Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 150
Перейти на страницу:

Яна, гэтая мая жаноцкасць, стала для мяне цяжарам. Я не ведала, што з ёй, такой нечаканай i прагнай да пяшчоты, рабіць. Можа, i ад яе пачаў мяняцца мой характар. Аж здзіўлялася сама з сябе: магла ні з таго, ні з сяго ўзарвацца, накрычаць альбо заплакаць, накінулася чытаць кнігі i глядзець фільмы пра каханне, марыць i летуценіць пра тое, што i як магло б быць... Знаходзіліся пажаднікі, мабыць, нюхам адчувалі, што ў мяне на душы, бачылі маё хваляванне, частую чырвань на маіх шчоках ад чыйгосьці позірку альбо слова-камплімента, але я абсякала ўсякія залёты i дамаганні. Але вось лёс звёў з табой, i ты збянтэжыў душу маю ласкай i пяшчотай.

Праўда, калі ты, калі мы вярталіся з пральні, запрасіў да сябе, я яшчэ моцна трымала сябе ў руках, не дазваляючы сабе ніякай волі. Калi ж ты не адступіўся, зусім збянтэжыў душу, я адчула: мусіць, супраць лёсу не пойдзеш, мусіць, прыйдзецца цераз штосьці пераступіць i пайсці насустрач новаму, невядомаму. Як толькі ты пазваніў, мне хацелася сустрэцца з табой, даверыцца, але я з апошніх сіл стрымлівала сябе, дакараючы: што ты хочаш зрабіць? Ты — жонка, маці? Пашкадуй блізкіх табе людзей, не думай толькі пра сваё, асабістае! Але ж яно, гэтае асабістае, зноў разгубіла, узяло ў палон, калі ты зноў i зноў загаварыў пра сваё, асабістае, калі пачаў клікаць да сябе. Урэшце не вытрывала, кінулася з высокага берага ў раку i вось ужо трапіла ў яе вір, у вір пачуццяў i любові. Грэшнікі мы з табою, спакуснік i палюбоўнік мой!

— Бяру ўвесь грэх на сябе. Не змог я без цябе, Алеся. Кажу ж, у новую нашу сустрэчу ты проста зачаравала мяне.

— Прызнацца табе, Міхасёк, пра іншае сваё патаемнае? — прашаптала.

— Калі можаш, прызнайся.

— Калі мы першы раз сталі блізкія, я мала сказаць была ашаломленая, разгубленая. Я была ў адчаі. Па-першае, за тое, што зусім хутка аддалася табе. А па-другое, ад расчаравання: i гэта — усё?! Толькі мая сталасць ды твая новая страсць суцешылі. Дома доўга не магла звесці вачэй: бічавала сябе за слабасць ды за грэх, а заадно адчувала: паклічаш — зноў прыйду, што ўжо належу i табе. Чым далей, тым менш дакораў i большая цяга да цябе. Я з табой пазнаю тое, што пісьменнікі з любоўю апісваюць як страсць, i яна, гэтая страсць, адчуваю, узвышае, высакародзіць мяне. Я хачу быць добрай. Да ўсіх. Да свету, да людзей, да сына і, павер, нават да мужа. Праўда, часамі шкадую, што пазнала гэта не з ім, але... Вось якая я, Міхасёк. Грэшніца альбо нават распусніца.

— Калі ты будзеш адчуваць сапраўднае каханне толькі са мной, то гэта ніколі не будзе распустай.

— I не грэхам?

— Я ж кажу, увесь грэх бяру на сябе. З-за любові i страсці да цябе.

— Цяпер я пачынаю разумець, чаму я такая, — Алеся затрымала ягоную руку на грудзях. — Я некалі марыла стаць спявачкай, паступала ў тэатральна-мастацкі інстытут, але не паступіла, даволі выпадкова трапіла ў фінансава-бухгалтарскі свет, дзе пануюць цвярозы розум, дакладнасць i закон лічбаў. Але ў маёй душы застаўся мастак, свет пачуццяў i эмоцый, бо, казала ж, увесь час жыла з нейкімі іншымі, чым у жыцці, уяўленнямі, ілюзіямі, без чаго, мабыць, не можа абысціся сапраўднае мастацтва. Карацей, у мяне заўсёды была прага да больш паўнакроўнага жыцця, да большай гармоніі цела i душы. A хіба гэтыя паўнакроўнасць i гармонія могуць быць без пачуццяў, без страсці перажыванняў, уцех i радасці? Ты, Міхасёк, вярнуў мяне да мастацтва...

— Я — тэхнакрат, але, мабыць, таксама ўва мне ажыў нейкі мастак. У гармоніі з табой.

— Калі ты астудзішся альбо здрадзіш мне, усё гэта адразу ж знікне, Міхасёк, — задумліва прамовіла Алеся. — Я, вось пабачыш, адразу ж пастарэю.

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)