Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 89
Перейти на страницу:

Сьцяпан расплюшчыўся і ўбачыў Кіру.

— Я разбудзіла цябе?

— Не, Кіра, я й ня чуў, што ты тут...

— Ты пацееш, — Кіра разгарнула насавую хустачку, — я вытру табе лоб.

— Пацею, Кіра. Ажно пад патыліцай мне мокра... Прамокне падушка...

— Прыходзілі нейкія калегі да цябе, — сказала Кіра. — З каапэратыву. Двух. Але я іх ня ведаю, Сьцяпан.

— Што яны казалі?

— Пыталіся пра тваё здароўе — яны, здаецца, былі п'яныя...

— Ага... Ужо ведаю, хто быў.

— Ці нешта важнае магло здарыцца, Сьцяпан?

— Адкуль-жа?! — усьміхнуўся ён. — Такія, вось, сябры, дый столькі.

— Не спадабаліся яны мне.

— Непрыгожыя?

— Ты, калі што ляпнеш... — пакрыўдзілася Кіра. — Я цярпець не магу п'яных у будзённы дзень! Гэта несур'ёзныя людзі.

— Або нешчасьлівыя.

— Сказаў, што ведаў... Добрае гэта ім няшчасьце піць гарэлку, гультаём! Знайшоў ты сабе сяброў, што хай Бог бароніць!

— Што было мне рабіць, Кіра? — ён кпліва зірнуў на яе. — Нямаш лепшых.

— Пашукай — калі яны табе конча патрэбныя.

— Шукаў я, Кірачка. Як ведаеш, да самога старшыні спрабаваў пазаляцацца, ды дзе там: наліў ён сабе горла й больш не паказаўся ў нас, сабака. А прыліпаў я да яго, ой, прыліпаў...

— Ах, усе вы, мужчыны, аднаго сука вартыя.

— Слушна! Пачну я цяпер з бабамі...

— Яшчэ чаго! — Кіра падала Сьцяпану газэту. — Лепш пачытай, што на сьвеце робіцца.

— Кінь яе, Кіра, во сюды, — весела ўказаў ён на столічак ля ложка. — Цяпер я ня буду чытаць газэту. Уваччу мне круціцца.

— Старайся заснуць, Сьцяпанка.

— Колькі можна...

Цешча паклікала Кіру ў кухню. Ад прычыненых дзьвярэй далятаў пах смажаніны, i Сьцяпан адвярнуўся да сьцяны.

Сьцяпан Сумленевіч, ты пераскочыш старшыню, — гэтак, нячутна, якісьці... З тых, хто прыходзіў наведаць яго? Ты добры, бо ў цябе няма выйсьця. Разумееш? Дабрыня зьяўляецца ў цябе сродкам. Ты, Сьцяпан, бессаромна махлюеш, называючы яе сваёй мэтай! Я, Сьцяпане, у дзяцінстве марыў пра малаточак. Калі яго, нарэшце, займеў — вышукаў яму адмысловае месца, пад іконаю. Бацька аднойчы ўбіў ім цьвік у сьцяну, i я, ад такой зьнявагі, плакаў...

— А я, — умяшаўся Сьцяпан, — калі ты хочаш ведаць, дык не супроць пакарыстацца дабром у імя шчасьця чалавечага...

— Мы ўжо гаварылі з табою пра гэта, — перабіў Сьцяпана... Нейкі мутант? Паўтараесься! Сьвет існуе, Сьцяпане, ня толькі ў тваіх памерах. Цябе, бачу я, зьдзіўляе тое, што думку нельга ўзважыць або вымерыць цэнтымэтрам? Га? Усё па-за фізыкай, дарагі, калі ўспрыймаць рэчаіснае як ідэю...

— Адчапіся! Мне баліць галава...

— Болю таксама ня зьмераеш, напрыклад, грамамі. I роспачы. I жалю, суму.

— Каштоўнае не паддаецца малатку...

— Уставай, Сьцяпанка, есьці, — зьявілася Кіра. — Атуліся пледам i сядзь. Паабедаеш у пасьцельцы.

— Каб ты ведала, Кіра, як я гіджуся ежаю!

— Перамагайся! Табе трэба мацавацца.

— Калі пагляджу я на цябе, дык робіцца мне лягчэй. Ты — маё лякарства!

1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)