго з любоўю:

— Ты, мабыць, таксама хацеў стаць паэтам?

— Хацеў, але не стаў.

— Дык табе падабаюцца мае грудзі?

— Вельмі. Я аж заміраю, калі бачу, лашчу ix: павер, упершыню бачу такое хараство, — шчасліва адказаў ён. — А каб быў паэтам, дык не пісаў бы пра заводскія трубы альбо пра грукат станкоў, a толькі пра каханне. Паспрабаваў пра яго, пра нас з табою напісаць вялікую паэму «Міхась i Алеся». Пра вялікае каханне.

— A хіба ў нас вялікае каханне?

— A хіба — не? Хіба ты не адчуваеш азарэнне душы, страсць, прагу да пяшчоты i ласкі, да дабрыні?

— Адчуваю. Але ці доўга ў нас так будзе? Ці не астынеш ты раптам да мяне?

— Я сама прыгубіў з чашы жыцця, дык адчуваю яшчэ вялікую смагу.

— I я сама прыгубіла, Міхасёк, — прамовіла яна. — Маладая была я зусім несамавітая — дробная, худая, з тоненькімі нагамі i вузкімі, нібы ў хлапчука, клубамі, з маленькімі грудзямі. Мабыць, i ад гэтага была сарамлівая, не любіла такое няскладнае сваё цела. Я трымцела, калi на мяне кідалі позіркі рослыя i прыгожыя хлопцы ў школе i ў інстытуце, але замірала, аж плакала душой, калі гэтыя позіркі толькі на міг былі ca здзіўленнем i тут жа халаднелі, выяўлялі абыякавасць. Я адчула: у мяне ніколі не будзе не толькі прынца, але таго мужа, якога я захачу. Мяне, мабыць, ніхто не пакахае, не будзе мне апірышчам у жыцці. Дык я павінна ўстояць адна. З Юрам я пазнаёмілася выпадкова ў сяброўкі, куды ён прыйшоў з сябрам. Сяброўка была прыгожая рагатуха, Юраў сябра застаўся ў яе, а Юра пайшоў мяне праводзіць. Высокі, тонкі, у акулярах — як i я, студэнт-выдатнік. Толькі іншага інстытута. Крыху пагаварылі.

«Сучасная моладзь мне зусім не падабаецца, — зусім стала сказаў ён мне, — а вось вы разумная i сур'ёзная дзяўчына. Вы не супраць, калі мы з вамі заўтра сходзім у кіно?»

Юра здаўся мне таксама разумным i сур'ёзным, спадабаўся, але я адчула: не пакахаю яго. Я для прыліку паадмаўлялася, а пасля згадзілася. Потым мы пачалі сустракацца часцей, у адзін вечар зайшлі да яго бацькоў (на ix я вялікага ўражання не зрабіла, але яны, бачачы, што сын іхні раўня мне, запрасілі яшчэ заходзіць), i Юра папрасіў выйсці за яго замуж.

«Юра, — шчыра сказала я яму, — я ж зусім непрывабная».

«Для мяне важней краса духоўная, — спакойна адказаў ён, — а не цялесная».

Асмелілася, пайшла за яго замуж (на вяселлі міжволі я пачула ад адной госці: «Боже, какие они оба невзрачненькие!»). Першы час мы разам з ім хадзілі ў бібліятэку, пісалі дыпломныя, гаварылі-спрачаліся пра сусветныя навукова-тэхнічныя i экалагічныя клопаты, былі рашуча супраць побыту i заземленасці, хочучы жыць «не для страўніка, а для душы». Калі я нарадзіла, усё пачало мяняцца. Нідзе я не дзелася, пачала ўрастаць у жыццёвую прозу, ён таксама пачаў найперш дбаць пра капейчыну: выйшла, куды ні зірні, усё трэба — ад лыжкі ды відэльца да стала i ложка! Як спрыяльнае сонца, паветра, вада паволі спрыяюць налівацца, красавацца яблыку, так гэтак год за годам нават нялёгкае сямейнае жыццё пачало мяняць мяне — я паволі пакруглела, у мяне папаўнелі ногі, сцёгны i клубы, адскочыліся i наліліся грудзі, паспраўнеў твар. Нават нечакана для сябе я стала жанчына як жанчына. Няёмка каму, табе таксама гаварыць, але прызнаюся: бывала, пабудзем з ім блізкія, ён дабіўся свайго, задаволены, а я сама пачынаю палымнець, адчуваць страсць. Я хачу, каб ён не адвальваўся ўбок, а лашчыў-лашчыў, гаварыў, што я прыгожая, жаданая i мілая, што ён ганарыцца мной, кахае, я не адпускаю, сама лашчуся, але яго ўжо не раскатурхаць. На першым часе i ў гэтыя хвіліны ў нас былі нібы жарты ды гарэзнасць. Але аднойчы ён аж ускіпеў: «Чаму ты не можаш быць разам са мной ва ўсім? Чаму ты адстаеш?» — «Я хачу адчуць, што адчуў i ты». — «Адчувай». — «Але я не паспяваю за табой». — «Дык што? — крыўдзіцца. — Я абы-які мужчына?» — «Я не кажу так. Ты павінен думаць не толькі пра сябе, але i пра мяне», — адказваю, a ў душы растуць крыўда i прыкрасць: як ён не разумее такога простага? Як ён абыходзіцца з маёй жаноцкасцю?

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)