Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 150
Перейти на страницу:

«Распесціў ты сваю Алёну, — сказаў яму аднойчы падпіты яго былы сябрук, якога жонка сустрэла не вельмі ветліва. Лепш сказаць, ніяк не сустрэла, не выйшаўшы са спальні на кухню. — Паганяў бы добра раз-другі — зусім іншая была б! Дурэе ад дастатку i вольніцы, не ведаючы сапраўднай бяды, з якой жывуць іншыя бабы!»

Ён ніколі не падымаў i не думаў падымаць на жонку руку, не думаў i пра развод, бо любіў дзяцей, хацеў трымацца за сям'ю, але ў душы асядала штосьці калі не ненавіснае, дык не зусім прыязнае да жонкі. Нават яе хуткае прымірэнне, нечаканыя пяшчоты i загульванні ўжо не суцешвалі яго: ён чуў, бачыў ужо ад яе не толькі гэта, але i іншае. Далей — болей. Паступова адчуваў: мусіць, яму не абысціся без іншай жанчыны.

За сямейнае жыццё ён ні разу не здраджваў жонцы, не меўся рабіць гэта, як бы там ні было, не пакутаваў ад неспатоленасці плоці, але душа прагнула пяшчоты, новых пачуццяў.

Цяпер, калі застаўся адзін, той сум не толькі ўсплыў з-пад пакладзенага ім жа каменя, але i пачаў развярэджваць сэрца. Ён здзівіўся: многія ж са знаёмых жанчын — а сярод ix ёсць i абаяльныя, ахвотныя да старонніх раманаў — ведаюць, што ён адзін дома, але ні адна вось не пазвоніць, не намякне, што згодная сустрэцца. Вагаючыся, ён асмеліўся пазваніць сам адной, жончынай сяброўцы, якая падабалася яму. Праўда, не мог прызнацца, чаго падае свой голас, сачыняў абы-што — да слова, пытаўся, як трэба варыць варэнне з трускавак. Тая падказвала, але не пажартавала, скажам, вось так: «Слухай, а можа, прыйсці i памагчы табе?» Мабыць, яка лічыла яго вельмі сур'ёзным i верным сем'янінам: ён з ёю дагэтуль больш гаварыў пра палітыку, чым пра штосьці гуллівае. Карацей, не загульваў i не зусім умеў гэта рабіць. Як з ёй, так i з іншымі. Мабыць, трэба мець адпаведны дар, каб ладзіць з жанчынамі i дабівацца ад ix таго, чаго жадаеш.

Недзе праз тыдзень пасля гэтага няўдалага званка, калі яго сум па іншай жанчыне пабольшаў, Міхась узяў загадзя падрыхтаваную жонкай валізку з ужыванай бялізнай i парашком, талон i паехаў у пральню, каб там сустрэцца з былым службоўцам i ягонай жонкаю ды мыць, прасаваць з імі наўлечкі, прасцірадлы, чахлы i абрусы. Але ў пральню ягоны былы саслужбовец не заявіўся, яго i іншых з іхняга завода паслалі ў падшэфную вёску на працу, з сумкай прыбыла яго жонка (якраз яна, выпадкова сустрэўшы Міхасёву жонку ў горадзе, падакляравала дастаць ім абанемент у пральню).

Гэтая жанчына была з тых, з кім яны некалі сустракаліся. Яе ён не бачыў ужо гадоў пяць. Яна была i тая, што раней, — невысокенькая, русявая, жвавая, але за гэты час з дробнага i худога вераб'я аформілася ў паўнаватую i стройную для свайго росту кабетку. Усё добра пасавала ёй: караткаватыя, але ладныя ногі, шыракаватыя клубы, падцягнуты жывот, высокія грудзі, прадаўгаватая шыя i спрытная галоўка, паўнаватыя свежыя шчокі, раўнаваты нос i карыя вясёлыя вочы.

«Як змянілася! — як толькі ўбачыў яе, падумаў Міхась. — Як пахарашэла!»

Успомніў: пра гэта гаварыла яму i жонка. «Алеся ўмее стварыць свой вобраз. Паколькі малая, дык не носіць сукенак i паліто, a толькі спадніцы, блузкі ды курткі. Любіць выставіць грудзі. А на ix ёй патрэбен станік ажно сёмага ці нават восьмага нумару».

Сапраўды, прыгледзеўся Міхась, Алесі добра пасуюць да яе постаці караткаватая спадніца i блузка, што нібы падвышаюць яе, рухавасць і, здаецца, заўсюдная ўсмешка.

«Няўжо чаканая іншая жанчына — яна, Алеся?»

Алеся, адчуваючы яго захопленыя позіркі, усміхалася, пунсавела, хораша пры гэтым прыгажэючы i аж пырскаючы маладым здароўем, але нібы мала зважала на яго, увесь час была засяроджаная — на пральных машынах, на сушыльных цэнтрыфугах, на рабоце каля прасавальнага станка. Ён жа ўпершыню тут, у пральні, успомніў адзін даўні эпізод, што здарыўся на Алесінай кватэры: аднойчы, калі яны гасцявалі ў ix, пры развітанні ён выпадкова сустрэўся з гэтай Алесяй на кухні. Яна, вось гэтак хораша ўсміхаючыся i пунсавеючы, гарэзна шчыканула яго за бок, ён, на лёгкім падпітку, узнёслы, молада абхапіў яе, высока падняў, ды яна рэзка вырвалася, палахліва паказала вачыма на калідор: што ты, там жа твая жонка i мой муж! Цяпер той гарэзны эпізод не толькі нагадаўся, але здаўся i шматзначным. Чаму яна шчыканула? Чаму гэтак адскочылася? Хіба не магло тое быць за жарт?

З пральні вярталіся адным тралейбусам, стаялі побач на задняй пляцоўцы каля сваіх валізак, размаўлялі.

— «Я помню чудное мгновенье: передо мной явилась ты...» — нечакана нават для сябе працытаваў ён пушкінскія радкі, любуючыся яе пунсовымі шчокамі, а таксама схаванымі пад блюзкай высокімі грудзямі, што вельмі хораша пасавалі ёй.

1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)