Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 150
Перейти на страницу:

— У трубку, Алеська, усяго не скажаш. Трэба бачыць цябе, лашчыщь позіркам, прытуліць i прашаптаць на вуха патаемнае.

— Ты — распуснік альбо летуценнік?

— А як ты лічыш?

— Не ведаю. Ты здзіўляеш мяне.

— Мабыць, хачу быць летуценнікам.

Змаўчала.

— Алеся, кажу ж, не давай волі цвярозай развазе i разліку, дай волю пачуццю! Не заўсёды трэба быць прагматыкам, калі-нікалі варта i палетуценіць.

— Ты адчуў захапленне? Тoe, што вядома з літаратуры як увлечение?

— Не толькі. Больш.

— Удовлетворение страсти?

— Больш.

— Закаханасць? Влюбленность?

— Больш.

— Хочаш сказаць: закахаўся?

— Закахаўся.

— A ці было яно калі, гэтае славутае каханне? Ці не выдумка яно, ідэалізацыя альбо жаданая мара кожнага?

— Я думаю: яно — i мара, i існасць.

— I ёсць цяпер? У наш час? Калі i Яна вымушана пастаянна дбаць пра кавалак хлеба i часта спрачацца з-за дробязей, калі Дом — усяго толькі шпакоўня, калі Радасць — газеты, тэлевізар ці бяседы, калі Шчасце — няўлоўнае штосьці, калі, урэшце, цягнеш сямейны воз, стамляешся, але церпіш i сам сябе падганяеш: пляціся, бо трэба ж плесціся наперад!

— Я думаю: усё падуладна нам i цяпер. Заземленасць, лірыка, сантыменты i эрас.

— Дык мы — нармальныя людзі?

— А чаму не, Алеська? Трэба, кажу, толькі крыху летуценнасці.

Змаўчала.

— Шчырае, страснае памкненне даецца як вялікі дар, як светлы пробліск душы. А значыць...

— Ты ўсё паэт!

— А ты няўжо не жадаеш памарыць, закахацца?

Зноў не адказала. Мабыць, думала, вагалася.

— Чакаю. Ідзі сюды, да мяне, — прашаптаў. — I хутчэй. Цяпер, бадай, тая хвіліна, якая вырашае наш далейшы лёс.

— Не баішся: сустрэча абцяжарыць яго?

— А ты?

— Баюся.

— А ты не бойся.

— А ты не думаў пра тое, што, можа, ускладаеш на мяне лішнія надзеі? Я — звычайная. З таго, з чаго i ўсе жанчыны.

— Але ў цябе ёсць i сваё, непаўторнае.

— Што?

— Чароўнае.

— Не выдумляй.

— Я не выдумляю. Бачу яго ў табе.

— Слухаць цябе — безразважнасць. Ты літаральна спакушаеш, збіваеш з тропу.

Міхась яшчэ болей захваляваўся: значыць, i ён Алесі неабыякавы, яна, мабыць, вагаецца i сама дакарае сябе.

— Чакаю, — папрасіў шэптам. — Зайдзі.

— Добра, — здалася. — Іду.

Ён паклаў трубку i адчуў: падрыгваюць рукі. Ад хвалявання i боязі: сюды ўпершыню ў ягоным жыцці ідзе каханка. Лепш сказаць, тая жанчына, што можа стаць ёю, шмат чаго змяніць. Ён не ведаў, як яе сустрэць, якое сказаць першае слова, як паводзіцца. Памахаў рукамі, утаймаваў дыханне i падышоў да дзвярэй i зірнуў у вочка. Неўзабаве пачуў, як на першым паверсе ляпнулі ўваходныя дзверы, як марудна зацокалі жаночыя абцасікі, а пасля ўбачыў яе, Алесю, на лесвічнай пляцоўцы — значыць, яна званіла зусім блізка каля ягонага дома.

Каля дзвярэй яна запынілася, прыклала руку да грудзей — мабыць, супакойвала прыліўное хваляванне. Каб яна не адумалася, раптам не павярнулася i не пабегла ўніз, далей ад яго, Міхась, не чакаючы званка, адчыніў дзверы.

Алеся аж устрапянулася, з асцярогай азірнулася па баках, на суседскія кватэры, сарамліва сустрэлася з ягонымі вачыма i нібы адрачона зайшла ў знаёмую прыхожую. Калі ён зачыніўся, прыціснулася спіной да сцяны i зноў прыклала руку да грудзіны.

— Малайчына! — пахваліў яе.

— Ніякая не малайчына, — адказала. — Сама не разумею, што раблю...

Як i на днях, была ў сваім улюбёным уборы — у туфліках на высокіх абцасах, у новенькая клятчатай жоўта-карычневай спадніцы i бэзавай блюзачцы з кароткімі рукавамі — блюзачка i цяпер хораша i спакусліва акрэслівала яе паўнагруднасць i абаяльнасць.

— Алеська, ты — сама вабнасць! — захоплена прашаптаў ён.

Запунсавелася i нават нібы зніякавела.

Ён жа ступіў, прытуліўся. Яна са згодай дала вусны — праўда, паднятымі кулачкамі захавала мяжу паміж ім i сабою.

— Мы ж будзем разумныя, ці не так? — прашаптала неўзабаве. — Не дазволім сабе нічога лішняга?

— Але ж тое-сёе дазволім. — Ён не адступіўся i прагна ўжо прыпаў да яе пакорлівых вуснаў, а рукой смела нырнуў пад яе блюзачку i сціснуў важкія грудзі ў станіку.

— Ты звар'яцеў... — нібы папікнула, але зусім міралюбна, пачакала крыху, а пасля дастала з-пад блюзачкі ягоную руку i лёгка ўдарыла яе. — Яна не будзе болей даваць сабе такую волю?

— Яна не можа не цягнуцца да цябе, — калі зноў пацалаваліся, прамовіў ён, адчуваючы, як закалацілася сэрца ды сухая цяплынь хлынула да твару ад гэтай хвалюючай гульні. — Хадзем...

Не выпускаючы з абдымку, павёў яе, паслухмяную, у залю.

— Шаленец, — прамовіла Алеся ўжо там, бачачы, якую волю ён дае рукам. — Пачакай. Не спяшайся. Чуеш, не спяшайся. Ну, чаму ты зусім не слухаеш?

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)