Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 150
Перейти на страницу:

Валя зірнула на яго мокрыя валасы, хацела, мусіць, сказаць, што нельга так выходзіць на халодны восеньскі двор, але не сказала, загаварыла, відаць, пра самае важнае:

— Можа б, ты сёння, Тамаш, дома застаўся б? Ад навукі я цябе ніколі не адрываю, а вось... Няўжо ўсе не прапускаюць ніводнага паседжання камісіі? Гэтая грамадская работа... трэба яе, канечне, рабіць, рабі на здароўе, але, можа, сёння застанься дома, не пайдзі хоць з раз...

— Ну, што трэба? — буркнуў Навіцкі.

— Не думай, калі ласка, што гэта мае капрызы ці, можа, нават i нейкая рэўнасць... — ціха, як апраўдваючыся, прамовіла яна, разгубілася, зацерабіла ў руках крысо кароценькага фартушка. — Даўно па доме абыходжуся i без тваёй помачы... Як i без увагі... Я ўжо i не спадзяюся на гэта, бо век адна хаджу па магазінах, вару есці, абмываю ўсіх, прыбіраю ў хаце, i ўсе, i я сама прывыклі, што гэта толькі мая работа... А цяпер ужо i без пары старая стала... Але ж у нас дзеці... З імі я ўжо адна не магу зладзіць. З імі нешта няладнае робіцца. Душа мая чуе, што Тоня пакіне інстытут, а Вова абы-як скончыць школу. Ты ж бацька, пагавары з імі... — дагаварыла i ўсхліпнула.

— Пагавару... — каб усё ж сёння не застацца дома, прамовіў ён, зморшчыўся. — Заўтра i пагавару. Усе разам пагаворым.

Навіцкі патаптаўся ў калідоры, адчуваў, што напраўду варта было б застацца дома i пагаварыць з дзецьмі, хацеў запытацца, а дзе яны цяпер, але стрымаўся: ведаў што жонка будзе доўга скардзіцца на ix i яму доўга прыйдзецца стаяць i слухаць.

Каб Валя яшчэ што сказала i зноў папрасіла ўсё ж нікуды не пайсці, дык, можа, з невялікай неахвотаю i застаўся б, а раз яна прамаўчала, можа, бачыла, як ён ірвецца сысці, дык перасіліў нерашучасць, падаўся да дзвярэй. Падаўся i стараўся як можна хутчэй пакінуць пакой: раней, калi адыходзіў, кожны раз цалаваў жонку, гаварыў, што пастараецца хутка вярнуцца. Сёння не пацалаваў, бо не мог.

Калі збягаў з пятага паверха ўніз, падумаў, што калі быў малады, гадаў-разважаў: пройдзе вось пяць—дзесяць гадоў, большага даб'ецца ў навуцы, падгадуе дзяцей — i можна будзе пажыць без клопатаў. Ажно прайшлі гэтыя дзесяць гадоў, a клопатаў не меншае, а яшчэ i большае. То дзеці, то жонка, то работа... Вось колькі чаго было за сённяшні дзень!..

Яшчэ з раніцы паклікаў яго да сябе дырэктар інстытута. Не загаварыў спачатку, як заўсёды, пра надвор'е, футбол, пра навіны ў навуцы, а адразу — далікатна, але строга — пачаў распытваць, што цяпер робіць яго лабараторыя крышталаоптыкі, пасля папрасіў прабачыць i сказаў, што ён, Навіцкі, сам вельмі добры вучоны, але слаба кіруе сваімі супрацоўнікамі, якія мала займаюцца навукай, a толькі прыходзядь на працу, у рабочы час ходзяць у кіно, становяцца ў чэргі па памідоры ці модныя боты...

«Прыміце, Тамаш Францавіч, меры...»

Цяпер Навіцкі, як спусціўся i выйшаў на двор, падумаў, што зашмат сабралася назаўтра клопатаў. I па рабоце, i дома...

2.

Ён паехаў не на сваіх «Жыгулях», а на гарадскім аўтобусе. Дабраўся да патрэбнага прыпынку, сышоў, павярнуў направа i ўздоўж пяціпавярховага дома пайшоў па ціхай вуліцы, хутка трапіў у гэты, добра знаёмы ўжо за апошнія тры гады, вузкі двор, абгароджаны ад завода бетоннай сцяной i ўсаджаны вішнямі, яблынямі, грушамі-дзічкамі, вербалозам, рабінамі — яшчэ раз убачыў: ужо звосенілася. Хоць насады былі яшчэ зялёныя на першы позірк, але ўжо шмат ад першых вераснёўскіх начных халадоў i дзённых сонечных прыпёкаў парудзела на ix лісце, што чамусьці зажаўцелася раней, яшчэ ў жніўні, апала долу — i шмат ужо яго, пачарнелага ад зямлі, ляжала на дарожцы ды пад дрэвамі i яшчэ болей, змеценага ветрам, — у кустах бэзу, што рос пры самым доме. Чырвона стракацелі сярод зелені рабіны, ягадак з якіх, відаць, натрэсеных дзецьмі, гэтаксама шмат ляжала на зямлі. На шнуры, што быў нацягнуты на камлі дрэў, вісела мокрая бялізна, i на ўвесь двор пахла мылам i сырасцю.

Навіцкі парадаваўся, што нікога няма ля пад'езднай лаўкі, хутка шмыгнуў у пяціпавярховы дом, пераступаючы аж па дзве прыступкі, подбегай падаўся на трэці паверх.

На пляцоўцы націснуў на кнопку ля дзвярэй пад нумарам «30», апусціў галаву, пазіраў на круглы, шэры, з чырвоным асяроднічкам ходнічак, стараючыся аддыхацца перад тым, як яму адчыняць дзверы. Пачуўшы, што нехта спускаецца вверху, яшчэ раз пазваніў, павярнуўся спіною да пляцоўкі.

1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)