Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 89
Перейти на страницу:

"Чаму вы гаворыце, што я вінаваты ў вашай сьмерці?" — запытаў Сьцяпан, так і не пачуўшы свайго голасу. У горле казытала яму пякотка...

"Сказаць?" — уздрыганулі яе вейкі.

"Скажы, дарагая! Табе-ж ужо ўсё роўна, прабач мне гэтую шчырасьць".

"Ого, ты цікавісься тым, што пра цябе думаюць іншыя. Значыць, нялёгка цяпер табе: напала на цябе чалавечая іржа. Ад яе ніхто яшчэ не схаваўся. Часамі й я думала: як доўга ты паблішчыш..."

"Кажы пра маю віну!"

"Віна твая ў тым, што ты, Сьцяпан, добры чалавек. Гэтым і пакрыўдзіў ты мяне. А ведаеш, як? Прызвычаіўшы мяне да годнасьці, зрабіўшы ганаровай жанчынай! Таму й страціла я жыцьцё, тое, што самае каштоўнае, без чаго няма мяне! Адкажаш: засталася ідэя чалавечнасьці. Каму яна засталася? Жывым ці не? Жывым. Чалавечным? Ці чалавечным, пытаю..."

"Я, усё-такі, не разумею цябе, хоць і здагадваюся..."

"Твая здагадка зьяўляецца здагадкай мужа, што вярнуўся з крывавай вайны, на якой, па-п'янаму, застрэліў ён упартую жанчыну ворага, бо, у пярынах занятай ім спальні, яна падзерла яму твар... Здагадкай, чаму гэта твая жонка жывая й здаровая пасьля таго, як тут бушаваў, мабыць, той-жа жанчыны, чалавек... Той, што глядзеў са шлюбнага партрэту ў чужамоўнай сям'і... Ах, ня муч ты мяне!"

"Прабач".

'Іх было трох..."

"Ага, а як яны называліся?"

"Мужчыны".

"Але — як называліся?"

"Я сказала".

"Прозьвішчы іх патрэбныя! Прозьвішчы..."

— Сьцяпанка... Сьцяпанка, чуеш мяне?

— Кіра...

— Паеш, Сьцяпанка, тваражку. У ім шмат кальцыю, для ўзмацненьня тваіх тканак... Во, бачыш, кроў з носа цячэ табе, — Кіра выцерла яе бінтам. — Еш. Сілком еш.

— Потым, Кірачка.

Сонныя мроі, як дасказаньне чагосьці, што не знаходзіла сьвядомай фармулёўкі, як занадта жахлівае, не падлеглае надзённаму досьведу, безадказнае, нічым датыкальным не пацьверджанае, але верагоднае, сумяшчальнае ў лёгіцы прадчуваньня, у вокаімгненнай упэўненасьці, якая ў час адпачытай цьвярозасьці ўспрымаецца быццам прадаўгаватая рыжынка лісіцы на мяжы поля, дзе штораз спатыкаемся аб парудзел^ія валуны, звычайныя, цікавыя або нецікавыя асаблівасьцю ці банальнасьцю формы; як сабака, які ўсьцешвае нас тым, што ён, аказваецца, ня воўк, хоць i на дзіва вырас.

"Крадуць! Хто ня цягне да сябе, той ідыёт. Гэта ўжо сталася эстрадным фальклёрам. Слухаў-жа ты радыё-кабарэ: Апошнія паведамленьні з краіны. На адным з панадворкаў Драпежнай вуліцы ў Грашаградзе дзеці гулялі ў зладзеяў ды паліцыянтаў, нарабіўшы гэтым нечуванай панікі — менавіта, іх бацькі, на ўсякі выпадак, начавалі ў сваякоў, хі-хі-хі..."

"Кіра, Кірачка, зьлітуйся..."

"Спектакль п'есы пра каапэратыў ДЗЯРЫ-БЯРЫ. Публіка спачувае камбінатару й злуецца на сяржанта, які бяз ордэну на арышт уварваўся ў кватэру Мондрай Гловы, героя нашага часу зь лёгкай рукою на не сваё, хі-хі-хі..."

"Кірачка... "

"Што — Кірачка? Ну, што? Баліць табе маё апавяданьне, га? Эх, наіўнота ты. Адкуль у цябе, атэіста, такія першахрысьціянскія адносіны да жыцьця, га? Дабром — зло... Сьмяяцца хочацца. I плакаць! Чэрнь бяжыць наглядзецца ў кіно, як шляхетны шэрыф па-бандыцку распраўляецца са злачынцамі, верачы яму, што іначай нельга... I мае яна ў гэтым трагічную рацыю! З палёгкай выходзіць сабе з кінасэансу, які закончыўся сцэнай пагібелі крывамордых рабаўнікоў i цудоўнага стражніка закону; трупы іх засыпаюць пяскі Нэвады. Навечна..."

"Перастань!.."

"Я-ж твая жонка, Сьцяпулёк. Мне — страшна, калі падумаю, што ты губіш сябе. Жанчына без мужчыны — безабароннае стварэньне, баба, якую можа пакрыўдзіць любы, каму зажадаецца. Твой пройгрыш будзе й маім, але падвойным! Жанаты павінен разумець, што ўсенька ўчыненае ім адбываецца ня толькі ад яго ўласнага імя. Патрэбна не абы-якой дурноты ў незадаволенай жыцьцём жонкі, каб дадумалася яна да таго, што даволі ёй пазбыцца разьлезлага мужа, а зажыве яна па-новаму. Сьвядомасьць — гэта дзівосны інструмант: спраўны ён у якіх хочаш акалічнасьцях, у рэальных і нерэальных..."

У другі дзень хваробы Сьцяпан натужыўся й выпіў шклянку гарачай гарбаты зь мёдам, зь зялёнай цыбуляй упрыкуску.

15.

Кіра прынесла навару з чорнай парэчкі. Увайшла ціхім крокам дзяўчыны.

— Ня сьпіш, Сьцяпанка?

— Я ўжо й сам ня ведаю, калі сплю, а калі не, Кірачка.

— I трэба-ж было табе ў той Бельск ехаць?..

— Начальства лепш ведае, што мне трэба рабіць.

— Яно ведае, як сабе дагадзіць.

— Трэба зарабіць...

— На торбы? — яе бровы падскочылі ад раптоўнай уцехі.

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)