Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 150
Перейти на страницу:

— Я не змагу здрадзіць табе, чароўная мая.

— У жыцці ўсяк бывае, харошы мой. Мужчына можа i заганарыцца ды распусціцца.

— Не буду гаварыць за ўсіх, але я першы не пакіну тую, якая гэтак хораша азарыла душу.

— Гэта, Міхасёк, мусіць, мая апошняя, лебядзіная песня. Услед за маёй маладосцю.

...Міхась не астудзіўся i не адышоў ад Алесі. Яны, бывае, не бачацца тыдзень, другі, а то i месяц, бо часамі зацягвае жыццёвы вір, але рана-позна знемагаюць без сустрэчы, без пяшчоты i кахання, з'язджаюцца, парыўна кідаюцца адно да аднаго i ажно заміраюць у прагным слодычным пацалунку. Сёлета вось будзе ўжо дзесяць гадоў, як яны першым пацалункам запалілі ў высозным паднябессі сваю зорку закаханых...

1991 — 1992

Знайсці — страціць

1.

Доўгае, але вузкае люстэрачка густа запацела — i Навіцкаму, каб паглядзецца, прыйшлося выцерці яго мяккімі ручніковымі матузкамі. Цярнуў улева-ўправа, адлюстрыў шкло, пасля адпіхнуў на падстаўцы ў бакі павільгатнелыя шампуневыя бутэлечкі, слоік з зубнымі шчоткамі — i зірнуў на сябе.

Спачатку здалося, што адтуль, з люстэрка, глядзіць зусім яшчэ маладун з апалымі на шчокі мокрымі валасамі. Але як падняў, залізаў ix расчоскаю на патыліцу, адкрыў твар з буйным носам, пасля адкрыў высокі лоб, дык адразу пастражэў i стаў падобны на самога сябе, на саракадвухгадовага мужчыну. Так раптоўна пастарылі яго сур'ёзнасць, задумлівасць ды, відаць, i маршчыны. Ix было вельмі шмат на лобе, ля i пад вачыма, дзе яны цямнеліся глыбокімі плямкамі.

Калі папхнуў дзверы на калідор-прыхожую i ў цёплую, запараную ванную ўварваўся свежы струмень, пакрысе пачаў астываць ад цёплага душа, суха палымнець i чырванецца на жаўлаках. Не выціраўся, a толькі прыкладаў ручнік да цела. Бачыў: яно белае-белае, не крамянае ды дужае, як было яшчэ гадоў пяць назад, a залішне нейкае мяккае i вялае, як ва ўсіх людзей яго веку, што больш сядзяць, чым ходзяць, лянуюцца раніцай памахаць рукамі ды раз-другі нагнуцца-разагнуцца.

Як зусім абсох, тут жа надзеў адпрасаваныя жонкаю штаны, белую кашулю, гальштук — што ўсё вісела дасюль на дроце, — i вось цяпер, прыбраўшыся, ён неяк памаладзеў, схаваў сваю заранаватую паўнату, стаў, здаецца, зноў «ніц собе», як жартуюць яго жанчыны-падначаленыя. Яны кажуць, што ён не маладзёнак ужо, але яшчэ надта не пастарэў.

Прыбіраўся i чуў, што жонка — на кухні. Ляскала там то вечкамі каструль, то рэзала ды шаткавала, стукала нажом па кружку, часта пускала ваду ў ракавіну — i тады тут, у ваннай, гулі трубы, a калі рабіла моцны струмень гарачай вады, дык верхняя труба трэслася, падкідала падстаўку, i на ёй з'язджалі ўбок бутэлечкі. Ён узлаваўся на жонку, не вытрываў, выцягнуў руку i пастукаў пальцам у запацелае акенца — i Валя адразу паменшыла струмень.

Навіцкі крыху супакоіўся, падумаў, што не трэба затрымлівацца, а варта хуценька выйсці з ваннай, апрануць пінжак, плашч i, каб не бачыла жонка, падацца з кватэры. Не хочацца не толькі гаварыць з ёю, але i гэтак жа не хочацца нават сустракацца з яе самотным позіркам. Глядзець у вочы — не тое што не хочацца, а неяк сорамна. Сорамна ад таго, што яна — вельмі спагадлівая, чулая, добрая характарам жанчына — даўно ўжо, можа, ведае, чаго ён кожную пятніцу прыходзіць з працы раней дадому, мыецца, прыбіраецца i куды з'язджае на цэлы вечар, яшчэ даўней, можа, адчула, што яна яму надакучыла. Ведае, але маўчыць. Маўчыць, каб не зналі пра гэта дарослыя дзеці, каб быў лад у сям'і.

Як патушыў святло, Навіцкі стараўся ціха выходзіць з ваннай, але маснічыны пад нагамі ўсё роўна зарыпелі. Можа, i ад таго, што ішоў крадучыся, на пальчыках, i больш ціснуў на падлогу. Толькі калi ступіў на тоўсты, жоўты, з рудымі палоскамі дыван, стаў усёй падэшвай, маснічыны не азваліся. Падумаў, што на добры толк трэба было б падціснуць падлогу, замяніць у вокнах паколатыя шыбіны, яшчэ паправіць тое-сёе, але неяк няма часу i ахвоты, усё адкладвае i адкладвае на пазней.

Навіцкі падышоў у зале да ненакрытага стала, да вазы з чырвонымі кветкамі, узяў свой пінжак, што вісеў на спінцы крэсла, ускінуў на плечы, зашпіліў, зусім так схаваў свой паўнаваты жывот i цяпер ужо напраўду стаў «ніц собе». I толькі ціха падаўся з залы ў калідор, як адчыніліся дзверы, напусцілі салодка-прэснай пары, i тады ўжо выйшла ў калідорчык жонка — невысокая, паўнаватая, у доўгім цёмна-квятастым халаце, што вельмі старыў яе, маўклівая, некалі сімпатычная, а за апошнія гады вельмі пастарэлая жанчына.

Жонка акінула яго позіркам з ног да галавы, але нічога не сказала ні пра яго адзенне, ні пра абутак. Толькі, можа, падумала, што ён вось маладзей, дужэй выглядае, не мае такога хворага сэрца, як яна, зірнула на яго з журботаю. I ён адчуў душою яе гэтую скаргу на сваю раннюю старасць, хваробу, адчуў, што яна хоча расказаць яму пра нейкія хатнія клопаты, але не расказвае, бо ведае, што яму будзе непрыемна. Ён, разумеючы яе, вінавата лыпаў вачыма, не ведаў, куды пазіраць. Адышоўся, надзеў кароткі жаўтаваты плашч, белую брылёўку.

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)